Вы вошли как Турист
Группа "Гости"Приветствую Вас Турист!
Понедельник, 26.08.2019, 08:52
Главная | Мой профиль | Регистрация | Выход | Вход | RSS

Праздники сегодня

Праздники сегодня

Наш опрос

Оцените мой сайт
Всего ответов: 233

Форма входа

Поиск

Календарь

«  Октябрь 2011  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

ФОТО

Национальный банк

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Главная » 2011 » Октябрь » 5 » Талент і прыгажосць
Талент і прыгажосць
07:07
Несвіжанкі Надзея і
Ксенія Гжыбоўскія

У 15-м рэспубліканскім фестывалі-кірмашы "Дажынкі-2011"  прымалi удзел працаўнікі  і "культурнай нівы" Нясвіжчыны.

30 верасня на цэнтральнай пляцоўцы Маладзечна  з сумесным нумарам выступiлi узорны ансамбль "Аношкаўскія музыкі" Аношкаўскай дзіцячай школы мастацтваў (кіраўнікі Аляксей Андросік і Юрый Кабяк) і народны ансамбль навучэнцаў каледжа імя Якуба Коласа "Нясвіжскія лыжкары" раённага Цэнтра культуры і адпачынку (кіраўнік Уладзімір Сухавей).

У гэты ж дзень у эпізодзе святочнай дзеі "Дажынкі  мінулых гадоў"  Нясвіж прадставіла несвіжанка, першакурсніца БДУ Вераніка Карабко.

У другі фестывальны дзень у эпізодзе "Дзіва Міншчыны" прыняла ўдзел бухгалтар аддзела культуры Нясвіжскага райвыканкама Настасся Грабарава, а ў эпізодзе  "Вобразы мілыя роднага краю" - балетмайстар  раённага Цэнтра культуры і адпачынку Святлана Панасік.

Фотография 2

Узорны ансамбль "Аношкаўскія музыкі"

У канцэрце "Песняй дакрануцца да жніва" прынялi удзел несвіжанкі Надзея і Ксенія Гжыбоўскія. Іх, разам з блізнятамі з іншых раёнаў, запрасілі прыняць  удзел у нумары-дэфіле "Як дзве кроплі вады".

Незвычайныя і прыгожыя касцюмы з саломкі  і галаўныя ўборы блізнятам, а таксама  Н. Грабаравай  і С. Панасік, іншым удзельнікам  фестывалю зрабіла народны майстар Беларусі несвіжанка Алена Хоміч.

1 кастрычніка таксама выступiлi  народныя калектывы Нясвіжчыны: "Млечны шлях" РЦКіА (кіраўнік Таццяна Казлова), "Зараніца" Нясвіжскай дзіцячай школы  мастацтваў (кіраўнік Леанід Шышко), "Вяночак" Сноўскага СЦКіА (кіраўнік Тамара Прыгун) і "Лянок" Аношкаўскага сельскага Дома культуры (кіраўнік Віктар Высоцкі).

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ

Вольга МАРЧАНКА

Крынiца: НН

Просмотров: 379 | Добавил: nesvizh1223 | Рейтинг: 5.0/2 |