Вы вошли как Турист
Группа "Гости"Приветствую Вас Турист!
Пятница, 29.03.2024, 11:03
Главная | Мой профиль | Регистрация | Выход | Вход | RSS

Праздники сегодня

Праздники сегодня

Наш опрос

Оцените мой сайт
Всего ответов: 240

Форма входа

Поиск

Календарь

«  Сентябрь 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930

ФОТО

Национальный банк

Статистика


Онлайн всего: 2
Гостей: 2
Пользователей: 0
Главная » 2010 » Сентябрь » 29 » Велагонка “Тур Беларусі” ў Нясвіжы
Велагонка “Тур Беларусі” ў Нясвіжы
16:58
Пераможцы этапа велагонкі "Тур Беларусі"

У нядзелю ў Нясвіжы прайшоў фінальны этап шматдзённай велагонкі "Тур Беларусі". Яна праводзіцца штогадова і складаецца з некалькіх этапаў, якія праходзяць у розных гарадах нашай краіны. Удзел у гонцы прымалі не толькі веласіпедысты з Беларусі, а і з Расіі і Швейцарыі. Спартсмены пераадолелі 3 кругі па 29 кіламетраў. Былі вызначаны пераможцы этапа ў адпаведных катэгорыях і фіналіст гонкі ў агульным заліку ў генеральнай класі-фікацыі лідэраў. Ім стаў прадстаўнік Расіі, двухкратны чэмпіён свету Юрый Дземанаў.

- Мы кожны год праводзім этапы велагонкі ў розных гарадах, стараемся не паўтарацца, - расказвае генеральны дырэктар Нацыянальнай шматдзённай велагонкі "Тур Беларусі" А.С. Вашкевіч. - Ідэя правесці фінальны этап, самы яскравы і запамінальны, у Нясвіжы ў нас нарадзілася даўно. Нясвіж - гістарычная жамчужына нашай краіны. Тут самыя прыгожыя архітэктурныя будынкі, не толькі гістарычныя, але і сучасныя. Прыемна здзівіла нас і траса. Шмат дзе даводзілася ездзіць, але не памылюся, калі скажу: у Нясвіжы дарогі - адныя з лепшых у Мінскай вобласці. Узровень правядзення і дапамогі пры арганізацыі велагонкі таксама значна вышэйшы, чым у іншых рэгіёнах. Напэўна, ніводная гонка, якую мы праводзілі не толькі ў Беларусі, а і ў іншых краінах СНД, не прайшла так прыгожа і з такім размахам, як у вашым горадзе. Таму ўжо зараз мы думаем, што наладзім тут традыцыйную штогадовую міжнародную велагонку. У гэтым зацікаўлена і Беларуская Федэрацыя веласіпеднага спорту, і Міністэрства спорту і турызму, і я думаю, што мясцовыя ўлады, улічваючы такі цёплы прыём, таксама нас падтрымаюць. Хочацца шчыра падзякаваць старшыні райвыканкама І.М. Макару, намесніку старшыні райвыканкама А.І. Майсеню, начальніку аддзела фізкультуры, спорту і турызму райвыканкама В.М. Лазюку, дырэктару ДЮСШ Нясвіжскага райвыканкама А.М. Цару, галоўнаму спецыялісту аддзела фізкультуры, спорту і турызму А.В. Кажэўнікаву і ўсім супрацоўнікам ДАІ, якія нас суправаджалі.

У сваю чаргу намеснік старшыні райвыканкама А.І. Майсеня падзякаваў арганізатарам прабегу за цудоўнае мерапрыемства. Аляксандр Іванавіч адзначыў таксама, што, магчыма, хтосьці з прысутных дзяцей зацікавіцца гэтым відам спорту і ў хуткім часе таксама будзе абараняць гонар нашага раёна на міжнародных спаборніцтвах, і ўручыў прызёрам памятныя падарункі.

Іван ТРУХАНАВЕЦ


Крыніца:www.nesvizh-news.by

Просмотров: 619 | Добавил: nesvizh1223 | Рейтинг: 5.0/1 |