Вы вошли как Турист
Группа "Гости"Приветствую Вас Турист!
Вторник, 16.04.2024, 22:44
Главная | Мой профиль | Регистрация | Выход | Вход | RSS

Праздники сегодня

Праздники сегодня

Наш опрос

Оцените мой сайт
Всего ответов: 241

Форма входа

Поиск

Календарь

«  Июнь 2011  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930

ФОТО

Национальный банк

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Главная » 2011 » Июнь » 30 » Зоркі Вялікага тэатра — у Нясвіжы
Зоркі Вялікага тэатра — у Нясвіжы
20:06
Вечары Вялікага тэатра
ў замку Радзівілаў
У канцы мінулага тыдня Нясвіж у другі раз  прымаў вялікае музычнае свята - летні фестываль опернага і балетнага мастацтва "Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў".

Яго правядзенне стала магчымым дзякуючы Нацыянальнаму  акадэмічнаму Вялікаму тэатру оперы і балета Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай  дзяржаўнай  тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнаму гісторыка-культурнаму  музею-запаведніку "Нясвіж" пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Мінскага абласнога  выканаўчага  камітэта, Нясвіжскага раённага  выканаўчага камітэта і  буйнейшага аператара мабільнай сувязі Беларусі - кампаніі МТС.

Фотография 2

Раздзяліць з нясвіжанамі радасць ад сустрэчы з класічным музычным мастацтвам такога высокага ўзроўню прыбылі ганаровыя госці - міністр культуры Рэспублікі Беларусь Павел Латушка, першы намеснік старшыні Мінаблвыканкама Віктар Шчэцька, старшыня Нясвіжскага райвыканкама Іван Крупко. Мінулагодні вопыт паказаў, што першы фестываль адразу выклікаў вялікую цікавасць гледачоў і атрымаў іх падтрымку. Сёлета арганізатары не проста паўтарылі  леташнія дасягненні, а нашмат пераўзышлі іх па маштабнасці выканання праекта.

Фотография 3

Так, у першы дзень фестывалю аматараў класічнага мастацтва чакалі не адна, а дзве музычныя імпрэзы: днём у гарадской ратушы прайшоў  канцэрт "Вяртанне раманса", а ўвечары ў двары  замка Радзівілаў - опера Уладзіміра Солтана "Дзікае паляванне караля Стаха".

Фотография 4

Сустрэчу са старадаўнімі  рамансамі і цудоўнай  жывой музыкай  слухачам падарылі дыпламант міжнародных конкурсаў Таццяна Траццяк, лаўрэат міжнародных конкурсаў Станіслаў Трыфанаў і струнны квінтэт "Серэнада".

Пранікнёнае выкананне спевакоў да слёз кранула  аўдыторыю. Бурныя апладысменты і воклічы "брава!" суправаджалі  такія  знакамітыя творы, як  "Каханне і разлука" Ісаака Шварца, "Толькі раз" Барыса Фаміна,  "Ямщик, не гони лошадей" Якава  Фельдмана і іншыя  рамансы. Неменшае захапленне публікі  вяклікалі і п'есы, што гучалі ў выкананні квінтэта "Серэнада" - "Французскі вальс"  Мішэля Леграна, "Забыццё" Астара П'яцолы, "Аксамітны вальс" Джэры Голдсміта і іншыя творы.

Вячэрняе ж прадстаўленне - опера "Дзікае паляванне караля Стаха" - стала яскравай  падзеяй менавіта ў жанры "Ореn-аіr" (адкрытае паветра), для якога наш замак - проста ідэальнае месца. Вялікі двор з высокімі сценамі вакол яго з чатырох бакоў, каменны брук, які таксама добра адбівае гук - усё гэта  выдатна падыходзіць да фестывалю класічнай музыкі.

Падчас  тэатральнай дзеі  гледачы сёлета не проста сустрэліся з  музычным пераказам славутага прыгодніцка-містычнага твора Уладзіміра Караткевіча, але і адчулі трансфармацыю ўсёй унутранай  прасторы замкавага двара, дзякуючы  эфектам камп'ютарнай графікі. Яна  напоўніла ўвесь архітэктурны ансамбль дзівоснымі вобразамі, звязанымі з прыгожай і страшнай легендай пра дзікае паляванне караля Стаха.

Фотография 5

Другі дзень фестывалю - субота, 25  жніўня - адзначыўся  таксама дзвюма яскравымі падзеямі. Упершыню ў Нясвіжскім касцёле Божага Цела прагучала першая беларуская пасьён-араторыя - "Жальбы" Ігара Хадоскі. Пасьён (ад лацінскага  passio - пакуты) - гэта музычны твор на евангельскі тэкст пра пакуты і смерць Хрыста. Гэты жанр быў вельмі  папулярны ў еўрапейскай музычнай  культуры эпохі барока. У "Жальбах" Ігара Хадоскі выкарыстана музыка, сабраная на працягу  некалькіх дзесяцігоддзяў у касцёлах ад Любані да Яраслаўля. Кампазітар выбраў метад рэканструкцыі музычнага  помніка ў адпаведнасці з сучаснымі ведамі пра традыцыйныя  формы і музычную мову эпохі барока, а ўвасобіць яго  задуму ў жыццё дапамаглі салісты, лаўрэаты  міжнародных конкурсаў Алена Золава, Наталля Акініна, Юрый  Гарадзецкі, лаўрэат нацыянальнага  конкурсу Сяргей Лазарэвіч,  хор і аркестр Нацыянальнага акадэмічнага  тэатра оперы і балета  Рэспублікі Беларусь. У ролі чытальніка выступіў вядомы вядучы беларускага радыё Алег Вінярскі.

Фотография 6

Вячэрняе прадстаўленне другога дня фестывалю  пад красамоўнай назвай "Вечар класічнага  балета ў замку Радзівілаў" стала яшчэ  адным чароўным  відовішчным  святам.

Фотография 7

У першым аддзяленні гледачы сустрэліся з зоркамі беларускага класічнага танца, якія выканалі ўрыўкі  з сусветна вядомых балетаў, а ў  другім іх чакаў аднаакты балет "Пахіта" Людвіга Мінкуса. Гэты твор цікавы тым, што ўяўляе сабой разгорнутую харэаграфічную карціну, якая ўвасабляе іерархію і веліч класічнага балета: ад выхаду васьмёрак жаночага кардэбалета і варыяцый салістак да фіналу з удзелам  прыма-балерыны і вядучага саліста. Пры гэтым усе варыяцыі маюць  свой характар, кожная салістка можа паказаць у іх сваё майстэрства і непаўторны творчы почырк, у чым змаглі  пераканацца і нясвіжскія гледачы.

Фотография 8

Завяршыўся ж фестываль "Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў" у нядзелю,  26 чэрвеня, гала-канцэртам зорак тэатра.

З французскай мовы слова "гала" перакладаецца як "урачыстасць", "свята". Ім абазначаюцца вялікія, святочныя, пышныя падзеі. Менавіта такім і стаў  заключны канцэрт фестывалю. Лепшыя оперныя салісты  краіны і зоркі балета падарылі ўсім прысутным  на свяце  радасць ад сустрэчы са слыннымі  опернымі хітамі, велічнымі харавымі сцэнамі, фрагментамі з папулярнейшых  балетаў. Фінальны ж нумар  канцэрта - славутыя "Палавецкія пляскі" з оперы Аляксандра Барадзіна "Князь Ігар" - літаральна  ашаламілі публіку сваёй незвычайнай энергетыкай, своеасаблівым сінтэзам оперы і балета.

Фотография 9

У завяршэнне да ўсіх прысутных на свяце звярнуўся старшыня Нясвіжскага райвыканкама Іван Крупко. Ён шчыра  падзякаваў арганізатарам фестывалю за яго правядзенне  на нясвіжскай зямлі, выказаў  ўпэўненасць у тым, што мастацкія традыцыі,  закладзеныя нашымі таленавітымі  продкамі, будуць жыць і развівацца, і што праз год  мы з радасцю сустрэнемся на трэцім фестывалі беларускай оперы і балета ў Нясвіжы.

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ

Соф’я ЛЮБАНЕЦ

Крынiца: НН
Просмотров: 756 | Добавил: nesvizh1223 | Рейтинг: 5.0/1 |