Нясвіж мне спадабаўся, - а замак прыемна ўразіў |
Город Реутов, Московская область. Россия
Город Росолини, Область Сицилия, Италия
Город Пулавы, Люблинское воеводство, Польша
Город Злотув, Великопольское воеводство, Польша
Город Одолянов, Великопольское воеводство, Польша
Город Горис, Область Сюник, Армения
Город Лайхинген, земля Баден-Вюртембер, Германия
Нясвіж аб’ядноўвае | 19:01 | ||
Закончыў сваю работу валанцёрскі атрад "Спадчына Радзівілаў". 18 прадстаў нікоў працоўнай моладзі з Беларус і, Украіны і Турцыі змагаліся за чысціню замкава-паркавага ансамбля. Прыбіралі тэрыторыю ля замка, сам будынак. Пасля працы валанцёры ўдзельнічалі ў культурна- спартыўных мерапрыемствах. Сваімі ўражаннямі ад работы і адпачынку ў Нясвіжы падзяліліся маладыя людзі з Украі- ны і Турцыі, якія ўпершыню наведалі Беларусь. "Нясвіж мне спадабаўся, - расказвае Антон Дудко з Кіева, - а замак прыемна ўразіў. Лічу, што існаванне такога гістарычнага помніка, безумоўна, аказвае станоўчы ўплыў на духоўнае станаўленне жыхароў Нясвіжа. Адсюль і такія сяброўскія адносіны да гасцей з-за мяжы". Аксана Дудзіна са Львова адзначыла: "Мой інтарэс выклікала іншая ментальнасць. Беларусы - разумныя людзі, лёгкія ў зносінах, "мякчэйшыя", чым ва Украіне. Прыемна бачыць, як ваш народ цэніць сваю гістарычную спадчыну". Чаадаш Фідан з Турцыі таксама быў прыемна ўражаны ўбачаным: "Гэты працоў ны лагер - мой першы вопыт. Перад паездкай у Беларусь я збіраў інфармацыю пра вашу краіну. Мае ўражанн і аказаліся лепшымі, чым я чакаў. Замак Радзівілаў з'яўляецца сапраўдным гістарычным помнікам. А наконт беларусаў магу сказаць, што гэта адказныя людзі, заўсёды гатовыя прыйсці на дапамогу. Дзякуючы гэтаму праекту, я набыў новых сяброў. У далейшым планую зноў наведаць вашу краі- ну". Удзельнікі праекта вельмі ўдзячны тым, хто рэалізаваў ідэю стварэння валанц ёрскага атрада "Спадчына Радзівілаў". Гэта рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА" і ААТ "Будтрэст № 3 ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі". Валанцёры ўпэўнены: існаванне такіх атрадаў садзейнічае аб'яднанню моладз і розных краін. Крынiца: nesvizh-news.by | |||
Просмотров: 1200 | Добавил: nesvizh1223 | Рейтинг: 5.0/1 | |