Вы вошли как Турист
Группа "Гости"Приветствую Вас Турист!
Четверг, 18.04.2024, 13:06
Главная | Мой профиль | Регистрация | Выход | Вход | RSS

Праздники сегодня

Праздники сегодня

Наш опрос

Оцените мой сайт
Всего ответов: 241

Форма входа

Поиск

Календарь

«  Декабрь 2009  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031

ФОТО

Национальный банк

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Главная » 2009 » Декабрь » 14 » Митинг, посвященный открытию памятной доски героям-подпольщикам
Митинг, посвященный открытию памятной доски героям-подпольщикам
17:13
Железнодорожный вокзал г.п. Городея.
14 декабря, Несвиж. В субботу 14 декабря в г.п. Городея на территории железнодорожного вокзала состоялся митинг, посвященный открытию памятной доски героям-подпольщикам. На митинге присутствовали родственники погибших героев-городейцев.

"Нас 12 чалавек размясцілі ў цёмнай  сырой камеры… Праз некаторы час  кожнага выклікалі на допыт. Дапытвалі  па-зверску: накідвалі на галаву світку, клалі на лаву і білі па пятах гумавымі дубінкамі. Закладвалі пальцы ў дзверы…"

Гэтыя ўспаміны гарадзейскага падпольшчыка У.М.Скачко запісаны ў раённай кнізе «Памяць». Ён разам са сваімі  землякамі ў часы польскай інтэрвенцыі   ўваходзіў у склад падпольнай арганізацыі КПЗБ. Па загадзе сумлення і гонару яны  вялі актыўную работу за аб'яднанне  заходніх і ўсходніх абласцей Беларусі, выступалі  за навучанне беларускай мове ў школах, збіралі зброю і рыхтаваліся да рашаючых  дзеянняў. Аднак гарадзейскія  падпольшчыкі былі арыштаваны, а  сямёра з іх павешаны польскімі ўладамі 28 лістапада 1931 года. Яны  паклалі свае жыцці на алтар незалежнасці нашай краіны. І нам, нашчадкам, вельмі важна захаваць памяць пра іх.

У суботу на будынку чыгуначнай  станцыі Гарадзея ў гонар загінуўшых была адкрыта памятная дошка, на якой залатымі літарамі ўпісаны імёны герояў: Аляксандра Скачко, Івана Борыса, Анатоля Гаціцкага, Мікалая Казея, Івана Саракавіка, Паўла Тараповіча, Нікіфара Цвірко.

Урачысты мітынг пачаў начальнік  аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама А.А.Карнюшкін, які расказаў  аб дзейнасці гарадзейскіх падпольшчыкаў. Права адкрыць памятную дошку было  прадастаўлена Я.А.Ялтыковай, дачцэ  Аляксандра Скачко, і Г.К.Яськевіч, пляменніцы Івана Саракавіка. Жанчыны, ледзь стрымліваючы слёзы, расказалі пра родных ім  людзей і шчыра падзякавалі ўсім,  хто меў дачыненне да гэтай  знакавай падзеі - увекавечання  памяці герояў.

Настаяцель царквы Прэабражэння Гасподня айцец Аляксандр і пробашч касцёла святога Іосіфа ў Гарадзеі  ксёндз Андрэй Сіповіч асвяцілі памятную дошку. Ад імя малодшага пакалення выступіла  вучаніца СШ №1 г.п.Гарадзея, член БРСМ Даша Касмовіч.

Іван ТРУХАНАВЕЦ

Источник: nesvizh.minsk-region.by
Просмотров: 748 | Добавил: nesvizh1223 | Рейтинг: 5.0/1 |