Вы вошли как Турист
Группа "Гости"Приветствую Вас Турист!
Воскресенье, 19.05.2024, 03:43
Главная | Мой профиль | Регистрация | Выход | Вход | RSS

Праздники сегодня

Праздники сегодня

Наш опрос

Оцените мой сайт
Всего ответов: 241

Форма входа

Поиск

ФОТО

Национальный банк

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Библиотека

Главная » Статьи » Интересно почитать

Паходжанне беларусаў: яблыкі, што забыліся на яблыню
09 Июля 2009 AD, «Интересное»

Каб разумець што адбывалася пазней, патрэбна ведаць, што адбывалася папярэдне. Беларусы ніколі не былі, да расейскай каланізацыі, слабым і адсталым народам. А гісторыя паходжання беларусаў - найцікавейшая. 

Ґенафонд беларусаў складаецца з двух асноўных гаплагруп: I (скандынаўскай ці старажытнагерманскай) і R1a (індаеўрапейскай ці арыйскай). Да старажытнагерманскай групы адносяцца абарыґены Еўропы (бо гэтая гаплагрупа узнікла на тэрыторыі Еўропы) і Беларусь спачатку насялялі германскія плямёны. аб гэтым кажуць і такія антычныя гісторыкі ды ґеографы як Пліній, Тацыт і Герадот. Старажытнагерманскія плямёны ці абарыґены Еўропы жылі па ўсёй Еўропе і стварылі мусць'ерскую культуру, рунічную пісьменнасць, шматлікіую каменную зброю, рэліґію. 

Самая моцная зброя на той час была баявая каменная сякера, якая і дазволіла людзям рухацца за адступаючым ледніком. Вынаходнікамі гэтай зброі былі нашы продкі. Майстэрня па вытворчасці баявой сякеры знаходзілася ў в. Бердыж Чачэрскага раёну. Вынаходнік атрымаў прозвішча Сякера. Само слова было створана з трох слоў, бо ў гэты час людзі яшчэ размаўлялі на пратамове, па складам і азначае се ёсць зло і дабро. Да германскіх плямёнаў адносяцца таксама і вікінгі. Да ведама: чорны сцяг вікінгаў з чэрапам і перакрыжаванымі касцямі ёсць сцяг братчыкаў. Абрад братчыкаў і да сёняшняга дню жывы на Гомельшчыне і толькі братчыкаў харанілі з такім палотнішчам. Старажытныя германцы былі выдатнейшымі воінамі, яны валодалі баявымі іскуствамі, прыёмы якіх не поўнасцю раскрыты. 

Але ў этнагезе беларусаў вельмі важную ролю адыгрывае і другая складовая - індаеўрапейская ці арыйская. 50% беларусаў - гэта нашчадкі арыяў. Такую гаплагрупу маюць высшая каста ў Індыі - брахманы, багацейшыя роды Ірана (яны сябе так і называюць - арыі), арыстакратычныя роды Еўропы (яны таксама так сябе і завуць - арыі сто крат). Пагадзіцеся, што носьбіты гэтай гаплагрупы не могуць быць славянамі, так як ні індусаў, ні іранцаў, ні кіргізыаў не магчыма назваць славянамі. Такім чынам, ґенафонд, культура, рэлігія беларусаў склаліся на аснове старажытнагерманскай і арыйскай культур. 

Ў арыйскай культуры была закладзена каставае грамадства, якое ў Індыі існуе і да сёняшняга дня. У нашых продкаў існавала 5 кастаў: жрацы (можа інакш называліся), князі (кіраўнікі плямёнаў, воінскіх дружынаў), воіны (рыцары, а потым шляхцічы), ремесленікі і сяляне, і рабы (палонныя. якія ў якасці рабоў знаходзіліся толькі год). Уся улада належала жрацам і гэтая улада не была свецкай, а толькі маральнай і з'яўлялася аўтарытэтам для народа. І скажыце хто мог пайсці супраць знахара ці ведзьмака? І сёння не кожны асмеліцца не падпарадкавацца ці трымаецца далей ад ведзьмы. Гэтае вядзьмарства належыць да арыйскай культуры. І арыйскі сімвал, свастыка, чытаецца так: гэта ёсць больна, гэта ёсць табе смерць. 

Свастыка заўсёды была абярэгам у воінаў, на вяселлях, на гербах, на шматлікіх рэчах, выкарыстоўваных ў быту, ў традыцыйных беларускіх вышыўках, ў ткацкіх узорах. Самым вядзьмарскім племем ў Беларусі было племя драўлянаў ці як яго называлі сучаснікі неўраў. І сёння на беларускім Палессі жывуць нашчадкі гэтага племені. Гэта племя стала стваральнікам пратаславянскай мовы, ад якой пайшлі усе славянскія мовы, у тым ліку і руская (на пагляд Resurs.by, яе больш варта называці "расійская" або, на тарашкевіцы, "расейская" гл. БРЗК (БелаРускія бяз Знака Качаства) - VadziA). Вывучэнне палескага дыялекту беларускай мовы магло б дазволіць пазнаць пратамову і прачытаць руны. Аб тым што продкі беларусаў засялялі не толькі землі Беларусі, але і землі прымыкаючыя да Балтыйскага мора кажуць не толькі ґенетычныя даследванні, але і культура, і рэлігія і сотні назоў паселішчаў. Напрыклад, назовы беларускіх паселішчаў сустракаюцца ў Польшы, ў Расеі, Нямеччыне, быўшай Прусіі - Брэст, Навагрудак, Быхаў, Кажушкі, Малешаў, Янаў, Гдыня, Магілевец і г.д. 

Яшчэ вельмі цікавы факт, што магутнейшы паганскі святы Крыў, пасля захопу крыжакамі Рэтра перабраўся ў Ромава, які распаложаны на поўначы Віленскага краю. Ад яго імя названа племя крывічы, а не ад славянаў. Крыў меў славу далёка за межамі тэрыторыі варвараў. Гэта ён перавёў герадотаву "Іліаду" І гэта яму прыносілі дары еўрапейскія каралі. Ён пры жыцці быў ужо святым, перад ім голавы скланялі князі і ніхто не мог яго аслухацца. У той час пры храмах служылі маладыя воіны віцязі, якія былі воінамі самога бога. Гэта былі купальскія дзеці, якія былі зачаты ў ноч на свята Купалле. Як вядома, ў гэты час лекавыя травы дасягаюць самай высокай канцэнтрацыі лекавых рэчаў, а вада паўсюдна ў вадаёмах гарманізіруе сваю рашотку. Гэта дасягаецца за кошт магнітных уласцівасцей зямлі ў дзень самага вялікага дню і самай кароткай ночы.

Самым рэлігійным горадам варвараў у той час быў горад Аркона (арыйскі конь, конь белай масці) на выспе Рюґен. Пасля яго разгрому ў 1175 г данамі, частка коней з гэтага храма была пераведзена ў землі ВКЛ, адсюда і з'явіўся назоў белараса (белая раса). Яшчэ вельмі цікавы факт, што Радзівіл быў з роду Крыва, Радзім і Вятка прыйшлі з Павіслля (радзімы і віцячы), Тураў і Рагвалод з Скандынавіі (горад Тураў мае назоў ад скандынаўскага бога Тор і названы ў гонар Троі). 

Сама Кацярына Другая ёсць венедка, арыйка, а браты Арловы з заходняй Прусіі, такія ж варвары, што і беларусы. Няма ніякага дзіва, што Кацярына назвала ліцьвінаў беларусамі, бо востраў Рюґен да крыжакоў належаў іх роду, а яна добра ведала гісторыю свайго герцагства. Яна добра ведала, што лепшыя роды Прусіі пасля каланізацыі гэтага краю рымлянамі перабраліся ў ВКЛ і пра белага арконскага каня. і пра віцязяў пры храму. Назоў беларусы самы ганаровы назоў, бо інакш ён азначае белыя віцязі, воіны самога Бога. I аб гэтым гаворыць наш беларускі герб "Пагоня", на якім выява самога Бога на белым арыйскім кані (арконь). Назавіце мне яшчэ народ, які б аднеслі да воінаў Бога. А вось войны, якія адбываліся у той час ў ВКЛ былі рэлігійнымі. 

Беларуская гісторыя вельмі і вельміі цікавая - асабліва яе непазнанасцю. Дарэчы, для больш яскравага разумення пераломных момантаў нашае гісторыі неабходна зразумеці, хто такія літоўцы-летувісы (каб ня блытаць з літоўцамі-ліцьвінамі, значная частка якіх сталася продкамі цяперашніх беларусаў - VadziA) ґенетычна - ІЕ; (балтыйскі) ; Гаплагрупы - R1b( 5,0%) - R1a( 36,0%) - I(- %) - E(0,9 %) - J(-%) - G( -%) - N(43,0 %) - T ( -%) - L(- %). Калі сказаць звычайнай мовай: 36% - гэта індаеўрапейцы ці арыйцы (чысцейшыя беларусы); 43% - гэта угра-фіны (фіны, карэлы); 5% - гэта кельты (рымляне, крыжаносцы). 

Да ведама: з ґенетычных даследваннях бачна, што у літоўцаў (што летувісы) адсутнічае гаплагрупа, якая называецца скандынаўская ці старажытнагерманская (еўрапейская). Наогул літоўцы-летувісы не з'яўляюцца балтамі, бо абедзве гаплагрупы узніклі ў Азіі і з'яўляюцца азіяцкімі. Натуральна, што індаеўрапейцы шлі з поўдня, з тэрыторыі Беларусі, угра-фіны - з Урала, з поўначы. Гэта таксама адслежваецца і па археалагічным культурам, якія з поўдня (беларускія) і поўначы (угра-фінскія). На тэрыторыіі Летувы перамагла беларуская культура (хаця ёсць і угра-фінская). І гэта натуральна, бо гэта ёсць арыйская, бо яна наогул заняла вядучую ролю ў свеце. Ўсё гэта стала магчымым дзякуючы вынаходству баявой сякеры. Так што на тэрыторыі Летувы ніякіх балтаў няма. Наогул такой адмысловай гаплагрупы балтаў не існуе. Да ведама: пячатка Міндаўга напісана рунамі і лацінкай, але чытаецца беларускай мовай.

(Для тых, хто ірвецца ў двубой з шаноўнай аўтаркай, мусім падкрэсліць - у абзацах аб летувіскім паходжанні мова йдзе ТОЛЬКІ ПРА ҐЕННЫЯ АСПЕКТЫ. Тое, што летувіская мова ёсьць балцкай, ніхто не апрэчвае. Як і тое, што баўгары, будучы рыхтык на 90% цюркоідамі, тым ня менш размаўляюць на славянскай гаворцы - VadziA)


Галіна Арцёменка
 
Источник: «Resurs.by»
Категория: Интересно почитать | Добавил: nesvizh1223 (24.07.2009)
Просмотров: 1423 | Комментарии: 1 | Рейтинг: 5.0/2 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: