На свята да несвіжан прыбылі пачэсныя госці |
Город Реутов, Московская область. Россия
Город Росолини, Область Сицилия, Италия
Город Пулавы, Люблинское воеводство, Польша
Город Злотув, Великопольское воеводство, Польша
Город Одолянов, Великопольское воеводство, Польша
Город Горис, Область Сюник, Армения
Город Лайхинген, земля Баден-Вюртембер, Германия
Скарбонка нацыянальнай спадчыны | 06:40 | ||
На свята да несвіжан прыбылі пачэсныя госці - памочнік Прэзідэнта - галоўны інспектар па Мінскай вобласці Мікалай Іванчанка (другі злева) і начальнік упраўлення культуры Мінаблвыканкама Анатоль Акушэвіч (першы злева). На здымку яны - з намеснікам старшыні Нясвіжскага райвыканкама Аляксандрам Майсенем і з адной з прадстаўніц Нясвіжчыны Аленай Івахнінай, членам Беларускага саюза майстроў. У суботу ў цэнтры Нясвіжа адшумела, адзвінела, адспявала абласное свята народнай творчасці, якое ўвабрала ў сябе адразу тры фестывалі-конкурсы - IV абласны фестываль народнай музыкі "Грай, гармонік"; V абласное свята-конкурс майстроў салома-пляцення "Саламяныя дзівосы" і абласны фестываль фальклорнага мастацтва з удзелам гасцей з Брэстчыны "Фальклорная талака". Аб маштабах мерапрыемства і вялікай конкурснай канкурэнцыі гаворыць той факт, што наш горад прыняў 800 гасцей, якія ўдзельнічалі ў "Нясвіжкім фэсце". Радуе, што 7-ю дыпломамі былі адзначаны майстры і музыканты Нясвіжчыны. Старшыня журы конкурсу «Саламяныя дзівосы», старшыня Беларускага саюза майстроў Яўген Сахута ўручае Дыплом Дар'і Бутрымовіч Так, лепшым вучнем на V абласным свяце-конкурсе майстроў саломапляцення "Саламяныя дзівосы" была прызнана навучэнка Нясвіжскай гімназіі Дар'я Бутрымовіч. Дыплом пераможцы ў намінацыі "За лепшы саламяны посуд" атрымала несвіжанка, член Беларускага саюза майстроў, Алена Хоміч. Дыпломы 2-й ступені ў розных намінацыях - у Веры Мацневай і Алены Івахнінай. Дарэчы, саламяныя шэдэўры, якія былі створаны залатымі рукамі народных умельцаў прама на свяце, застануцца на Нясвіжскай зямлі і стануць першымі экспанатамі музея саломапляцення раённага Цэнтра народнай творчасці. Узорны ансамбль гарманістаў "Аношкаўскія музыкі" Дыплом ІІ ступені у конкурсе прыпевачнікаў, што праходзіў у рамках IV абласнога фестывалю народнай музыкі "Грай, гармонік", - у сямейнага дуэта бабулі і ўнучкі Ірыны Шчурскай і Юліі Івашка. Яшчэ адзін Дыплом ІІ ступені - ва ўзорнага ансамбля гарманістаў "Аношкаўскія музыкі" Аношкаўскай ДШМ (кіраўнік Аляксей Андросік). Дыплом І ступені атрымаў народны інструментальны ансамбль "Нясвіжскія лыжкары" Нясвіжскага РЦКіА (кіраўнік Уладзімір Сухавей). Народны інструментальны ансамбль "Нясвіжскія лыжкары" Разам з імі Дыпломамі І ступені адзначаны народны ансамбль народнай музыкі "Тутэйшыя" Сароцкага СДК Любанскага раёна і выканаўца на драўляных духавых інструментах з Маладзечанскага раёна Сяргей Ярук. Гран-пры фестывалю "Грай, гармонік" - у народнай музычнай капэлы "Ігуменскія крыніцы" выкладчыкаў Чэрвенскай ДШМ. Усяго ж у IV абласным фестывалі народнай музыкі "Грай, гармонік" удзель-нічалі 22 аматарскія калектывы і выканаўцы на народных інструментах. Сямейны дуэт бабулі і ўнучкі Ірыны Шчурскай і Юліі Івашка ўзнагароджвае дырэктар Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці Раіса Вайцяхоўская Выдатным упрыгажэннем "Нясвіжскага фэсту" сталі канцэртныя праграмы гасцей - народнага ансамбля народнай песні "Асалода" ПК ААТ "БелСолад" г. Іванава Брэсцкай вобласці, музычнай капэлы беларускіх народных духавых інструментаў "Гуды" імя У. Грома Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтва і дзяржаўнага ансамбля танца, музыкі і песні "Белыя росы" Гродзенскай абласной філармоніі. Апошні, дарэчы, выклікаў асаблівае захапленне гледачоў сваімі заліхвацкімі казачымі і цыганскімі танцамі, якія былі выкананы гэтак жа віртуёзна, як і свае, беларускія. Завяршылася абласное свята народнай творчасці "Нясвіжскі фэст" танцавальнай праграмай з удзелам рок-гурта "Замкавая гара" Капыльскага РЦК і народнага ансамбля "Млечны шлях" Нясвіжскага РЦКіА. (Працяг тэмы - ў наступным нумары.) Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ | |||
Просмотров: 942 | Добавил: nesvizh1223 | Рейтинг: 5.0/1 | |