Интересно почитать [104] |
История Несвижа [70] |
Легенды Несвижа [49] |
Несвиж в прессе [124] |
Нясвiжскiя навiны [35] |
Культура Несвижа [33] |
Город Реутов, Московская область. Россия
Город Росолини, Область Сицилия, Италия
Город Пулавы, Люблинское воеводство, Польша
Город Злотув, Великопольское воеводство, Польша
Город Одолянов, Великопольское воеводство, Польша
Город Горис, Область Сюник, Армения
Город Лайхинген, земля Баден-Вюртембер, Германия
Главная » Статьи » Интересно почитать |
06 Сентября 2008 AD, «Интересное» Тры доўгія вясновыя месяцы я малявала ў падарунак адному чалавеку копію знакамітай мапы Вялікага княства Літоўскага, так званай “Радзівілаўкі” Тамаша Макоўскага. На дарагой італійскай паперы, ў адмысловым багеце, яна атрымалася, падаецца, вельмі няблага. Толькі вось на той час, як праца над сіім шэдэўрам была скончаная, падарунак выяўляўся ўжо недарэчным, таму Radziwiłłowska засталася са мною. А неўзабаве зьехала ў Летуву да новага гаспадара, які быў зайшоўшы ў Менску на госьці ды надта ж яе ўпадабаў. І вось сёньня прыходзіць мне адтуль замова на яшчэ адну копію... Нішто сабе паварот падзеяў, віленчукі замаўляюць у Менску мапу ВКЛ. Нешта ў гэтым ёсьць знакавае. А яшчэ адну варыяцыю на тэму за аўтарствам мастака Чыстага можна будзе ўбачыць як экспанат выставы ў палаца-паркавым комплексе Радзівілаў. Пам-парам! Першы пускавы комплекс Нясьвіжскага замку ўрачыста адчыняе свае дзьверы для наведвальнікаў 26 верасьня. І вось яна якая там: Аўтар, гравёр Тамаш Макоўскі працаваў у 1600 – 1611 гг. пры двары князя М.К. Радзівіла Сіроткі ў Нясьвіжы, кіраваў мясцоваю друкарняю, дзе ў 1603 годзе і ўбачыла сьвет першая дакладная мапа Вялікага княства Літоўскага. Да нашых часоў захавалася яе перавыданьне - 1613 год, Амстэрдам . Пан Макоўскі склаў таксама тлумачальны тэкст, дзе даў агульную характарыстыку краю ( цяпер захоўваецца ў бібліятэцы Віленскага ўніверсітэта ). Для маштабу - тут я ўчапімшыся, так хацелася забраць з сабою... Источник: juli_erde | |
Категория: Интересно почитать | Добавил: nesvizh1223 (28.10.2008) | |
Просмотров: 1119 | Рейтинг: 5.0/1 | |
Всего комментариев: 0 | |