Будаўнікі скончылі мантаж купала якраз напярэдадні праваслаўнага Вялікадня |
Город Реутов, Московская область. Россия
Город Росолини, Область Сицилия, Италия
Город Пулавы, Люблинское воеводство, Польша
Город Злотув, Великопольское воеводство, Польша
Город Одолянов, Великопольское воеводство, Польша
Город Горис, Область Сюник, Армения
Город Лайхинген, земля Баден-Вюртембер, Германия
Нясвіжскі замак ужо з новай вежай! | 06:41 | |
Гісторыя з няправільнай вежай-цыбулінай цягнулася 8 гадоў -- ад ліпеня 2004 года, калі на замку, адноўленым на канец XVIII стагоддзя, з'явіўся купал з пачатку XVI. Усе гэтыя гады грамадскасць і адмыслоўцы выказвалі пратэсты супраць такой гістарычнай неахайнасці. На новую-старую вежу збіралі грошы ўсім светам -- ад беларускіх фізічных асобаў і прадпрыемстваў да прадстаўнікоў роду Радзівілаў. Новая вежа разам з працамі па яе мантажы абыйшлася прыкладна ў 1,5 мільярды рублёў. Яе вага 15 тон. Адмысловы кран працаваў на замку крыху больш за двое сутак -- аператыўна разабралі стары купал і паднялі ўгару новы. Ад гэтага моманту ўсе сувеніры, здымкі і паштоўкі з вежай-цыбулінай робяцца рарытэтамі, а замак нарэшце здабыў свой сапраўдны выгляд -- якім яго памяталі многія пакаленні князёў Радзівілаў. Як мянялі цыбуліну, глядзіце тут Астаповіч пра адноўленую вежу ў Нясвіжы — чарговая халтура. І паказаў на карцінцы, у чым адхіленне. «Прапорцыі сапраўды не вытрыманы. І ў першую чаргу адносна вертыкальнай восі. Адносна гарызантальнай проста значна цяжэй прааналізаваць сітуацыю. Сапраўды, атрымалася па-беларуску. Хацелі, як лепей, а атрымалася, як заўжды. І нават, калі медны ліст пакрыецца цёмнай пацінай, сітуцыя не выправіцца, бо занадта вялікія разыходжанні з арыгіналам. Аўтар: Еўрарадыё, nn.by Фота: Юрася Язвінскага, pomniki.budzma.org Крынiца: Еўрарадыё, nn.by | ||
Просмотров: 707 | Добавил: nesvizh1223 | Рейтинг: 5.0/1 | |