Вы вошли как Турист
Группа "Гости"Приветствую Вас Турист!
Суббота, 20.04.2024, 18:38
Главная | Мой профиль | Регистрация | Выход | Вход | RSS

Праздники сегодня

Праздники сегодня

Наш опрос

Оцените мой сайт
Всего ответов: 241

Форма входа

Поиск

Календарь

«  Декабрь 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

ФОТО

Национальный банк

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Главная » 2010 » Декабрь » 22 » Цаніце тое, што вы маеце
Цаніце тое, што вы маеце
08:08
На  экскурсіі ў Ратушы

"Каб любіць Беларусь нашу мілую, трэба ў розных краях пабываць", - сэнс гэтых радкоў з вядомай песні ансамбля "Песняры" сапраўды пачынаеш разумець толькі тады, калі наведаеш іншыя краіны і можаш параўнаць розныя сферы жыцця. А часта мы проста не заўважаем таго, што побач, тых даброт, якія сталі для нас звыклай паўсядзённасцю, а для іншых - яны былі б проста шчасцем.

Гэта адзначыла падчас наведвання нашага горада стваральнік і дырэктар Музея мініацюрнай кнігі, заслужаны работнік культуры Азербайджана, член Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЭСКА пры Прэзідэнце Азербайджанскай Рэспублікі, актыўны член таварыства сяброўства і супрацоўніцтва "Азербайджан-Беларусь" Зарыфа Тэймураўна Салахава. Нельга не пагадзіцца са словамі гэтай абаяльнай жанчыны, якая пабывала ў многіх краінах свету і ўжо не першы раз наведвае Беларусь:

- Я проста ўражана ад таго, што ўбачыла ў Беларусі. Вы ўжо да ўсяго прывыклі і лічыце, што так і павінна быць. У вас усюды парадак, чысціня і законнасць. Вы змаглі захаваць і галоўнае сваё багацце - лясы. А прадукты? Ваша харчовая прамысловасць - гэта 100 % якасці. А за кошт чаго? За кошт таго, што вы, беларусы, змаглі захаваць вашу сельскую гаспадарку і вывесці яе на належны, канкурэнта-здольны ўзровень. А чым дрэнная ваша прамысловасць? Уявіце, у 2004 годзе ў ЗША я купіла сабе прыгожы касцюм- тройку. Вяртаюся ў Баку, разглядаю і заўважаю, што выраблены ён… у Беларусі. Вы можаце сабе ўявіць?! Я часта бываю ў Маскве і бачу, што за вашымі таварамі лёгкай прамысловасці прылятаюць гандляры нават з Далёкага Усходу. Акрамя таго, што яны танныя, самае галоўнае - яны якасныя. Таму цаніце тое, што маеце. А маеце вы многа.

На фота: З.Т. Салахава (у цэнтры) і дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь А.М. Казлоў, А.А. Новік на экскурсіі ў Ратушы

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ

Іван ТРУХАНАВЕЦ

НН

Просмотров: 650 | Добавил: nesvizh1223 | Рейтинг: 5.0/1 |