Вы вошли как Турист
Группа "Гости"Приветствую Вас Турист!
Пятница, 26.04.2024, 01:57
Главная | Мой профиль | Регистрация | Выход | Вход | RSS

Праздники сегодня

Праздники сегодня

Наш опрос

Оцените мой сайт
Всего ответов: 241

Форма входа

Поиск

Календарь

«  Июль 2013  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031

ФОТО

Национальный банк

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Главная » 2013 » Июль » 8 » Свята для ўсіх
Свята для ўсіх
15:24
У першым радзе сярод гледачоў на Ратушнай плошчы - галоўныя героі свята, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны

У сераду Рэспубліка Беларусь святкавала День Незалежнасці  і 69-ю гадавіну з дня Вызвалення ад фашысцкіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне, а наш славуты горад адзначаў юбілей - 790-ю гадавіну свайго існавання на карце свету. Раздзяліць свята з жыхарамі Нясвіжчыны прыбылі пачэсныя госці: старшыня Мінскага абласнога камітэта каму-ністычнай партыі Беларусі, старшыня каардынацыйнага савета грамадскіх аб'яднанняў Мінскай вобласці Марыя Мікалаеўна Худая, генеральны дырэктар Беларускага дзяржаўнага аб'яднання па племянной жывёлагадоўлі Анатоль Коршун,  былы старшыня Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта Мікалай Жук, а таксама дэлегацыі з гарадоў-пабрацімаў. Так, з Расіі прыбыла дэлегацыя горада Гатчына на чале з першым намеснікам кіраў-ніка адміністрацыі Гатчынскага муніцыпальнага раёна Уладзімірам Норкіным, з Арменіі - горада Горыс - на чале з намеснікам мэра горада Цігранам Бархударанам.

З Украіны - горада Бояркі - на чале са старшынёй Боярскага гарадскога Савета Тарасам Дабрыўскім, з Літвы - горада Біржай - на чале з мэрам самакіравання Біржайскага раёна Ірутэ Варзіене і горада Радвілішкіс - на чале з віцэ-мэрам Радвілішскага раёна Казімерасам Аугулісам, з  Латвіі - горада Ауцэ - на чале са старшынёй Думы Ауцэскага краю Гінсам Камінскісам. Прыбылі на свята і сябры з ізраільскага горада Кармэль на чале з прэзідэнтам Кармэль каледжа доктарам Акрамам Хассанам, з нямецкага горада Лайхінгена - дэлегацыя на чале з бургамістрам Клаусам Кауфманам, з польскага Тарнува  на чале са старастам Тарнуўскага павета Раманам Лукашам і горада Пулавы - дэлегацыя на чале з віцэ-старшынёй Рады Эльжбэтай Шыманьскай.

Свята пачыналася ўрачыстым шэсцем ад РЦК і А і разгортвалася на трох пляцоўках - на Ратушнай плошчы, у скверы па вуліцы Слуцкай і ля помніка Сымону Буднаму.

Вашай увазе - фотарэпартаж са святочных мерапрыемстваў.

_MG_2222

Выступленне ан-самбля мажарэтак РЦК і А пад кіраўніцтвам Кацярыны Лабазы па традыцыі ўпрыгожыла святочнае мерапрыемства на Ратушнай плошчы

_MG_2082

У святочнай калоне - прадстаўнікі працоўнага калектыву раённага ўпраўлення "Нясвіжрайгаз"

_MG_2357

Святочная плошча Нясвіжа ў дзень вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў сабрала людзей розных  пакаленняў. Ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Мітрафана Мікалаевіча Казачонка суправаджала на свяце сям'я ўнучкі

_MG_2171

Са святам усіх, хто сабраўся на плошчы, віншуюць дэлегацыі гарадоў-пабрацімаў Нясвіжа

_MG_2401

На сцэне на Ратушнай плошчы - Ганаровыя грамадзяне Нясвіжа. Ва ўрачыстай абстаноўцы ўпершыню было аб,яўлена аб прысваенні гэтага звання дырэктару ААТ "Гарадзейскі цукровы камбінат" Міхаілу Крыштаповічу (другі справа) за значны асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна і ўмацаванне прамысловай вытворчасці, паэтцы, ураджэнцы Нясвіжа, грамадзянцы Рэспублікі Польшча Станіславе Вятр-Партыка (першая справа) за актыўную літаратурную, грамадскую і асветніцкую дзейнасць, шырокую прапаганду за мяжой беларускай гісторыі, культуры, архітэктурнай спадчыны Нясвіжа  і былому намесніку начальніка Нясвіжскага РАУС Мікалаю Шымко за мужнасць і адвагу, праяўленыя пры затрыманні асабліва небяспечнага злачынцы ў 1963 годзе (пасмяротна). Пасведчанне аб прысваенні ганаровага звання атрымалі дзеці героя - Галіна і Міхаіл (першыя злева). На сцэну таксама былі запрошаны Ганаровыя грамадзяне Нясвіжа: былы кіраўнік ААТ "Новае жыццё" Міхаіл Саленік і старшыня Мінскага абласнога камітэта камуністычнай партыі Беларусі, старшыня каардынацыйнага савета грамадскіх аб'яднанняў Мінскай вобласці Марыя Худая.

У гэты ж дзень было аб,яўлена аб прысваенні звання «Ганаровы грамадзянін Нясвіжа» старшыні СВК «Агракамбінат Сноў» Мікалаю Радаману за значны асабісты ўклад ва ўмацаванне эканамічнага патэнцыялу Нясвіжчыны, прапаганду інавацыйных ідэй.

_MG_2462

Старшыня Нясвіжскага райвыканкама Іван Крупко ўручае памятны падарунак з нагоды 90-гадовага юбілею адной са старэйшых жыхарак  Нясвіжа, ветэрану Вялікай Айчыннай вайны Надзеі Арсенневай, якая ў свой час прайшла працоўны шлях ад настаўніцы да намесніка старшыні райвыканкама, прымала непасрэдны ўдзел у пасляваенным аднаўленні горада. Надзея Мікалаеўна ўзнагароджана ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені, юбілейнымі медалямі, медалём "За доблесную працу"

_MG_2217

Святочная фанфара абвясціла наступленне юбілею горада. Старажытнаму і вечна маладому Нясвіжу - 790 гадоў

_MG_2237

Старонкі гісторыі роду Радзівілаў удзельнікам свята дапамагалі "чытаць" акцёры Заслужанага аматарскага калектыву тэатра імя Уршулі Радзівіл РЦКіА

_MG_2333

Гімн горада ў выкананні лепшых творчых калектываў раёна стаў сапраўднай кульмінацыяй афіцыйнай часткі свята

_MG_2019

Свята было радасным для ўсіх - і для дарослых, і для самых юных жыхароў Нясвіжа

_MG_2523

"Ляці высока, шарык!"

_MG_2554

_MG_2589

Доўгачаканае адкрыццё гарадскога фантана стала сапраўдным святам для несвіжан усіх узростаў

(Працяг святочнага рэпартажу - у наступных нумарах «НН»).

Соф'я ЛЮБАНЕЦ

Святлана ПОЛЬСКАЯ

Крынiца: НН
Просмотров: 681 | Добавил: nesvizh1223 | Рейтинг: 5.0/1 |