Вы вошли как Турист
Группа "Гости"Приветствую Вас Турист!
Пятница, 19.04.2024, 02:57
Главная | Мой профиль | Регистрация | Выход | Вход | RSS

Праздники сегодня

Праздники сегодня

Наш опрос

Оцените мой сайт
Всего ответов: 241

Форма входа

Поиск

Календарь

«  Апрель 2012  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30

ФОТО

Национальный банк

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Главная » 2012 » Апрель » 14 » З Нясвіжскага палаца здымаюць «цыбуліну»
З Нясвіжскага палаца здымаюць «цыбуліну»
06:23
Зараз, згодна з рашэннем Міністэрства культуры, вежа будзе перабудавана
У Нясвіжы распачаўся дэмантаж «цыбулепадобнага купала» на дазорнай вежы Нясвіжскага палаца, якую ўсталявалі ў 2004-м годзе.

Пры яе стварэнні грунтаваліся на гравюры Тамаша Макоўскага XVII стагоддзя. Аднак гісторыкі культуры раскрытыкавалі ўстаноўку цыбуліну: яна разбурала цэльнасць ансамбля. Адмоўна паставіліся да такога эксперымента і Радзівілы, былыя ўласнікі палаца.

«Калі распачыналіся працы ў 2003 годзе, вежа была ў жахлівым стане, яе трэба было ратаваць, — тлумачыць намесніца дырэктара Нясвіжскага запаведніка Наталля Жарко. — Таму ў першую чаргу заняліся менавіта рэканструкцыяй вежы.

Такі выгляд вежы меў месца, але выклікаў шматлікія спрэчкі — нехта адразу ўхваліў праект, іншыя крытыкавалі. Зараз, згодна з рашэннем Міністэрства культуры, вежа будзе перабудавана».

Рэшту замка аднавілі ў тым выглядзе, у якім ён існаваў у канцы XIX стагоддзя. Толькі купал вежы належаў да іншага стылю.

Зараз вежу пераствораць паводле выяваў XVIII стагоддзя. Менавіта ў такім выглядзе яна праіснавала да Другой сусветнай вайны.

На неабходнасці вярнуць вежы звыклы выгляд настойвала Альжбета Радзівіл падчас свайго візіта ў Нясвіж. Грошы на рэканструкцыю вежы маглі пераводзіць усе ахвотныя, нашчадкі Радзівілаў таксама паўдзельнічалі ў зборы. Вялікі ўнёсак у арганізацыю збору сродкаў зрабіў былы міністр інфармацыі і культуры Анатоль Бутэвіч.

Тэлеканал АНТ назваў замену «цыбуліны» «перамогай гістарычнай справядлівасці».

Аўтар: Юрась Ускоў

Фота: pczaljar.livejournal.com

Крынiца: nn.by, ont.by

Просмотров: 629 | Добавил: nesvizh1223 | Рейтинг: 5.0/1 |