Вы вошли как Турист
Группа "Гости"Приветствую Вас Турист!
Пятница, 26.04.2024, 21:15
Главная | Мой профиль | Регистрация | Выход | Вход | RSS

Праздники сегодня

Праздники сегодня

Наш опрос

Оцените мой сайт
Всего ответов: 241

Форма входа

Поиск

Календарь

«  Ноябрь 2009  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30

ФОТО

Национальный банк

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Главная » 2009 » Ноябрь » 14 » Бенефiс Радзiвiлаў у Доме дружбы
Бенефiс Радзiвiлаў у Доме дружбы
08:09
Незвычайную вечарыну правяло ў Мiнску таварыства "Беларусь-Польшча"

Незвычайную вечарыну правяло ў Мiнску таварыства "Беларусь-Польшча"

І нават не проста вечарыну, а сумоўе — так самi арганiзатары акрэслiлi фармат iмпрэзы. Яе тэмай стаў Нясвiж i Радзiвiлы ў лiтаратуры i музыцы. Арганiзатары вечара, таварыства "Беларусь-Польшча", не прагадалi з тэмай. Нават не паглыбляючыся ў роздумы, многiя з нас згадаюць Радзiвiлаў, якiя мелi дачыненне да лiтаратуры — Францiшку Уршулю, Мiкалая Крыштафа Сiротку, Рыбаньку, слынную мецэнатку беларушчыны Магдалену Радзiвiл... Больш дасведчаныя людзi назавуць яшчэ Удальрыка Крыштафа, Юзэфа Мiкалая, Ганну Алiмпiю, Кацярыну... Кажучы пра музыку, мы згадаем выдатнага кампазiтара канца XVIII — пачатку XIX стагоддзя Мацея Радзiвiла, i, безумоўна, аўтара оперы "Фаўст" Антонiя Радзiвiла. Прычым лiбрэта для таго "Фаўста", як вядома, напiсаў сам Гётэ. А пасля пакiнуў нататку ў сваiм дзённiку: "Прыязджаў князь Радзiвiл, паказаў мне музыку, пасля якой я зразумеў — "Фаўст" павiнен быць на сцэне".

Вёў вечарыну ў Доме дружбы старшыня таварыства "Беларусь-Польшча" Анатоль БУТЭВIЧ, сталы аўтар i сябар нашай газеты.

— Вечар удаўся, i я вельмi цешуся з гэтага, — сказаў спадар Бутэвiч у iнтэрв'ю "Звяздзе". — I мы назвалi яго "сумоўе", бо мусiм дбаць пра больш шчыльнае супрацоўнiцтва мiж нашымi краiнамi, пра ўзаемаазнаямленне i пранiкненне нашых культураў. Першую вечарыну мы прысвяцiлi Радзiвiлам — а менавiта толькi аднаму аспекту iх дзейнасцi. Бо насамрэч, калi браць гэты вялiкi род, то яму можна прысвяцiць шмат iмпрэзаў. На сумоўi выступiлi два перакладчыкi — Мiхась Кенька i Леў Казлоў. Спадар Казлоў адначасова наш знакамiты картограф, якi, дарэчы, стварыў найцудоўнейшы глобус для экспазiцыi адноўленага архiва-бiблiятэкi Радзiвiлаў у замку. Выступленнi былi аздобленыя чароўнымi мелодыямi ў выкананнi дзяржынскага калектыву старадаўняй музыкi "Пастараль". Яны выконвалi творы часоў Радзiвiлаў, а таксама самiх Радзiвiлаў, што асаблiва захапiла гледачоў.

Вечарына атрымалася прадстаўнiчай. З боку польскай амбасады выступiла дарадца амбасады — панi Эльжбета Шчэпаньска, якая выказала глыбокае задавальненне такой iмпрэзай. I паабяцала, што амбасада Польшчы будзе ўсяляк спрыяць усiм наступным мерапрыемствам, накiраваным на беларуска-польскае культурнае супрацоўнiцтва. Прадстаўнiк мiнiстэрства культуры спадар Тадэвуш Стружэцкi зазначыў, што найважнейшае дасягненне апошняга часу ў гэтай галiне — аднаўленне сувязяў з нашчадкамi Радзiвiлаў.

— Пачатак гэтай працы быў пакладзены ў Польшчы, дзе я знаходзiўся на дыпламатычнай службе, а цяперашнi мiнiстр культуры спадар Павел Латушка быў амбасадарам Беларусi, — сказаў Тадэвуш Стружэцкi. — Тады гэтыя сустрэчы моцна ўсхвалявалi нас. I калi Радзiвiлы прыехалi ў Беларусь, гэта стала ключавым i сiмвалiчным момантам.

Спадар Бутэвiч прызнаўся, што да тэмы Нясвiжа i Радзiвiлаў мае даўнi асабiсты сантымент — сам нарадзiўся непадалёк ад гэтага слаўнага горада.

— З дзяцiнства запомнiў нават прымаўку, якую часам ужывалi бацькi, — згадаў спадар Бутэвiч. — Казалi: "Як захочаш у Нясвiж, цэлу ночаньку не спiш". Значыць, каб патрапiць да якiх чыноўнiкаў ранiцай, трэба было ехаць туды яшчэ з ночы. I нашым "маленькiм Парыжам" я захапляўся з дзяцiнства, працягваю захапляцца i цяпер!..

Глеб ЛАБАДЗЕНКА.

Источник: zvyazda.minsk.by
Просмотров: 834 | Добавил: nesvizh1223 | Рейтинг: 5.0/1 |