Вы вошли как Турист
Группа "Гости"Приветствую Вас Турист!
Вторник, 19.03.2024, 04:40
Главная | Мой профиль | Регистрация | Выход | Вход | RSS

Праздники сегодня

Праздники сегодня

Наш опрос

Оцените мой сайт
Всего ответов: 240

Форма входа

Поиск

Календарь

«  Февраль 2012  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829

ФОТО

Национальный банк

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Главная » 2012 » Февраль » 4 » Пастыр добры зямлі нясвіжскай
Пастыр добры зямлі нясвіжскай
15:49
Прэзентацыя кнігі "Пастыр добры  зямлі нясвіжскай"

У аўторак у РЦКіА  прайшла прэзентацыя кнігі "Пастыр добры  зямлі нясвіжскай", прысвечанай памяці  ганаровага грамадзяніна горада Нясвіжа, былога настаяцеля  Свята-Георгіеўскага храма, мітрафорнага протаіерэя Дзмітрыя Хмеля.

На мерапрыемства прыбылі  родныя і сябры Дзмітрыя Пятровіча, прадстаўнікі ўлады, духавенства, работнікі культуры, журналісты і іншыя, хто ведаў святара. Як зазначыў у сваім выступленні намеснік старшыні Нясвіжскага райвыканкама Аляксандр Майсеня, прэзентацыя кнігі аб Дзмітрыі Хмелю якраз і стала  першым мерапрыемствам з гадавой праграмы, запланаванай  для правядзення ў год  культурнай сталіцы. Гэта сімвалічна, бо памяць пра айца Дзмітрыя жыве ў сэрцах усіх несвіжан.

Фото 2

Фото 3

Галоўны бібліятэкар аддзела інфармацыі і абслугоўвання цэнтральнай раённай бібліятэкі, укладальніца кнігі  Валянціна Шчарбакова падзякавала ўсім, хто мае дачыненне да выхаду ў свет  гэтага выдання, і коратка пазнаёміла  з яго зместам.

Перад прыхільнікамі духоўнага подзвігу святара выступілі таксама журналіст  газеты "Советская  Белоруссия" Леанід Екель, дацэнт інстытута тэалогіі імя Кірыла  і Мефодзія БДУ айцец Сяргей Гардун,  дырэктар выдавецтва "Чатыры чвэрці"  Ліліяна Анцух і іншыя.

Фото 4

Падрабязнасці аб прэзентацыі - у бліжэйшым выпуску  тэматычнай старонкі "Вытокі".

НН

Просмотров: 508 | Добавил: nesvizh1223 | Рейтинг: 5.0/1 |