Вы вошли как Турист
Группа "Гости"Приветствую Вас Турист!
Четверг, 18.04.2024, 08:13
Главная | Мой профиль | Регистрация | Выход | Вход | RSS

Праздники сегодня

Праздники сегодня

Наш опрос

Оцените мой сайт
Всего ответов: 241

Форма входа

Поиск

Календарь

«  Октябрь 2009  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031

ФОТО

Национальный банк

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Главная » 2009 » Октябрь » 15 » На конец месяца запланирован очередной визит потомков рода Радзивиллов в Несвиж
На конец месяца запланирован очередной визит потомков рода Радзивиллов в Несвиж
07:08
У канцы гэтага месяца самi Радзiвiлы прывязуць копiю абраза Божай Мацi ў Нясвiж, каб перадаць музею-запаведнiку "Нясвiж".
На конец месяца запланирован очередной визит потомков рода Радзивиллов в Несвиж. Как сообщил министр культуры Беларуси Павел Латушко в интервью газете “Звязда”, посещение Несвижа Радзивиллами будет включать в себя передачу копии родовой иконы к несвижский музей-заповедник, располагающийся ныне в замке…

— I прыклады такога супрацоўнiцтва мы ўжо бачым! Вiзiт князёў Радзiвiлаў, з якiмi вы сустракалiся i абедалi ў Мiнску, — якi ёсць ад яго плён? Цi верагодная нейкая праца ў галiне наладжвання сувязяў i з iншымi нашчадкамi славутых беларускiх родаў?

— Нашы кантакты з нашчадкамi Радзiвiлаў пачалiся некалькi гадоў таму — на пасадзе амбасадара Беларусi ў Польшчы пазнаёмiўся са спадарамi Мацеем i Мiкалаем Радзiвiламi. Сёння можам канстатаваць сталы i ўзаемавыгадны характар гэтых стасункаў. Радзiвiлы, зразумела, зацiкаўленыя ў аднаўленнi, перадусiм, палаца ў Нясвiжы i гатовы зрабiць свой унёсак у гэтую важную справу. Яны ўжо перадалi для музеефiкацыi арыгiнальныя гравюры XVI стагоддзя, копii партрэтаў сваiх славутых продкаў. У ходзе апошняга вiзiту, якi адбыўся 19—23 лiпеня, Радзiвiламi перададзены Нацыянальнаму музею-запаведнiку "Нясвiж" 162 копii партрэтаў iх продкаў — гравюраў прыдворнага мастака Гершкi Ляйбовiча, якiя захоўвалiся ў прыватным архiве князёў. Днямi атрымаў чарговы лiст ад князя Мацея Радзiвiла, дзе пан Мацей iнфармуе аб падрыхтоўцы прафесiйнай копii абраза Божай Мацi, якая знаходзiлася ў замкавай каплiцы. У канцы гэтага месяца самi Радзiвiлы прывязуць яе ў Нясвiж, каб перадаць музею-запаведнiку "Нясвiж". Мы дамовiлiся, што з асабiстага архiва Радзiвiлаў зможам атрымаць i iншыя матэрыялы. Па запрашэннi князя ў Варшаву накiруецца супрацоўнiк нашага музея, каб азнаёмiцца з фамiльнымi архiўнымi зборамi.

Павел ЛАТУШКА
вітае ў Мінску
князёўну
Эльжбету РАДЗІВІЛ.
Але мы не будзем абмяжоўвацца толькi кантактамi з нашчадкамi роду Радзiвiлаў. У нашых планах сумесна з Мiнiстэрствам замежных спраў Беларусi актывiзаваць альбо наладзiць кантакты з прадстаўнiкамi iншых славутых родаў, чые каранi звязаныя з Беларуссю: Вiшнявецкiмi, Сапегамi, Мiцкевiчамi, Святаполк-Чацвярцiнскiмi, Агiнскiмi, Цеханавецкiмi...


Источник:zviazda.by radziwill.by

Просмотров: 595 | Добавил: nesvizh1223 | Рейтинг: 5.0/1 |