![]() |
Наведайце выставу! Будзе цікава. |
Город Реутов, Московская область. Россия
Город Росолини, Область Сицилия, Италия
Город Пулавы, Люблинское воеводство, Польша
Город Злотув, Великопольское воеводство, Польша
Город Одолянов, Великопольское воеводство, Польша
Город Горис, Область Сюник, Армения
Город Лайхинген, земля Баден-Вюртембер, Германия
«Бацька» нясвіжскай русалачкі | 09:20 | ||
У сераду, 9 лютага, у раённым краязнаўчым музеі распачынае сваю работу першая сумесная выстава скульптараў Льва Мікалаевіча і Сяргея Львовіча Гумілеўскіх «Шлях да Нясвіжа». Чаму такая назва? Таму, што менавіта з Нясвіжам цесна звязаны творчыя і жыццёвыя шляхі мастакоў. Леў Гумілеўскі пасля вайны апынуўся ў Нясвіжы. Дарэчы, жыў з бацькамі ў замку, колішнім санаторыі. Займаўся ў мастацкай студыі ў мастака М.К. Сеўрука. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў народных мастакоў Беларусі А.К. Глебава, А.А. Бембеля. За свае мастацкія творы (помнікі Янку Купалу ў Мінску (у сааўтарстве), помнікі Я. Янішчыц, Ал. Клімавай у Мінску, мемарыяльная дошка Ф. Багушэвічу ў Вільнюсе, помнік «Плошча Славы» ў Магілёве; станкавыя кампазіцыі «Скіф», «Партызанская сям'я», «А. Міцкевіч» «К. Каліноўскі», «Ценям Касцюшкі», «А. Пушкін» і іншыя) атрымаў званне Народнага мастака Беларусі, стаў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі БССР (1974), лаўрэатам прэміі Саюзнай дзяржавы (2010), узнагароджаны сярэбраным медалём імя Грэкава (1983), медалём Ф. Скарыны (2000). Леў Мікалаевіч зрабіў мемарыяльныя дошкі ксяндзу Гжэгашу Каласоўскаму і мітрафорнаму протаіерэю Дзмітрыю Пятровічу Хмелю. Працягам «нясвіжскай тэмы» стала сумесная праца над трыпціхам «Сказ аб Нясвіжы», які знаходзіцца ў Нацыянальнай бібліятэцы; копія трыпціха спецыяльна падрыхтавана для выставы ў Нясвіжы. Разам са сваім сынам Сяргеем Львовічам Гумілеўскім, падчас рэстаўрацыі нясвіжскага парка, працаваў над яго мастацкім афармленнем. Усім гараджанам і гасцям горада добра знаёмы паркавая кампазіцыя «Русалка», бюсты Юрыю Нясвіж-скаму і Мікалаю Хрыстафору Радзівілу Сіротцы (Леў Мікалаевіч Гумілеўскі), Яну Марыю Бернардоні і Уладзіславу Сыракомлю (Сяргей Гумілеўскі). З сумеснай творчасцю Гумілеўскіх можна пазнаёміцца не толькі на Беларусі, але і ў іншых краінах блізкага замежжа: помнік К. Тураўскаму ў Гомелі, надмагілле М. Багдановічу ў Ялце, помнік В. Дуніну-Марцінкевічу ў Бабруйску, дэкаратыўная кампазіцыя «Балет» у Мінску, помнік Ф. Багушэвічу ў Смаргоні, помнік Янку Купалу ў Маскве (Прэмія Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва за 2009-2010 гады ад Расіі і Беларусі). Наведайце выставу! Будзе цікава. | |||
Просмотров: 700 | Добавил: nesvizh1223 | Рейтинг: 5.0/1 | |