Вы вошли как Турист
Группа "Гости"Приветствую Вас Турист!
Пятница, 22.11.2024, 17:09
Главная | Мой профиль | Регистрация | Выход | Вход | RSS

Праздники сегодня

Праздники сегодня

Наш опрос

Оцените мой сайт
Всего ответов: 241

Форма входа

Поиск

ФОТО

Национальный банк

Статистика


Онлайн всего: 3
Гостей: 3
Пользователей: 0

Библиотека

Главная » Статьи » Интересно почитать

Дзень Волі
дадаліся фоты Юліі Дарашкевіч

Гістарычная Трэцяя Устаўная Грамата.

Урад БНР на чале з Язэпам Варонкам.

Случчакі абаранялі незалежнасць БНР са зброяй у руках.

Шыльда вайскова-дыпламатычнай місіі БНР у Латвіі.

Удзельнікі шэсця збіраюцца ля Акадэміі навук (2007 год). Фота Юліі Дарашкевіч

Лунае, нескароны, на векавых вятрах... Фота Юліі Дарашкевіч
Раніцай панядзелка 25 сакавіка 1918 г. Радай БНР была прынята Трэцяя Ўстаўная Грамата, згодна з якой Беларуская Народная Рэспубліка абвяшчалася незалежнай дзяржавай.

Знакамітае паседжанне Рады адбылося ў будынку па сённяшнім адрасе Валадарскага, 9.

Рада таксама абвясціла, што Берасцейская мірная дамова страціла сілу і заклікала яе перагледзець.

Немцы, якія паводле Берасцейскай дамовы перанялі ад Расіі кантроль над Беларуссю і Ўкраінай, адказалі на гэта разгонам Рады і Народнага Сакратарыяту. Тым не менш, немцы не мелі магчымасці цалкам спыніць дзейнасць новаўтвораных дзяржаўных органаў. Не магла ігнараваць новую рэальнасць і Расія. Каб перахапіць ініцыятыву, Масква адказала ўтварэннем залежнай ад сябе БССР. Першы ўрад БССР месціўся ў Смаленску, аднак з часам Расія нават не аддасць Беларусі гэтага гораду.

Дзень абвяшчэння Акту 25 Сакавіка, Дзень незалежнасці, ці, як яго сталі з часам называць, Дзень волі святкуецца як галоўнае нацыянальнае, уласнабеларускае свята.

«Нацыянальныя сьвяты кожны народ сьвяткуе радасна і ўрачыста. З глыбіні сэрца жадаю, каб і для ўсіх нас як на Бацькаўшчыне, гэтак і па‑за яе межамі гэты дзень стаўся нагодай выявіць сваю любоў да Бацькаўшчыны», — напісала ў сваім звароце Івонка Сурвілла, старшыня Рады БНР, што працягвае сваю дзейнасць у эміграцыі да тае пары, пакуль Беларусь не дасягне рэальнай незалежнасці.

Пачынаючы ад канца 1980-х, у гэты дзень штогод арганізуюцца шэсці і мітынгі на вуліцах Менску. У іх традыцыйна бяруць удзел тысячы, а часам, як у 1996 ці 2006-м, дзесяткі тысяч людзей.
У 1996-м, калі незалежнасць аказалася пад пагрозай у выніку дамоваў Лукашэнкі-Ельцына, людзі парушылі забарону і прайшлі шэсцем ад плошчы Незалежнасці да Оперы, а пасля спрабавалі прарвацца на тэлебачанне. У 2006-м маніфестанты атачылі цэнтр сталіцы — Кастрычніцкую плошчу, на якой яшчэ два дні раней стаяла намётавае мястэчка.

Штогод святкаванні ў той ці іншай форме адбываюцца таксама ў Гродне, вялікіх гарадах Беларусі, Вільні, Варшаве, Берліне, Лондане, іншых асяродках кампактнага пражывання носьбітаў беларускай ідэі.

Мікола Бугай

8:41, 25 сакавiка 2009


Источник: http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=24842
Категория: Интересно почитать | Добавил: nesvizh1223 (25.03.2009)
Просмотров: 929 | Рейтинг: 5.0/1 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: