2012 год, на працягу якога Нясвіж з,яўляецца культурнай сталіцай
Беларусі, зробіць жыццё нашага горада вельмі насычаным і
разнастайным.
Несвіжан і гасцей раёна чакаюць канцэрты і спектаклі Нацыянальнага
акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета, паказ спектакляў іншых
прафесійных тэатраў Беларусі, звязаных з гісторыяй роду Радзівілаў.
У сваю чаргу, Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь
тэатр імя Уршулі Радзівіл Нясвіжскага раённага цэнтра культуры і
адпачынку будзе гастраляваць па Міншчыне і за яе межамі.
У Нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку "Нясвіж" на
гэты год запланаваны: выставы калекцый карт "Беларусь:
картаграфічныя крыніцы ХVI-XVIII стагоддзяў", выставы калекцыі
гістарычнага касцюма "Баль залатога стагоддзя", асвячэнне Слуцкай
брамы, урачыстае адкрыццё Нясвіжскага замка, ноч музеяў у
Нясвіжскім замку, фестываль опернага і балетнага мастацтва "Вечары
Вя-лікага тэатра ў замку Радзівілаў" і іншыя мерапрыемствы.
Таксама мы станем гледачамі ХVII свята мастацтваў "Музы Нясвіжа",
абласных святаў "Нясвіжскі фэст" і "Лепшая маладая сям'я", "Дзень
майстэрства юных мастакоў Міншчыны ў Культурнай сталіцы",
гарадскога конкурса прыгажосці "Міс і містар Нясвіж", свята
дзяцінства "Вялікія фантазіі маленства", прысвечанага Міжнароднаму
дню абароны дзяцей, з удзелам Нацыянальнага цэнтра музычнага
мастацтва імя Уладзіміра Мулявіна, музычнай капэлы "Санорус"
Мінскай вобласці, маладзёжнай грамадска-культурнай акцыі "Зберагчы
Беларусь для будучыні", прымеркаванай да Дня моладзі, з удзелам
маладзёжных музычных беларускіх гуртоў і ўдзельнікаў аматарскіх
калектываў альтэрнатыўнай музычнай культуры Міншчыны, а таксама
канцэрт рок-гурта "J: Морс".
На працягу года да нас з канцэртамі таксама завітаюць народныя
артысты Беларусі Ядвіга Паплаўская і Аляксандр Ціхановіч,
Нацыянальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Г.І.
Цітовіча; Маладзёжны камерны аркестр пад кіраўніцтвам У. Беражной;
салісты Маладзёжнага тэатра эстрады і спявачка Іскуі Абалян;
Нацыянальны акадэмічны народны аркестр імя І. Жыновіча. Майстры
мастацтваў Беларусі, разам з аматарскімі калектывамі Мінскай
вобласці і Нясвіжскага раёна, прымуць удзел у заключным
мерапрыемстве акцыі "Культурная сталіца Беларусі 2012 года" -
канцэрце "Красуй, Нясвіж, Культурная сталіца!"
Да таго ж, у нашым горадзе пройдзе шэраг міжнародных
мерапрыемстваў. Сярод іх: Міжнародны фестываль Юрыя Башмета ў
гасцях у Культурнай сталіцы з канцэртам "Вялікае княства музыкі";
міжнародны семінар ЮНЭСКА "Аб'екты сусветнай спадчыны: зберажэнне і
выкарыстанне ў мэтах устойлівага развіцця"; міжнародны
конкурс-пленэр мастакоў імя Міхаіла Сеўрука.
Яшчэ трэба адзначыць, што ў рамках рэспубліканскай акцыі "Нясвіж -
культурная ста-ліца Беларусі 2012 года" пройдуць Літаратурныя
чытанні "Іх думкі лунаюць яшчэ над Няс-віжам", прысвечаныя
130-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа; культурная
акцыя "І словам, і справай народ бласлаўляе", прысвечаная
450-годдзю выдання Сымонам Будным у Нясвіжы першых друкаваных кніг
на беларускай мове; свята духоўнай музыкі імя Эдварда Гарды ў гонар
425-й гадавіны будаўніцтва Касцёла Божага Цела ў Нясвіжы; выстава
жывапісу "Акамянелыя сімфоніі Нясвіжа" з фондаў ДУ "Нясвіжскі
гісторыка-краязнаўчы музей" і іншыя мерапрыемствы.