Вы вошли как Турист
Группа "Гости"Приветствую Вас Турист!
Четверг, 20.02.2020, 11:35
Главная | Мой профиль | Регистрация | Выход | Вход | RSS

Праздники сегодня

Праздники сегодня

Наш опрос

Оцените мой сайт
Всего ответов: 233

Форма входа

Поиск

Календарь

«  Май 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

ФОТО

Национальный банк

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Главная » 2010 » Май » 22 » І класіка, і сучаснасць
І класіка, і сучаснасць
15:13

Старшыня райвыканкама І.М. Макар вітае мастацкага кіраўніка фестывалю прафесара М.Я. Фінберга

У мінулыя чацвер і пятніцу наш горад прымаў 15-ы юбілейны фестываль "Музы Нясвіжа".

Мерапрыемствы першага дня былі традыцыйна прысвечаны класіцы, а на другі - прыхільнікаў сучаснай эстраднай музыкі сабраў гала-канцэрт "Спяваем разам".

На гэты раз мастацкае поле Нясвіжскага свята стварыла неўміручая музыка Ф. Шапэна, 200-годдзе з дня нараджэння якога сёлета святкуе ўвесь цыві- лізаваны свет. І хаця яго імя напрамую не звязана з нашым горадам, яго творчасць пакінула свой адбітак і ў нас. Шапэн быў сябрам вядомага беларускага піяніста, кампазітара, педагога і выдатнага мастака Напалеона Орды, які часта гасцяваў у нашым горадзе. Тут ім было напісана многа карцін з відамі архітэктурных шэдэўраў Нясвіжа і яго ваколіц. А гукі Шапэнаўскіх мелодый у ХІХ стагоддзі часта напаўнялі залы Нясв іжскага замка князёў Радзівілаў.

Адкрыліся фестывальныя мерапрыемствы навукова-практычнай канферэнцыяй "Далягляды беларускага музыказнаў- ства", што прайшла ў цэнтральнай раённай бібліятэцы. На ёй адбылася прэзентацыя кнігі "Музычныя скарбы беларускай зямлі", прымеркаванай да 15-годдзя музычна-гістарычнага праекта "Музы Нясвіжа". Як адзначыў у сваім прывітальным слове да ўдзельнікаў канферэнцыі намеснік старшыні райвыканкама А.І. Майсеня, гэта кніга - своеасаблівы вынік падзвіжніцкай і асветніцкай дзейнасці вучоных, якія ўяўляюць сабой гонар беларускага музыказнаўства.

Сярод імён беларускіх кампазітараў, творчая спадчына якіх разглядалася на навукова-практычнай канферэнцыі, гучала імя Пятра Падкавырава, 100-годдзю з дня нараджэння якога і быў прысвечаны канцэрт мастацкіх калектываў Заслужанага калектыву "Нацыянальны канцэртны аркестр Беларусі", што праходз іў таксама ў першы дзень фестывалю ў гарадской ратушы.

І вось вечарам гэтага дня ў РЦКіА прыхільнікі не толькі музычнага, але і выяў ленчага мастацтва сабраліся на ўрачыстае адкрыццё фестывалю, якому папярэдн ічала мастацкая выстава "Музы Нясвіжа - 15 год".

Адметнасцю сёлетняй юбілейнай выставы стала тое, што, акрамя традыцыйных яе аўтараў - удзельнікаў дзіцячай студыі выяўленчага мастацтва Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода пад кіраўніцтвам Святланы Купрыянавай, упершыню ў ёй паўдзельнічалі юныя мастакі Нясвіжскай дзіцячай школы мастацтваў, якія займаюцца ў педагогаў Марыны Канавалавай і Жанны Шарапа. Былі таксама прадстаў лены работы мастакоў Эвеліны Міцкун, Людмілы Аніскавец, Уладзіміра Франчука.

Выстава, як і галоўны канцэрт фестывалю, была прысвечана вобразу Шапэна. І, як адзначыла на яе адкрыцці Святлана Купрыянава, яе выхаванцы працавалі над экспазіцыяй доўга і з вялікім уздымам. Было прачытана шмат літаратуры аб вялікім кампазітары. "Ён нібы жыў сярод нас, на кожным занятку мы ўсё больш спасцігалі гэтага вялікага творцу", - сказала кіраўнік студыі.

Юныя мастакі зрабілі ўсё магчымае, каб падзяліцца з гледачамі радасцю і шчасцем судакранання з талентам кампаз ітара.

Прадстаўнік Нясвіжскай ДШМ Марына Канавалава ў сваім выступленні адзначыла, што фестываль - гэта музычны цуд, які іграе вялікую ролю ў выхаванн і падрастаючага пакалення, таму што дзеці не толькі слухаюць музыку, але і натхняюцца ёю, ствараюць карці- ны, дзякуючы ёй. "Мы імкнуліся намаляваць так, - сказала Марына Пятроў- на, - каб з нашых палотнаў гучала музыка". І сапраўды, мяркуючы па захапленн і, з якім узіраліся гледачы ў карц іны і мазырскіх, і нясвіжскіх юных мастакоў, жывапіс і музыка спалучаліся ў іх у чароўны мастацкі сімбіёз.

І вось галоўны канцэрт фестывалю пад назвай "Нясвіж у цэнтры музычнай Еў- ропы: памяці Ф. Шапэна" пры дапамозе струннага аркестра Заслужанага калектыву "Нацыянальны канцэртны аркестр Беларусі" пад кіраўніцтвам Валерыя Сарок перанёс залу ў свет той непаў торнай, пяшчотнай і шчымлівай гармон іі, якой вызначаецца музыка вялікага кампазітара: «Паланэз», «Экасэз», «Прэлюдыя № 12», шматлікія вальсы. Калі ж дадаць сюды найцікавейшыя гістарычныя каментарыі нязменнай вядучай фестывалю, доктара мастацтвазнаўства, прафесара Вольгі Дадзіёмавай, то можна ўявіць, як шмат даў гэты канцэрт і розуму, і сэрцу кожнага слухача.


Увогуле, нашаму гораду і культуры Беларусі ў цэлым вельмі пашанцавала, што фестываль мае пастаянную дзяржаў ную падтрымку. Так, пасля канцэрта "Памяці Ф. Шапэна" была зачытана прывітальная тэлеграма ад старшыні Мінаблвыканкама Л.Ф. Крупца, прысвечаная 15-годдзю фестываля, а ўдзельнікаў і гледачоў музычнага фэсту павіншавал і першы намеснік старшыні Мінаблвыканкама В.У. Шчэцька, першы намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь У.П. Рылатка, старшыня райвыканкама І.М. Макар, мастацкі кіраўнік свята, народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаў най прэміі Беларусі, лаўрэат прэміі Саюзнай дзяржавы, прафесар М.Я. Фінберг і начальнік абласнога ўпраўлення культуры А.Л. Акушэвіч, які завяршыў сваё прывітальнае слова ўласным вершам, прысвечаным фестывалю.


Другі дзень "Музаў Нясвіжа" адзначыў ся двума буйнымі мерапрыемствамі - музычнай асамблеяй "Майстры беларускага харавога мастацтва" ў гарадской ратушы, дзе дэманстравала сваё майстэрства вакальная група Нацыянальнага канцэртнага аркестра пад кіраўніцтвам Наталлі Міхайлавай, і гала-канцэртам "Спяваем разам" у РЦКіА, на якім, уласна, і адбылося ўрачыстае закрыццё фестывалю.

Паўтары гадзіны яскравай, захапляльнай жывой эстраднай музыкі сталі фінальным мажорным акордам фестывалю. Паўтары гадзіны з твараў гледачоў не сыходзілі ўсмешкі радасці і захаплення, далоні пяклі ад апладысментаў, якія зала шчодра даравала Алесі Дзяржавец, Галіне Грамовіч, Наталлі Тамэла, Дзмітрыю Качароўскаму, Руслану Мусв ідасу, Сашы Нема, салістам на саксафоне і трамбоне і ўсім без выключэння ўдзельнікам канцэрта.

На закрыцці фестывалю таксама была зачытана прывітальная тэлеграма ад Надзвычайнага і Паўнамоцнага пасла Рэспубл ікі Беларусь у Літоўскай Рэспублі- цы і Фінляндыі У.Н. Дражына, а перад удзельнікамі свята выступілі старшыня райвыканама І.М. Макар, начальнік абласного ўпраўлення культуры А.Л. Акушэвіч і мастацкі кіраўнік свята М.Я. Фінберг.


"Жыццё было б памылкай, калі б у ім не было музыкі. Нацыянальны канцэртны аркестр Беларусі робіць усё магчымае, каб мы не памыляліся, каб заўсёды ў нашым жыцці была музыка," - сказаў А.Л. Акушэвіч

Нясвіж развітаўся са святам мастацтваў "Музы Нясвіжа-2010", якое стала магчымым дзякуючы Міністэрству культуры Рэспублікі Беларусь, Мінскаму аблвыканкаму, райвыканкаму, Заслужанаму калектыву "Нацыянальны канцэртны аркестр Беларус і", і чакае наступнага фестывалю - "Музы Нясвіжа-2011", які, без сумнення, прынясе новыя творчыя сюрпрызы і адкрыцці.

Соф`я ЛЮБАНЕЦ

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ.

"НН"

Просмотров: 584 | Добавил: nesvizh1223 | Рейтинг: 5.0/1 |