Вы вошли как Турист
Группа "Гости"Приветствую Вас Турист!
Четверг, 28.03.2024, 21:22
Главная | Мой профиль | Регистрация | Выход | Вход | RSS

Праздники сегодня

Праздники сегодня

Наш опрос

Оцените мой сайт
Всего ответов: 240

Форма входа

Поиск

Календарь

«  Июнь 2011  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930

ФОТО

Национальный банк

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Главная » 2011 » Июнь » 6 » Баль! Баль! Баль!
Баль! Баль! Баль!
15:39
  Удзельнікі маладзёжнага грамадскага аб'яднання "Гісторыка"  

Нядаўна несвіжане ўбачылі нязвыклую карціну: у парку прагульваліся парачкі і кампаніі маладых людзей у строях пачатку ХІХ стагоддзя. Як аказалася, усе яны прыехалі на баль, які вечарам прайшоў у Ратушы. Маладыя людзі - удзельнікі маладзёжнага грамадскага аб'яднання "Гісторыка" з Мінска, якое аб'ядноўвае аматараў старадаўняй культуры. Яны займаюцца рэканструкцыяй баляў, танцаў і гістарычных падзей эпохі ад пачатку ХІХ стагоддзя да 1915 года. Група, якая наведала Нясвіж,- удзельнікі праекта "Эпоха князя Міхала Клеафаса Агінскага".

Як расказаў яго кіраўнік Дзмітрый Рагачоў - гэта вялікі праект, прысвечаны менавіта нашаму славутаму кампазітару Агінскаму і 250-годдзю з дня яго нараджэння.

- Мы вырашылі, што самае цікавае з той эпохі, - адзначыў Дзмітрый Рагачоў, - гэта бальная культура. Таму вось ужо 1,5 года вывучаем яе і наладжваем такія мерапрыемствы. У Нясвіжы - гэта закрыты баль. Але мы праводзім і такія праграмы, дзе шмат гледачоў. Зараз паралельна здымаем баль на відэакамеру. Атры-моўваюцца вельмі цікавыя кадры. Я думаю, што з іх зробім цудоўны відэаролік, які ўразіць многіх лю-дзей і зацікавіць не толькі гэтай эпохай, але і прывабіць вандроўнікаў да нашай турыстычнай Мекі - Нясвіжа. Гэта наш сумесны праект з НГКМЗ "Нясвіж". А відэаролік будзе карысны і нам, і музею.



Мы таксама вельмі ўражаныя тым, як нас цёпла прымаюць тут, адкрыта і спрактыкавана падыходзяць да ўсяго. Любыя пытанні знаходзяць паразуменне і вырашаюцца вельмі хутка. Хочацца шчыра падзякаваць дырэктару НГКМЗ "Нясвіж" С.М. Клімаву і загадчыцы сектара "Ратуша" А.І. Шкрабе.

Сапраўды, пачуўшы гукі паланэзаў і ўбачыўшы танцы той эпохі, нібы і сам трапляеш на некалькі стагоддзяў назад. І вельмі прыемна, што гэты баль у будучым змогуць убачыць і іншыя. А сам відэаролік стане добрай візіткай нашага горада.

Іван ТРУХАНАВЕЦ

Источник: НН

Просмотров: 641 | Добавил: nesvizh1223 | Рейтинг: 5.0/1 |