Интересно почитать [104] |
История Несвижа [70] |
Легенды Несвижа [49] |
Несвиж в прессе [124] |
Нясвiжскiя навiны [35] |
Культура Несвижа [33] |
Город Реутов, Московская область. Россия
Город Росолини, Область Сицилия, Италия
Город Пулавы, Люблинское воеводство, Польша
Город Злотув, Великопольское воеводство, Польша
Город Одолянов, Великопольское воеводство, Польша
Город Горис, Область Сюник, Армения
Город Лайхинген, земля Баден-Вюртембер, Германия
Главная » Статьи » Интересно почитать |
Гэтае пытанне ўзняў прафесар Адам Мальдзіс на выступе перад удзельнікамі беларуска-польскай канферэнцыі беларусістаў.
"Нас лічаць бязбацькавічамі, нібы на пустым месцы ўзніклі. Ці тое бальшавікі прыдумалі Беларусь, ці то Пазняк. Мы вядзем адлік ад 3-га ліпеня 1944 году у лепшым выпадку ці ад нараджэння таго ці іншага чыноўніка ў горшым. Ужо забыліся нават пра БССР, а пра БНР і не ўзгадваем. Мы самая сарамлівая нацыя ў свеце і нават пытання такога не ставім – колькі нам год", - сказаў навуковец і заклікаў гісторыкаў дакладна ўстанавіць, калі нас пачалі называць беларусамі. Сам прафесар Мальдзіс прапанаваў рыхтавацца да 800-годдзя Беларусі ў 2117 годзе. Ён выказаў думку, што адлік варта весці ад 1217 году. "Ёсць запісы ірландскага законніка, які трапіў на тэрыторыю Літвы і пісаў, што яго калега пайшоў на беларускую зямлю, Альбарусію. Гэты ж манах прысутнічаў на каранацыі Міндоўга. Значыць у сярэдзіне XIII стагоддзя мы ўжо зваліся беларусамі, - кажа даследчык. – Нечаканыя звесткі прыйшлі нядаўна ад калегаў з Венгрыі: у 1217 годзе, калі каранавалі на Галіцыйскі трон вугорскага прэтэндэнта, яго называлі і каралём Белай Русі. А цяперашнія землі Берасцейшчыны і Навагрудчыны якраз уваходзілі ў зону ўплыву Галіцыі. Калі не знойдзем ранейшай даты, мусім рыхтавацца да гэтай, каб не было сорамна перад тымі ж літоўцамі. Няхай і 800 год, але гэта цвёрда прапісана ў каралеўскіх актах", - зазначыў Адам Мальдзіс. Меркаванні адносна ўзросту Беларусі ў даследчыцкіх колах вельмі розныя. Шэраг гісторыкаў лічыць, што 1000-годдзе Літвы, якое адзначаецца сёлета, таксама і беларускае свята, бо наша краіна з’яўляецца галоўнай пераемніцай Вялікага княства Літоўскага, а беларусы да пачатку XX стагоддзя называлі сябе ліцвінамі. Але якраз на гэту акалічнасць і звярнуў увагу Адам Мальдзіс, які лічыць, што беларусам трэба звярнуць увагу на іншую дату, каб гістарычная Літва не была "каменем раздору" між сучаснымі беларусамі і літоўцамі. Адзін з самых паважаных беларускіх гісторыкаў Анатоль Грыцкевіч з цікавасцю паставіўся да ідэі Адама Мальдзіса адзначыць у будучыні 800-годдзе Беларусі. Прафесар сказаў www.udf.by: "Ідэя нядрэнная, але тут можна адзначаць сам факт каранавання, але не нараджэнне беларускай дзяржаўнасці. Я лічу, што беларуская дзяржаўнасць не звязана з назвай "Белая Русь". У другой палове XIV ст. так зваўся толькі Полацк, а потым назва Альбарусія распаўсюдзілася далей на ўсход. Уся ж наша тэрыторыя стала называцца Беларуссю толькі ў XIX ст.". На меркаванне прафесара Грыцкевіча, адлік беларускай дзяржаўнасці варта весці ад першай згадкі пра Полацкае княства ў 980 годзе. Даследчыкі гатовыя да дыскусіі на гэты конт. Магчыма 6-ая па ліку канферэнцыя беларусістаў будзе прысвечана якраз гэтаму пытанню. Але ўсе гісторыкі як адзін прызнаюць, што ідэя святкавання нараджэння беларускай дзяржаўнасці так і застанецца на ўзроўні ініцыятывы, бо дзяржава не зацікаўленая ў пошуку сваіх гістарычных каранёў. Сяргей Нятрэба | ||
Категория: Интересно почитать | Добавил: nesvizh1223 (24.07.2009) | ||
Просмотров: 1001 | Комментарии: 2 | Рейтинг: 5.0/1 | |
Всего комментариев: 0 | |