Новы гасцінічны аб'ект Нясвіжа зможа прымаць адначасова 82 чалавекі |
Город Реутов, Московская область. Россия
Город Росолини, Область Сицилия, Италия
Город Пулавы, Люблинское воеводство, Польша
Город Злотув, Великопольское воеводство, Польша
Город Одолянов, Великопольское воеводство, Польша
Город Горис, Область Сюник, Армения
Город Лайхинген, земля Баден-Вюртембер, Германия
Новае жыццё старой казармы | 16:03 | ||
У Нясвіжы на вуліцы Гейсіка здадзены ў
эксплуатацыю інтэрнат гасцінічнага тыпу, пад які рэканструяваны 2-і і
3-і паверхі аднаго з будынкаў былой воінскай часці. Генеральным
падрадчыкам работ выступіла закрытае акцыянернае таварыства "Салігар",
і, мяркуючы па ўтульнасці пакояў і калідораў, будаўнікам удалося
паднесці гораду і яго гасцям добры падарунак. Так, наведвальнікаў чакаюць 26 нумароў, з якіх 22 - звычайныя (3- і 4-месныя) і 4 - павышанай камфортнасці на аднаго і двух чалавек. Кожны пакой укамплектаваны неабходнай мэбляй і тэлевізарам, у бліжэйшай будучыні будуць прывезены і халадзільнікі. У тарцах калідораў размешчаны санвузлы з душавымі кабінамі і кухні. Дарэчы, усе прадметы інтер'еру пакояў і сантэхніка - беларускай вытворчасці, падабраны з густам і радуюць вока далікатнымі колерамі. Усяго новы гасцінічны аб'ект Нясвіжа зможа прымаць адначасова 82 чалавекі. Як паведаміла выконваючая абавязкі загадчыцы інтэрната гісцінічнага тыпу В.Г. Новік, забяспечваць камфорт жыльцам будуць, акрамя яе самой, 3 адміністратары, 4 пакаёўкі, 5 прыбіральшчыц, рабочыя па ўборцы тэрыторыі і абслугоўванню будынка. "Мяркуючы па цікавасці да нас турагенцтваў, якую мы ўжо адчулі, і дэмакратычных цэнах, што будуць ніжэйшымі, чым у гасцініцах, у жыльцах не будзе недахопаў", - дадала Вольга Георгіеўна. Соф’я Любанец для Нясвіжскіх Навін | |||
Просмотров: 651 | Добавил: nesvizh1223 | Рейтинг: 5.0/2 | |