![]() |
Рэканструкцыя з рэстаўрацыяй |
Город Реутов, Московская область. Россия
Город Росолини, Область Сицилия, Италия
Город Пулавы, Люблинское воеводство, Польша
Город Злотув, Великопольское воеводство, Польша
Город Одолянов, Великопольское воеводство, Польша
Город Горис, Область Сюник, Армения
Город Лайхинген, земля Баден-Вюртембер, Германия
Пачалася рэканструкцыя касцёла Божага цела | 13:19 | ||
Звыклае несвіжанам аблічча фарнага касцёла змянілася ўжо колькі тыдняў таму. Будаўнічыя рыштаванні надаюць плаўным лініям купала геаметрычныя абрысы - нерэальныя, аднекуль з вобласці кубізму. Пачалася рэстаўрацыя, альбо, як адзначана ў пашпарце аб'екта, "рэканструкцыя з рэстаўрацыяй". Пробашч Рымска-Каталіцкай парафіі Божага цела ў Нясвіжы Пётр Шарко прызнаецца, што рашэнне ўнесці наш касцёл у спіс аб'ектаў Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы "Культура Беларусі" стала адначасова нечаканым і вельмі радасным. Нагадаю, што, паводле гэтай праграмы, разлічанай на 2011-2015 гады, сёлета намечана рэстаўрыраваць у Беларусі 19 аб'ектаў. Прадугледжаны аб'ём сродкаў з рэспубліканскага бюджэту на трэць большы, чым у 2010-м годзе. Гэта сума складзе больш за 92 млрд. беларускіх рублёў. Паколькі касцёл не бюджэтная арганізацыя, то правамі заказчыка валодае ААТ "Аб'яднаная дырэкцыя аб'ектаў, што будуюцца". Планы ў рэстаўратараў вялікія. На бліжэйшыя 5 гадоў работы тут хопіць. У цяперашні час з купала зняты крыж, вядуцца работы па яго рэстаўрацыі. У гэтым жа годзе запланавалі рамонт купала. Вось што расказвае Пётр Шарко: - У пажары ад бомбы ў 1944 годзе дах купала цалкам згінуў. За кароткі час і невялікія сродкі ён быў адноўлены. Зразумела, што не ў сваім першапачатковым выглядзе. Зараз драўляная канструкцыя купала знаходзіцца ў дрэнным стане. Бэлькі літаральна рассыпаюцца. Тады, у 44-м, не змаглі ўзнавіць складаную страпільную сістэму. Была восень, і рабочыя спяшаліся накрыць дах, каб дажджы не пазалівалі фрэскі. Вось і замацавалі канструкцыю як змаглі. Але ўжо вельмі хутка па знойдзеных чарцяжах купал стане такім, якім быў пры Мікалаі Радзівіле Сіротцы. Хіба што гліняныя гонты з-за іх крохкасці заменіць метал. - Будуць адноўлены "балясы", - дадае настаяцель, - гэта балкон на верхнім узроўні купала. Падчас фэстаў на яго выходзіў святар і звяртаўся да прыхаджан. Па вялікіх святах адтуль ладзілі светлавую ілюмінацыю. Спадзяюся, што падчас рэстаўрацыі вернуцца і многія дэкаратыўныя элементы, такія, як вазы і постаці святых. Пакуль што іх можна ўбачыць толькі на цэнтральным фасадзе… Паралельна вядуцца даследаванні на іншых участках - бяруцца пробы грунту, складаецца праектна-каштарысная дакументацыя. І ўсё ж з часам знікнуць рыштаванні, а купал заззяе новенькай меддзю. І ксёндз Пётр не паскардзіцца больш на нахабных галубоў, што шмыгалі ў сам касцёл праз старыя вокны "ліхтара". | |||
Просмотров: 669 | Добавил: nesvizh1223 | Рейтинг: 5.0/1 | |