Вы вошли как Турист
Группа "Гости"Приветствую Вас Турист!
Пятница, 29.11.2024, 10:36
Главная | Мой профиль | Регистрация | Выход | Вход | RSS

Праздники сегодня

Праздники сегодня

Наш опрос

Оцените мой сайт
Всего ответов: 241

Форма входа

Поиск

Календарь

«  Декабрь 2009  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031

ФОТО

Национальный банк

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Главная » 2009 » Декабрь » 5 » Містэр Нясвіж-2009
Містэр Нясвіж-2009
05:19
Тытул "Містэр Нясвіж-2009" прысудзілі абаяльнаму Андрэю Мышалаву

   У чацвер у РЦКіА ўпершыню прайшоў конкурс "Містэр Нясвіж-2009" сярод навучэнцаў устаноў адукацыі горада, прысвечаны 70-годдзю раёна. Яго арганізатарамі выступілі аддзелы культуры і па справах  моладзі райвыканкама, раённы  камітэт ГА "БРСМ".

Мерапрыемства  стала сапраўдным святам юных джэнтльменаў - ветлівых, вынаходлівых,  неверагодна артыстычных і сапраўдных інтэлектуалаў.

За званне "Містэр Нясвіж-2009"  змагаліся Андрэй Мышалаў і Уладзіслаў Рэмез (СШ №1 г.Нясвіжа), гімназіст Алег Карабко, Дзмітрый Дэмух (СШ №3) і навучэнец Нясвіжскага каледжа  імя Якуба Коласа Ілья Горынаў.

На першым этапе конкурсу - дэфіле - рабяты прадэманстравалі ўменне падаць сябе публіцы,  затым прайшло самапрадстаўленне пад красамоўнай назвай "Знаёмцеся, гэта - я!", падчас якога трэба было як мага больш і цікавей раскрыць свой характар і  захапленні.

Вынаходлівасць удзельнікаў выявілася на этапе "Я ўсё ведаю", дзе  яны шукалі выйсце з нечаканай сітуацыі. Тут канкурсантаў часта выручала  пачуццё гумару, на што зала  адразу рэагавала гарачымі  апладысментамі.

 Аднак сапраўдны шквал эмоцый гледачоў выклікаў конкурс "Тайм-аут". На ім юнакі-джэнтльмены пераўвасабляліся ў зорак эстрады. Кожны нумар  быў бліскучым і непараўнальным, аднак  па арыгінальнасці рашэння і сіле парадыйнага майстэрства цяжка  аказалася пераўзысці Дзмітрыя Дэмуха: ён  пераўвасобіўся ў тры жаночыя вобразы -  Анастасіі Прыходзька, Лаліты і  Ксеніі Сітнік.

Няпростым было і апошняе выпрабаванне - прызнанне ў каханні. Тут канкурсантам вельмі спатрэбіліся галантнасць і акцёрскія здольнасці.

Перад журы стаяла надзвычай складаная задача, таму што кожны з удзельнікаў быў па-свойму цікавы і таленавіты, меў свае мацнейшыя  і слабейшыя бакі. Тытул "Містэр Нясвіж-2009" прысудзілі абаяльнаму Андрэю Мышалаву (на здымку), чыё ўменне спалучаць сціпласць і смеласць, гумар і сур'ёзнасць  пакарыла журы.

Яго бліжэйшы сапернік Ілья Горынаў атрымаў званне "Містэр вынаходлівасць", Уладзіслаў Рэмез  - "Містэр Рамантычнасць", Алег Карабко - "Містэр Галантнасць", а Дзмітрый Дэмух - "Містэр Артыстычнасць".

Думаецца, што конкурс яскрава прадэманстраваў, што ў нас ёсць добра выхаваная, разумная і таленавітая моладзь, якой па плячы любыя  конкурсы і выпрабаванні. І, мяркуючы па актыўнасці залы і груп падтрымкі, конкурсная канкурэнцыя ў будучыні толькі ўзмацніцца.

Андрэй Мышалаў  узнагароджаны  Граматай пераможцы.

На памяць аб  мерапрыемстве ўсе канкурсанты атрымалі прызы  і падзякі за ўдзел ад арганізатараў. 

Соф’я ЛЮБАНЕЦ. Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ.


Источник: nesvizh-news.com

Просмотров: 855 | Добавил: nesvizh1223 | Рейтинг: 5.0/1 |