Вы вошли как Турист
Группа "Гости"Приветствую Вас Турист!
Вторник, 19.03.2024, 08:09
Главная | Мой профиль | Регистрация | Выход | Вход | RSS

Праздники сегодня

Праздники сегодня

Наш опрос

Оцените мой сайт
Всего ответов: 240

Форма входа

Поиск

Календарь

«  Февраль 2012  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829

ФОТО

Национальный банк

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Главная » 2012 » Февраль » 2 » Стартавала рэспубліканская акцыя
Стартавала рэспубліканская акцыя
15:43
Барыс Батура і Павел Латушка

Старшыня Мінскага аблвыканкама Барыс Батура і міністр культуры Рэспублікі беларусь  Павел Латушка (справа) ва ўрачыстай абстаноўцы ў гарадской ратушы  падпісваюць  праграму культурных падзей  года ў Нясвіжы

Упершыню на Міншчыне стартавала рэспубліканская акцыя «Культурная сталіца Беларусі 2012 года». Услед за Полацкам і Гомелем гэты статус нададзены аднаму са старажытных гарадоў Мінскай вобласці - Нясвіжу. Гістарычныя гарады Беларусі з'яўляюцца асноўнымі захавальнікамі культурнай спадчыны - менавіта тут знаходзяцца ўнікальныя помнікі гісторыі і культуры, каштоўныя музейныя і архіўныя экспанаты.

Фото 2

Першы намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь  Лілія Ананіч  уручае  старшыні Нясвіжскага райвыканкама Івану Крупко памятны  фаліянт "Радзівілы", выдадзены  ў гонар года кнігі

Нягледзячы на шматлікія страты, якія панесла нясвіж-ская зямля на розных этапах гістарычнага развіцця, у горадзе захавалася шмат архітэктурных і гістарычных помнікаў, створаных на працягу многіх стагоддзяў. Сярод найбольш значных - Нясвіжскі палац Радзівілаў і фарны касцёл Божага Цела, Слуцкая брама і Гарадская ратуша, помнікі XVI стагоддзя, паркавы комплекс «Альба» і Дом рамесніка, створаныя ў XVII -XVIII стагоддзях, будынкі кляштароў і цэркваў. Дзякуючы клопату дзяржавы аб захаванасці нашай спадчыны, мэтанакіраванай дзейнасці рэспубліканскіх і мясцовых органаў улады, на працягу апошніх дзвюх дзесяцігоддзяў за кошт бюджэту праведзена значная работа па рэстаўрацыі гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Фото 3

Артысты Беларускага заслужанага харэаграфічнага  ансамбля "Харошкі"  дораць гасцям свята  харэаграфічную замалёўку з праграмы "Полацкі сшытак"

I сёння старажытны горад Нясвіж па сутнасці з'яўляецца нацыянальным цэнтрам гісторыі, духоўнасці і культуры. 3 1996 года тут праводзіцца свята мастацтваў «Музы Нясвіжа», у якім прымаюць удзел Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі, прафесара М.Я. Фінберга, лепшыя прафесійныя калектывы і выканаўцы Беларусі. Тысячы жыхароў Нясвіжскага раёна за гэтыя гады пазнаёміліся з шэдэўрамі беларускай, рускай і заходнееўрапейскай музыкі, зносінамі з высокім мастацтвам узбагацілі свой духоўны свет. Выступленні вядомых дзеячаў мастацтва на музычных асамблеях сталі сапраўднымі майстар-класамі для маладых прыхільнікаў музыкі.

Фото 4

Працяг святочных мерапрыемстваў адбыўся ў Каралеўскай зале Палаца Радзівілаў

Своеасаблівым цэнтрам духоўнасці з'яўляецца цэнтральная бібліятэка, новы будынак якой уведзены ў строй у 2008 годзе. Пашырае сваю геаграфію конкурс-пленэр мастакоў імя Міхаіла Сеўрука, таленавітага майстра, які доўгі час працаваў у Нясвіжы. Новая экспазіцыя створана ў Нясвіжскім краязнаўчым музеі. Яскравыя падзеі ладзяцца ў сферы народнага і традыцыйнага мастацтва.

Фото 5

Свае таленты дораць удзячным слухачам салісты Беларускай оперы з праграмай "Музычныя скарбы Нясвіжа"

Урачыстасці з нагоды свята пачаліся ў Гарадской ратушы, дзе сабраліся ганаровыя госці і асноўныя дзеючыя асобы: старшыня Мінскага аблвыканкама, міністры культуры, спорту і турызму, першы намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь, кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу, ганаровыя грамадзяне Нясвіжа, дзеячы культуры і мастацтва нашай дзяржавы і замежжа.

Фото 6

Госці свята аглядаюць кніжную выставу "Нясвіж - водгук часоў", разгорнутую ў фае РЦКіА

Па словах міністра культуры Паўла Латушкі, на працягу 2012 года ў Нясвіжы выступяць прафесійныя артысты акадэмічнага і эстраднага накірунку, адбудуцца тэатральныя пастаноўкі і фестывалі народнай творчасці, мастацкія пленэры і музейныя выставы, навуковыя канферэнцыі і іншыя культуралагічныя акцыі.

Фото 7

Вясельны танец у стылі ХVІ стагоддзя выконвае Беларускі дзяржаўны  заслужаны харэаграфічны ансамбль "Харошкі"

Усебаковая асветніцкая, адукацыйная і выхаваўчая работа дазволіць пераўтварыць культуру ў неад'емны кампанент нашага паўсядзённага жыцця.

- Упэўнены, што наданне статусу «Культурная сталіца 2012 года» стане імпульсам для далейшага развіцця інфраструктуры Нясвіжа, павышэння яго прывабнасці для замежных турыстаў і паляпшэння ўзроўня жыцця насельніцтва, - зазначыў старшыня Мінскага аблвыканкама Барыс Батура падчас адкрыцця мерапрыемства.

Фото 8

Заліхвацкі танец "Весялуха" выконвае ансамбль "Харошкі"

Фото 9

Саліст канцэртнага аркестра  Беларусі пад кіраў-ніцтвам М.Я. Фінберга Дзмітрый Качароўскі

Фото 10

Старадаўні паланэз выконваюць артысты  заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь  тэатра імя Уршулі  Радзівіл  Нясвіжскага раённага цэнтра культуры і адпачынку

Фото 11

Пад шквал апладысментаў і воклічаў "Брава" свае лепшыя музычныя кампазіцыі выконвае лаўрэат міжнародных фестываляў і конкурсаў вакальная група Белдзяржфілармоніі "Чысты голас"

Фото 12

Музыкай ад сэрца пакарыла публіку група "Камерата" Белдзяржфілармоніі,якая  выкарыстоўвае  тэхніку мікрафонных спеваў і электроннай апрацоўкі


НН
Просмотров: 752 | Добавил: nesvizh1223 | Рейтинг: 5.0/1 |