Вы вошли как Турист
Группа "Гости"Приветствую Вас Турист!
Пятница, 19.04.2024, 01:17
Главная | Мой профиль | Регистрация | Выход | Вход | RSS

Праздники сегодня

Праздники сегодня

Наш опрос

Оцените мой сайт
Всего ответов: 241

Форма входа

Поиск

Календарь

«  Декабрь 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

ФОТО

Национальный банк

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Главная » 2010 » Декабрь » 11 » Містар Нясвіж - 2010
Містар Нясвіж - 2010
13:11
Пераможцам стаў
Аляксей Садоўскі

У раённым Цэнтры культуры і адпачынку прайшоў гарадскі конкурс сярод юнакоў "Містар Нясвіж-2010". Удзел у ім прынялі шасцёра маладых людзей, якія прадставілі свае ўстановы адукацыі.

У першым конкурсе - "Дэфіле" - яны прадэманстравалі ўменне трымацца на сцэне і адразу пакарылі сэрцы гледачоў, асабліва дзяўчат. На другім этапе - "Будзем знаёмы" - удзельнікі, кожны ў сваёй непаўторнай і своеасаблівай форме, расказалі пра сябе. Кем-лівасць і знаходлівасць кожнага праявіліся падчас конкурсу "Я ўсё ведаю", дзе неабходна было знайсці выйсце ў неардынарных сітуацыях. Наступны этап - "У цырульніка" - выявіў, што юнакі - выдатныя стылісты і цырульнікі. Апошнім стаў конкурс "Тайм-аут", падчас якога ўдзельнікам неабходна было найлепш увайсці ў вобраз любімага выканаўцы.

Безумоўна, журы было складана аддаць каму-небудзь перавагу. Але ўсё-такі, у выніку пераможцам стаў прадстаўнік Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа імя Якуба Коласа Аляксей Садоўскі, "Містар-стыльнасць" - Антон Зубкоў, "Містар-арыгінальнасць" - Андрэй Бярозка, "Містар-знаходлівасць" - Уладзіслаў Каралёў, "Містар-галантнасць" - Яўген Паўловіч, "Містар-артыстычнасць" - Андрэй Сцяпура.

Усе ўдзельнікі конкурсу атрымалі каштоўныя падарункі ад арганізатараў - аддзела па справах моладзі райвыканкама і РК ГА "БРСМ".

Іван ТРУХАНАВЕЦ

Крынiца: НН

Просмотров: 611 | Добавил: nesvizh1223 | Рейтинг: 5.0/1 |