![]() |
Ансамбль народнай музыкі і песні "Зараніца" |
Город Реутов, Московская область. Россия
Город Росолини, Область Сицилия, Италия
Город Пулавы, Люблинское воеводство, Польша
Город Злотув, Великопольское воеводство, Польша
Город Одолянов, Великопольское воеводство, Польша
Город Горис, Область Сюник, Армения
Город Лайхинген, земля Баден-Вюртембер, Германия
Славутая «Зараніца» | 10:12 | ||
У верасні 1996 года ў выніку зліцця двух творчых калектываў Нясвіжскай дзіцячай музычнай школы - інструментальнага ансамбля "Лявоны" і жаночай вакальнай групы - утварыўся ансамбль народнай музыкі і песні "Зараніца", якім у той час кіравала Галіна Акіф'ева. Праз пяць гадоў калектыву было прысвоена званне "народны". Ансамбль займае асаблівае месца ў культурным жыцці раёна, пастаянна ўдзельнічае ў міжнародных фестывалях за межамі Беларусі, пашыраючы кола людзей, улюбёных у народную музыку. Пяць гадоў таму калектыў выкладчыкаў Нясвіжскай дзіцячай школы мастацтваў "Зараніца" ўзначаліў Леанід Шышко. Ансамбль і сёння мае вялікія творчыя планы, імкнецца прадоўжыць пошук свайго індывідуальнага шляху ў вывучэнні і захаванні разнастайнай беларускай і славянскай песеннай культуры. За актыўны ўдзел у рэспубліканскіх, абласных і раённых мерапрыемствах і прапаганду народнай музыкі і песні на раённым мерапрыемстве, прысвечаным Дню работнікаў культуры, ансамбль народнай музыкі і песні "Зараніца" ўзнагароджаны граматай аддзела культуры. | |||
Просмотров: 596 | Добавил: nesvizh1223 | Рейтинг: 5.0/1 | |