Вы вошли как Турист
Группа "Гости"Приветствую Вас Турист!
Четверг, 18.04.2024, 06:03
Главная | Мой профиль | Регистрация | Выход | Вход | RSS

Праздники сегодня

Праздники сегодня

Наш опрос

Оцените мой сайт
Всего ответов: 241

Форма входа

Поиск

Календарь

«  Декабрь 2009  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031

ФОТО

Национальный банк

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Главная » 2009 » Декабрь » 17 » Дырэкцыя Нацыянальнага гiсторыка-культурнага музея-запаведнiка "Нясвiж" звяртаецца з просьбай
Дырэкцыя Нацыянальнага гiсторыка-культурнага музея-запаведнiка "Нясвiж" звяртаецца з просьбай
16:14
У цяперашнi час праводзяцца маштабныя работы па музеефiкацыi помнiка
Паважаныя суайчыннiкi!

У цяперашнi час праводзяцца маштабныя работы па музеефiкацыi помнiка Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА — Нясвiжскага палацавага ансамбля, аднаго з найбольш значных музейных i турыстычных аб'ектаў нашай рэспублiкi.

Сёння кожны жыхар рэспублiкi, якому не абыякавы лёс нашай гiсторыка-культурнай спадчыны, можа зрабiць свой уклад у высакародную справу па яе адраджэннi.

Дырэкцыя Нацыянальнага гiсторыка-культурнага музея-запаведнiка "Нясвiж" звяртаецца з просьбай пасадзейнiчаць у насычэннi музейных экспазiцый аўтэнтычнымi прадметамi мастацтва. Неабходны наступныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi: палацавая мэбля ХVIII—п.тр.  XX  стст., прадметы выяўленчага мастацтва XVI—п  тр.  XX  стст., прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (падсвечнiкi, кандэлябры, вазы, збаны, гадзiннiкi, дываны i г.д.) XVIII—п.тр. XX  стст., прадметы ўзбраення XV—п.тр. XX стст. (узбраенне i воiнскае абмундзiраванне, якое бытавала ў ВКЛ i РП у XV—XVIII стст., усходняя зброя, старадаўняя паляўнiчая зброя), прадметы сакральнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва XVI—XIX стст. (абразы, распяцце, арнаты, далматыкi i г.д.), прадметы побыту XIX—п  тр. XX  стст. (медны посуд, вагавымяральныя прыстасаваннi, старадаўнiя вiнныя бочкi, кубкi, бутлi i г.д.).

Iмёны i прозвiшчы ўсiх дарыльшчыкаў будуць размешчаныя на асобным стэндзе ў адным з памяшканняў палаца. Магчымая закупка асобных прадметаў. Кантактныя тэлефоны: (01770)  5  41  45, 5 31 96.

Аплату гарантуем. Наш разлiковы рахунак 3632900000007 у фiлiяле № 620 ААБ "Беларусбанк", код 523 у г. Нясвiжы.


Источник: www.zvyazda.minsk.by
Просмотров: 587 | Добавил: nesvizh1223 | Рейтинг: 5.0/1 |