![]() |
Дэлегацыя Лайхінгена |
Город Реутов, Московская область. Россия
Город Росолини, Область Сицилия, Италия
Город Пулавы, Люблинское воеводство, Польша
Город Злотув, Великопольское воеводство, Польша
Город Одолянов, Великопольское воеводство, Польша
Город Горис, Область Сюник, Армения
Город Лайхинген, земля Баден-Вюртембер, Германия
Сябры, выпрабаваныя часам | 13:05 | ||
У наступным годзе спаўняецца 20 гадоў сяброўскім адносінам паміж Нясвіжам і нямецкім Лайхінгенам. За гэты час таварыствам сяброўства зроблена вялікая работа па гуманітарнай дапамозе спецыяльным установам і асобам, якім такая дапамога была асабліва неабходна. - Несвіжане шчыра дзякуюць сваім партнёрам з Лайхінгена і спадзяюцца на далейшае супрацоўніцтва і пашырэнне кола зносін, - зазначыў старшыня Няс-віжскага райвыканкама Іван Крупко падчас афіцыйнай сустрэчы з нямецкімі сябрамі, якая адбылася ў аўторак, 10 мая. Дэлегацыя Лайхінгена, якую ўзначальвае старшыня рэгіянальнай групы таварыства "Захад-Усход" Іаахім Клаус, на гэтым тыдні плануе наведаць Гарадзейскую школу-інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей, што заста-ліся без клопату бацькоў, цэнтральную раённую бальніцу і іншыя аб'екты, для якіх падрыхтавана гуманітарная дапамога. Нямецкім сябрам падчас іх знаходжання ў Нясвіжы прапанавана разнастайная культурная праграма, дзякуючы якой яны паглыбяць сваё знаёмства з Нясвіжам і іншымі славутасцямі Беларусі.
| |||
Просмотров: 559 | Добавил: nesvizh1223 | Рейтинг: 5.0/1 | |