Вы вошли как Турист
Группа "Гости"Приветствую Вас Турист!
Пятница, 19.04.2024, 17:08
Главная | Мой профиль | Регистрация | Выход | Вход | RSS

Праздники сегодня

Праздники сегодня

Наш опрос

Оцените мой сайт
Всего ответов: 241

Форма входа

Поиск

Календарь

«  Май 2011  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031

ФОТО

Национальный банк

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Главная » 2011 » Май » 26 » Вітаючы музычную вясну
Вітаючы музычную вясну
06:05
Удзельнікi культурна-асветніцкага праекта
"Музы Нясвіжа"

На мінулым тыдні ўжо 16-ы раз наш горад прымаў культурна-асветніцкі праект "Музы Нясвіжа". Увесь гэты час ён ажыццяўляецца дзякуючы Нацыянальнаму акадэмічнаму канцэртнаму аркестру Беларусі сумесна с Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, Мінскім аблвыканкамам і Нясвіжскім райвыканкамам.

Збіраючы аматараў і знаўцаў мастацтва ў слынным цэнтры беларускай культуры, "Музы Нясвіжа" традыцыйна аб'ядноўваюць у сабе тэатральныя імпрэзы, мастацкія выставы, навуковыя чытанні, майстар-класы, асамблеі і, канечне ж, канцэрты старадаўняй і сучаснай музыкі.

Уступным акордам свята мастацтваў стаў спектакль "Камедыя" Мінскага абласнога драматычнага тэатра па п'есе Уладзіміра Рудава. Чатыры персанажы спектакля - беларусы Дзям'ян і Малання, яўрэй Давід і Чорт, які, як сведчыла п'еса, мае падыход да любых нацыянальнасцей, - 2 гадзіны трымалі абсалютную ўвагу залы.

Фото 2

Адвечная тэма сутыкнення дабра і зла, сілы і слабасці чалавека была разыграна надзвычай арыгінальна, дасціпна, з непаўторным беларускім каларытам. У спектаклі было шмат гумару - і мяккага, і з'едлівага, і за шырмай гэтага смеху камедыя незаўважна ператварылася ў трагедыю - трагедыю пустэчы і адзіноты. Але зусім ненадоўга. Фінал п'есы быў светлы і жыццясцвярджальны - Малання і Давід вярнуліся з пекла, і Дзям'ян зразумеў, што трэба цаніць жыццё, пакуль яно ў цябе ёсць, і не ўступаць у здзелкі з чортам, таму што за грошы можна купіць усё, акрамя сапраўднай радасці і спакою ў душы.

Фото 3

Пасля такога ўдалага тэатральнага зачыну другі дзень свята мастацтваў вызначыўся багаццем музычна-навуковых падзей. Так, у цэнтральнай раённай бібліятэцы адбыўся канцэрт ансамбля кларнетыстаў пад кіраўніцтвам заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Генадзя Забары, пасля якога пачалася навукова-практычная канферэнцыя "Беларуская музыка ў каардынатах еўрапейскага мастацтва." прысутных на ёй прывітаў старшыня Нясвіжскага райвыканкама Іван Крупко, які пажадаў удзельнікам навуковых чытанняў плённай работы і новых цікавых адкрыццяў.

Изображение 131

Затым удзельнікаў  музычнага свята  прыняла гарадская ратуша, дзе прайшоў канцэрт  лаўрэата міжнародных  конкурсаў, кларнетыста Уладзіміра Солтана і ансамбля на драўляных духавых інструментах.

І ўвечары гэтага дня  ў РЦКіА  адбылося ўрачыстае адкрыццё свята мастацтваў "Музы Нясвіжа-2011",  якое пачалося з прэзентацыі  мастацкай выставы студыі выяўленчага мастацтва Палаца культуры ААТ "Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод" пад кіраўніцтвам  Святланы Купрыянавай - мастачкі і педагога, якая не толькі сама піша, але і  дапамагае  маладым раскрыць свой творчы патэнцыял, стаць майстрамі ў  выяўленчым мастацтве.

Свае работы на гэтай выставе  таксама ўпершыню прадставіў наш зямляк, таленавіты мастак, удзельнік  міжнародных, рэспубліканскіх і  групавых выстаў, старшы выкладчык  кафедры  жывапісу Беларускай  акадэміі мастацтваў Уладзімір  Клімушка. Ён прадставіў  нясвіжскаму гледачу выставу сваіх карцін  у стылі абстракцыянізму пад назвай "Транскрыпцыя", а ўвогуле творы Уладзіміра Клімушкі на сённяшні дзень  знаходзяцца ў прыватных калекцыях Беларусі, Польшчы, Германіі, Нідэрландаў.

Адкрываючы выставу, прысвечаную ХVІ святу мастацтваў "Музы Нясвіжа-2011", намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Майсеня зазначыў, што  мастацкія выставы  на "Музах Нясвіжа" ўжо 16 гадоў  працягваюць здзіўляць гледачоў новымі адкрыццямі і, што асабліва прыемна, у гэтыя адкрыцці  ўцягваецца і юная змена вопытных аматараў мастацтва. Так, ураджэнка нашага горада  Валерыя Амяльчук стала стыпендыятам  спецыяльнага Фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь  па падтрымцы таленавітай моладзі, многія іншыя нашы  школьнікі прымаюць удзел у разнастайных абласных, рэспубліканскіх, міжнародных выставах і прывозяць адтуль узнагароды.

Сам жа ўдзельнік выставы - мастак Уладзімір Клімушка - зазначыў у сваім  прывітальным слове да прысутных, што размяшчэнне  яго работ  побач з работамі дзяцей асабліва сімвалічна, бо "нас ніколі не пакідаюць уражанні дзяцінства".

На адкрыцці выставы таксама выступілі нашы, нясвіжскія, мастакі Марына і Міхаіл Канавалавы і вучаніца Святланы Купрыянавай  Віта Русецкая, якая  выказала вялікую ўдзячнасць свайму педагогу  за дапамогу ў раскрыцці таленту, а гаспадарам - арганізатарам выставы - за прызнанне яе творчасці.

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ

Соф'я ЛЮБАНЕЦ

НН

Просмотров: 684 | Добавил: nesvizh1223 | Рейтинг: 5.0/1 |