10 снежня 2011 г. у Нясвіжы, а 11-й гадзіне адбудзецца асвячэнне капліцы ў замку Радзівілаў і афіцыйная перадача каменных табліц, якія з сярэдзіны ХХ ст. знаходзіліся ў замкавай капліцы. Пазней, дзякуючы парафіянам і кс. Гжэгажу Каласоўскаму, табліцы захоўваліся ў нясвіжскім фарным касцёле.
А 12-й гадзіне адбудзецца святая Імша ў гонар 20-й гадавіны смерці кс. Гжэгажа Каласоўскага. Напрыканцы літургіі будзе асвячоны крыж, які ўсталююць на купале касцёла. Таксама плануецца дзяленне аплаткай з парафіянамі.
Урачыстасці ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. На мерапрыемствы сардэчна запрашаюцца ўсе жадаючыя, асабліва тыя, хто ведаў кс. Гжэгажа Каласоўскага, у тым ліку святары і сёстры законныя.
Капліца ў замку Радзівілаў |