У Беларусь павінны вярнуцца карціны, якія некалі знаходзіліся ў Нясвіжскім замку, - М.Радзівіл |
27 кастрычніка, Варшава /Роберт Нацкі - БЕЛТА/. У Беларусь павінны
вярнуцца карціны і партрэты, якія некалі знаходзіліся ў Нясвіжскім
замку, - такая пазіцыя сям'і Радзівілаў. Аб гэтым ў інтэрв'ю Польскаму
радыё заявіў прадстаўнік нясвіжскай лініі Радзівілаў Мацей Радзівіл,
перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Як паведамлялася раней, у Варшаве 26 кастрычніка адбылася перадача беларускаму боку 48 лічбавых копій партрэтаў прадстаўнікоў роду Радзівілаў, што знаходзяцца ў фондах Нацыянальнага музея Польшчы. Копіі будуць дастаўлены ў Дзяржаўны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж".
На думку Мацея Радзівіла, "партрэты і карціны вядомага магнацкага роду павінны знаходзіцца на сваім месцы, гэта значыць у Нясвіжскім замку, сцены якога яны ўпрыгожвалі на працягу стагоддзяў". Партрэты, перадача копій якіх адбылася ўчора ў Варшаве, былі перададзены Савецкім Саюзам Польскай Народнай Рэспубліцы ў 1950-я гады. "Гэта была б іронія гісторыі, калі б лёс карцін вырашаўся па пастанове Мікіты Хрушчова", - адзначыў патомак вядомага роду. Мацей Радзівіл падкрэсліў, што карціны перш за ўсё ўяўляюць гістарычную каштоўнасць. "Наколькі мне вядома, беларускі бок некаторы час таму звярнуўся да Польшчы з просьбай вярнуць карціны. Я лічу, перадача копій - гэта толькі пачатак", - дадаў Мацей Радзівіл і пры гэтым падкрэсліў, што ён і яго сям'я зробяць усё, што ад іх залежыць, каб карціны вярнуліся ў Беларусь.
БЕЛТА