![]() |
Гасцініца "прырасце" на мансарду |
Город Реутов, Московская область. Россия
Город Росолини, Область Сицилия, Италия
Город Пулавы, Люблинское воеводство, Польша
Город Злотув, Великопольское воеводство, Польша
Город Одолянов, Великопольское воеводство, Польша
Город Горис, Область Сюник, Армения
Город Лайхинген, земля Баден-Вюртембер, Германия
На Ленінскай “вырастуць” таршэры, а ў гасцініцы — ліфт з празрыстымі сценамі | 15:29 | ||
Усё цячэ, усё мяняецца. Гэтая крылатая фраза вельмі дарэчы падыходзіць і да жыцця нашага горада. Ён паступова, але ўпэўнена мяняе свой выгляд у лепшы бок. І побач з помнікамі дойлідства мінулых вякоў яскрава выступаюць абрысы сучаснасці, навізны, свежай творчай думкі. Аб самых апошніх змяненнях у гарадскіх кварталах сёння і раскажа ў інтэрв'ю нашаму карэспандэнту намеснік старшыні райвыканкама па будаўніцтве, жыллёва-камунальнай гаспадарцы і пытаннях горада М.В. АФАНАСІК. - Міхаіл Вікенцьевіч, ёсць такі выраз - "па чутках і на справе". Вось, напрыклад, мы чулі, што будзе праводзіцца рэканструкцыя нясвіжскай аўтастанцыі. Хацелася б ведаць дакладней і чытачам нашым расказаць… - Так, сапраўды, праектна-каштарысная дакументацыя на рэканструкцыю падрыхтавана. Мінаблвыканкам выдзеліў 2,3 мільярда рублёў на першую чаргу аб'екта. Рэканструкцыя прадугледжвае прыбудаванне да існуючай аўта-станцыі 2-павярховага корпуса, дзе будуць маленькі рэстаранчык з буфетам, зала чакання, пакой адпачынку, пакой для маці з дзецьмі. У памяшканні размесцяцца сучасныя прыбіральні. Камфортныя ўмовы створыць добрая топачная. Пасадачныя аўтобусныя пляцоўкі перанясуць на процілеглы бок - да вулі-цы 1 Мая. А з боку вуліцы Савецкай створым аўтамабільныя стаянкі. Гэта патрэбна для таго, каб выключыць праезд аўтамабіляў да суседніх магазінаў праз тэрыторыю аўтастанцыі, каб траекторыя іх руху не перасякалася з рухам аўтобусаў, не стварала апошнім перашкод. У новым праекце гэта выключана. Праектнае рашэнне рэканструкцыі аўтастанцыі. - На час рэканструкцыі куды "пераедзе" аўтастанцыя? - Мы са старшынёй райвыканкама І.І. Крупко аб'ехалі горад, агледзелі месцы і папярэдне спыніліся на тэрыторыі былой вайсковай часці па вулі-цы Гейсіка, дзе яшчэ нядаўна знахо-дзілася вытворчая база ДЭУ № 65. Усё-такі гэта цэнтр горада. Мы паглядзелі былыя мехмайстэрні - там можна зрабіць бягучы рамонт, адвесці памяшканні для кас, для невялікай залы чакання, для тэхперсаналу. А ўсе аўтобусы і пасадачныя месцы размяркуюцца побач на асфальтавай пляцоўцы, што знаходзіцца на балансе ад-дзела фізкультуры, спорту і турызму райвыканкама. Адсюль рэйсавыя аўтобусы змогуць выязджаць з горада праз вуліцу Міцкевіча або праз вуліцу Саўгасную - у залежнасці ад маршруту. Нязручнасці гэтыя часовыя, на перыяд рэканструкцыі. - Часткова агароджана гасцініца на вуліцы Беларускай. Якія там распачаты работы? - Варта нагадаць, што гасцініца "прырасце" на мансарду. Таму давялося ўзмацняць фундамент. Пакуль выконваем тую частку работ, якую можна весці, не зачыняючы гасцініцу і рэстаран. Закончылі ўзмацненне ўсяго падвала, поўнасцю залілі новыя сцяжкі. Робяцца новы цеплавы вузел, новая электрашчытавая, на ўсіх паверхах манціруецца новае электраабсталяванне. Цяпер ля гасцініцы агароджана пляцоўка, дзе пойдзе ўзвядзенне 3-павярховага будынка з мансардай - там размесціцца ліфтавая гаспадарка адкрытага тыпу. Генпадрадчыкам на гэтым аб'екце з'яўляецца ПМК-217. У яго ёсць субпадрадчык. Частку работ уласнымі сіламі выконвае таксама будаўнічы ўчастак УП "Нясвіжская ЖКГ". Праектнае рашэнне рэканструкцыі гасцініцы. - Сёлетняй зімой моцна пацярпела асфальтавае пакрыццё дарог. Шмат ямак, адкуль з-пад колаў машын брудныя пырскі вады ляцяць на пешаходаў, на блізкія дамы. Ды і аўтамабілісты абураюцца: падвеска "ляціць"… Калі пачнецца ямачны рамонт дарог? - З другой палавіны сакавіка часткова запрацуе асфальтавы завод ДРБУ № 168. І пачнём ямачны рамонт. Па кожнай вуліцы будзе скла-дзены дэфектны акт. А на сёння ўжо ёсць пералік вуліц, дзе пракладваліся інжынерныя сеткі, выконваліся іх урэзкі ў дамы, ад чаго дарожнае пакрыццё пацярпела і не адноўлена. Так што зрабіць давядзецца шмат. - А на вуліцы Ленінскай, ля былога Дома культуры "Камунальнік", агароджу, наадварот, прынялі… - Тут будзе разбіты сквер, пабудуем стаянку для аўтамашын. Падпорныя сценкі будуць выкананы з бесераўскага каменю. Простую водаразборную калонку, што стаіць насупраць павароту на малаказавод, заменім больш цікавай, з даўняга чыгуннага ліцця. Паставім альтанку ў стыле рэтра. Гэтае месца зменіць свой выгляд кардынальна. Гутарыла Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ | |||
Просмотров: 683 | Добавил: nesvizh1223 | Рейтинг: 5.0/2 | |