Вы вошли как Турист
Группа "Гости"Приветствую Вас Турист!
Пятница, 29.03.2024, 10:16
Главная | Мой профиль | Регистрация | Выход | Вход | RSS

Праздники сегодня

Праздники сегодня

Наш опрос

Оцените мой сайт
Всего ответов: 240

Форма входа

Поиск

Календарь

«  Май 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

ФОТО

Национальный банк

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Главная » 2010 » Май » 1 » Нясвіжчына ўпэўнена рушыць наперад
Нясвіжчына ўпэўнена рушыць наперад
14:48

Сардэчна запрашаем на Нясвіжчыну!

ІГАР МАКАР:

- Не ведаю, чаго б былі вартыя ўсе тыя сучасныя тэхналогіі, якія сёння мае і працягвае ўкараняць у самыя розныя вытворчыя сферы раён, без нашых людзей. Бо ніякая, нават самая дасканалая машына ці агрэгат, не могуць працаваць без чалавека, без яго высокай прафесійнай кваліфікацыі і добрасумленнасці.

Апошнім часам за Нясвіжам, у тым ліку і з падачы нашага брата журналіста, замацавалася шмат яркіх эпітэтаў. Адны параўноўваюць яго з Парыжам, другія называюць турыстычнай Мекай сталічнай вобласці, трэція - яе неафіцыйнай культурнай сталіцай, чацвёртыя - прызнаным цэнтрам перадавога вопыту і новых вытворчых тэхналогій… І кожная з гэтых дэфініцый мае пад сабой падставы. Бо і сапраўды горад, як і раён у цэлым, дынамічна развіваецца, тамтэйшыя працаўнікі з году ў год ставяць перад сабой высокія вытворчыя, сацыяльна-культурныя задачы і паспяхова іх рэалізоўваюць.

А пацвярджэннем таму - факты: Нясвіжчына займае толькі 3,7 працэнта ад агульнай тэрыторыі вобласці, але пры гэтым доля здабыткаў мясцовых працаў нікоў у агульнай скарбонцы вытворчых дасягненняў Міншчыны даволі істотная - каля 7,5 працэнта валавой вытворчасц і збожжа і малака, каля 20 працэнтаў - цукровых буракоў, на мясакамб інаты паступае кожная дзесятая тона мяса менавіта з нясвіжскіх жывёлагадоў чых ферм і комплексаў. А па аб'ё- мах валавой сельскагаспадарчай прадукцы і раён яшчэ тры гады назад пераўзышоў паказчыкі найбольш паказальнага для эканомікі Беларусі 1990 года, які прынята лічыць базавым.

Старшыня Нясвіжскага райвыканкама Ігар Макар не ўтойвае, што дабівацца раёну высокіх вынікаў практычна па ўсіх напрамках дзейнасці сёння дапамагае ў тым ліку і той вялікі патэнцыял, які ствараўся папярэднікамі. Зразумела, галоў ную ролю адыгрывалі працавітасць, сумленнасць і высокі прафесіяналізм тутэйшых людзей.

- Не ведаю, чаго б былі вартыя ўсе тыя сучасныя тэхналогіі, якія сёння мае і працягвае ўкараняць у самыя розныя вытворчыя сферы раён, без нашых людзей. Бо ніякая, нават самая дасканалая машына ці агрэгат, не могуць працаваць без чалавека, без яго высокай прафесійнай кваліфікацыі і добрасумленнасці, - заўважае Ігар Мікалаевіч. - Сёння, напрыклад, нашы гаспадаркі маюць высокапрадукцыйную замежную і айчынную сельскагаспадарчую тэхніку, на многіх малочнатаварных фермах у нас ужо ўстаноўлена навейшае даільнае абсталяванне. Але калі гэты тэхнічны арсенал эксплуатаваць малаэфектыўна ці, яшчэ горш, працаваць на ім абы з рук, - высокага выніку не даб'ешся. Мы гэта добра разумеем і імкнёмся скарыстоўваць наяў ны вытворчы патэнцыял спаўна, пастаянна павышаем прафесійную квалі- фікацыю як спецыялістаў, так і простых працаўнікоў. Нясвіжчына ўпэўнена рушыць наперад.

- Летась жывёлаводы Нясвіжчыны дабіліся асабліва важкага поспеху. Упершыню яны надаілі ад кожнай каровы больш за сем тысяч кілаграмаў малака, і гэты вынік стаў лепшым у краіне. Наколькі ён аказаўся заканамерным?

- Я ўжо гаварыў, што вытворчы патэнцыял раёна складваўся на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў. І малочная вытворчасць тут не выключэнне. Да 7-тысячнага выніку мы ішлі паступова і, можна сказаць, адразу па ўсіх франтах: паляпшалі генетыку дойнага статка, удзялялі вялікую ўвагу якасці ў працэсе нарыхтоўкі кармоў, вялі тэхнічнае і тэхналаг ічнае пераўзбраенне малочнатаварных ферм, вучылі кадры. Усе гэтыя і некаторыя іншыя захады і прывялі да сапраўды высокага працоўнага поспеху нашых жывёлаводаў, якія па выніках мінулага года надаілі ў сярэднім ад адной каровы па 7.023 кілаграмы малака. Пры гэтым валавая вытворчасць малака ў раёне таксама ўпершыню перавысіла паказчык у 100 тысяч тон пры яго сярэдняй таварнасці 90 і больш працэнтаў.

Я цвёрда перакананы, што гэты вынік для нашых жывёлаводаў не мяжа. У нас ёсць з каго браць прыклад: у агракамбінаце «Сноў» летась было надоена ад адной каровы ў сярэдн ім па 9.175 кілаграмаў малака, а на малочнатаварным комплексе «Сычы» гэтага ж сельгаспрадпрыемства - 10.600 кг.

- А як працуе тэхнічны і тэхналаг ічны арсенал у іншых галінах сельскагаспадарчай вытворчасці?

- Мы стараемся трымаць высокую планку. Стабільна за апошнія гады, пры сярэдняй ураджайнасці 50 цэнтнераў з гектара, валавая вытворчасць збожжавых у раёне складае больш за 100 тысяч тон. Праўда, у раслінаводстве не заўсёды ўдаецца дасягнуць намечанага, бо гэтая галіна моцна залежыць і ад кліматычных умоў. Менавіта па гэтай прычыне ў мінулым годзе мы, на жаль, атрымалі меншы вынік, чым разлічвалі. Аднак у нас ёсць арыенцір - у 2008 годзе быў рэкордны за ўсю гісторыю раё- на валавы збор збожжа ў 155 тысяч тон пры сярэдняй ураджайнасці 68,4 цэнтнера з гектара.

На такі паказчык мы раўняемся і зараз, праводзячы сяўбу яравых збожжавых. Да гэтай адказнай кампаніі хлебаробы раёна падрыхтавал іся належным чынам. Праўда, спачатку сейб ітаў крыху стрымлівала пераўвільготненасць глебы, таму ім даводз ілася весці сяўбу выбарачна. Зараз жа пасяў ная кампанія ў нас ідзе поўным ходам. Але галоўнае для нас не тэмпы, а якасць і строгая адпаведнасць тэхналогіям вырошчвання збожжавых і тэхнічных культур. Напэўна, лішне будзе гаварыць, наколькі гэта важна.

Што ж датычыцца мясной галіны сельскагаспадарчага комплексу раёна, дык яна таксама працуе стабільна. Напрыклад, сярэднясутачныя прывагі буйной рагатай жывёлы летась склалі 711 грамаў, а свіней - 558 грамаў. У цэлым жа па раёне вытворчасць малака на 1 бала-гектар склала 42,4 кілаграма пры нарматыве 25 кг, вытворчасць мяса жывёлы і птушкі вырасла да адзнакі ў 11,6 кг пры вызначаным нарматыве 5 кілаграмаў.

З задавальненнем зазначу таксама, што сельгаспрадпрыемствамі раёна за апошнія гады зроблены добры задзел на перспектыву. Толькі за папярэднія тры гады інвестыцыі ў асноўны капітал сельскагаспадарчай галіны склалі 202 мільярды рублёў, а на тэхнічнае пераўзбраенне і абнаўленне вытворчых магутнасцей было накіравана больш за 170 мільярдаў.

- Напэўна ж, сельгасвытворцам Нясвіжчыны не ўступаюць і прамысловыя прадпрыемствы.

- Не сакрэт, што сёння дынамічна развіваюцца менавіта тыя прадпрыемствы, якія, абапіраючыся на сучасныя тэхналогіі і мадэрнізацыю, змаглі забяспечыць эфектыўнасць вытворчых працэсаў, зарыентавалі сваю дзейнасць на выпуск якаснай, канкурэнтаздольнай прадукцыі. І тут у першую чаргу хачу адзначыць Гарадзейскі цукровы камбі- нат. За апошнія гады тут праведзена шырокамаштабная мадэрнізацыя вытворчасц і, якая дазволіла давесці сутачную перапрацоўку цукровых буракоў больш за сем тысяч тон і істотна павял ічыць аб'ёмы выпуску цукру. Якога толькі на экспарт штогод адпраўляецца ў сярэднім 130-140 тысяч тон. Добрых вытворчых паказчыкаў дабіваюцца і працоў ныя калектывы ААТ «Нясвіжскі завод медыцынскіх прэпаратаў», хлебазавод, Нясвіжскі філіял ААТ «Клецкая крыначка», сумеснае прадпрыемства «Фармлэнд» і іншыя.

- А наколькі ахвотна сёння ідуць на Нясвіжчыну інвестары?

- Думаю, што для інвестараў наш горад і раён маюць значную цікавасць. Мы зацікаўлены ў з'яўленні новых вытворчасцей і сацыяльных аб'ектаў, таму не робім ім ніякіх перашкод. Шмат інвестыцыйных сродкаў было ўкладзена пры мадэрнізацыі вытворчасці Гарадзейскага цукровага камбіната, Нясвіжскага завода медыцынскіх прэпаратаў, а таксама сумеснага прадпрыемства «Фармлэнд ». Ужо сёлета ў горадзе з'явіцца новая гасцініца, гаспадар якой - адзін з расійскіх прыватных інвестараў. Дзякуючы прыватнаму капіталу, з часам мног ія аб'екты былога ваеннага гарадка таксама зменяць сваё вытворчае прызначэнне. Мы зацікаўлены ў развіцці гасці- нічнага комплексу, аб'ектаў грамадскага харчавання, бытавога і гандлёвага абслугоў вання. І па многіх гэтых аспектах знаходзім згоду з патэнцыяльнымі інвестарам і.

- Ігар Мікалаевіч, а якая сітуацыя ў сацыяльнай сферы?

- Летась на сацыяльныя патрэбы і праграмы было накіравана 67 працэнтаў расходаў бюджэту раёна. Штогод у нас уводзіцца ў строй каля 17 тысяч квадратных метраў жылля, палова з якіх - на вёсцы. Значную ўвагу мы ўдзяляем сацыяльнаму жыллю. Летась, напрыклад, былі ўзведзены 20-кватэрны дом па праграме «Старое жыллё» і 8-кватэрны сацыяльны дом. Сёлета ў яшчэ адзін дом, пабудаваны ў рамках праграмы «Старое жыллё», ужо засяліліся навасельцы, да канца года будзе ўзведзены яшчэ адзін такі дом, а таксама 8 кватэр для сацыяльнай групы насельніцтва.

- З уводам у дзеянне першай чаргі палацава-замкавага комплексу істотна павысілася цікавасць нашых грамадзян і іншаземцаў да Нясвіжа як да турыстычнага аб'екта. Што, акрамя экскурсійнага абслуго- ўвання, горад можа прапанаваць сучаснаму турысту?

- Скажу шчыра: пакуль мы маем недасканалую інфраструктуру так званага турыстычнага суправаджэння. Я ўжо гаварыў, што ў горадзе існуе гасцінічная праблема. І яе мы плануем неадкладна вырашаць. Летась, напрыклад, у Нясв- іжы толькі арганізаваным парадкам пабывала больш як 137 тысяч турыстаў. На жаль, мала хто з іх затрымаўся ў горадзе больш як на суткі. Акрамя згаданай прыватнай гасцініцы, вядзецца будаўніцтва і камунальнага гасцінічнага комплексу на 60 месц, завяршаецца будаўніцтва гасцініцы на тэрыторыі Радзівілаўскага замка. У канцы года мы плануем распачаць рэстаўрацыю гарадской гасцініцы. Яна прыкметна зменіць як сваё ўнутранае, так і знешняе аблічча і тым самым надасць Ратушнай плошчы новы, стылістычна завершаны выгляд. Робяцца захады па істотнаму пашырэнню і гандлёвай сферы, будаў- ніцтву пунктаў грамадскага харчавання.

Акрамя палацава-замкавага комплексу, рэстаўрацыя якога павінна завяршыцца ўжо ў будучым годзе, гасцей нашага горада я б таксама запрасіў у раённы гісторыка-краязнаўчы музей, музейны комплекс «Ратуша», у размешчаныя на тэрыторыі раёна аграсядзібы «Бярозавы гай» у Гарадзеі, а таксама ў вёсках Завітая і Пляшэвічы. Дарэчы, сёлета будзе здадзена яшчэ адна база аграэкатурызму - «Стары млын» у вёсцы Макашы. Там мы аднаўляем стары вясковы млын, а на мясцовым возеры, кажуць, добра ловіцца рыба…

Так што, сардэчна запрашаем на Нясвіжчыну!

Источник: nesvizh-news.by

Просмотров: 804 | Добавил: nesvizh1223 | Рейтинг: 5.0/1 |