Интересно почитать [104] |
История Несвижа [70] |
Легенды Несвижа [49] |
Несвиж в прессе [124] |
Нясвiжскiя навiны [35] |
Культура Несвижа [33] |
Город Реутов, Московская область. Россия
Город Росолини, Область Сицилия, Италия
Город Пулавы, Люблинское воеводство, Польша
Город Злотув, Великопольское воеводство, Польша
Город Одолянов, Великопольское воеводство, Польша
Город Горис, Область Сюник, Армения
Город Лайхинген, земля Баден-Вюртембер, Германия
Главная » Статьи » История Несвижа |
Нясвіж – адзін са старажытных культурных цэнтраў Беларусі. Яго справядліва называюць горадам-помнікам. Першая згадка пра яго звязана з імем князя Юрыя (Федара) Нясвіжскага і належыць да 1223 года, які лічыцца годам заснавання горада. На жаль, час не пакінуў слядоў будаўнічай дзейнасці нашых продкаў. Архітэктурная спадчына Нясвіжа, якая захавалася, адносіцца пераважна да другой паловы XVI стагаддзя, калі ен стаў рэзідэнцыяй буйных магнатаў Радзівілаў. За кароткі тэрмін (1584 –1616) быў папудаваны новы горад з улікам дасягненняй фартыфікацыйнага мастацтва той эпохі. У работах удзельнічалі італьянскія архітэктары запрошаныя Радзівілам Сіроткам. У канцы XVI – пачатку XVII стагоддзя ў Нясвіжу ўзводзяцца манументальныя мураванныя збудаванні: замак, езуіцкі касцел, брамы, кляштары бернадзінцаў, бенедыкцінак, дамініканцаў. Адкрываюцца шпіталь, аўстэрыя (заезны двор), друкарня ( там выдывалі кнігі С. Будны і В. Цяпінскі), лазня, цырульня. Для горада першараднае значэнне мелі задачы абароны, таму не толькі замак, але і пасяленне, размешчанае наводдаль ад яго, акружалі роў і вал. Каля ўездаў у горад стаялі мураваныя вароты з вежамі – брамы: Замкавая, Слуцкая, Клецкая, Віленская. Такія ж брамы узвышаліся ля ўваходу на тэрыторыю бернадзінскага кляштараю Важным элементам умацавання была і рака Уша, узровень вады ў якой узнімалі плаціны. Першае графічнае адлюстраванне Нясвіжа дае гравюра Т. Макоўскага пачатку XVII стагоддзя. Згодна з ей план горада меў форму квадрата і рэгулярную (прамавугольную) разбіўку на кварталы. Сярэднюю частку займала вялізная плошча з ратушай і гандлевымі радамі – месца перакрыжавання дзвух асноўных вуліц горада. Адна з іх злучала замкавы ансамбль з грамадска-гандлевым цэнтрам, другая праходзіла праз усю гарадскаю тэрыторю, з’яўляючыся адрэзкам шляху Слуцк – Вільняю Культавыя пабудовы з кляштарамі, абнесеныя сценамі, узмацнялі абароназдольнасць горада. Планіровачная структура старой часткі Нясвіжа у значнай ступені захавалася да нашых дзен. Выдатным помнікам беларускага дойлідства з’яўляецца замак, які пераўтварыўся з цягам часу з грознай цэтадэлі ў велічны палацава-паркавы ансамбль з вялікімі паркавамі масівамі. У яго архітэктуры можна выявіць элементы готыкі, рэнесанса, барока, класіцызму. Усе гэта сведчыць пра шматэтапнацсь будаўніцтва комплексу, пра наяўнасць у ім мастацкіх дасягненняў той ці іншай гістарычнай эпохі[1]. Нясвіжскі замак, які цудоўна захаваўся да нашых дзён, быў заснаваны ў 1583 годзе на месцы ранейшага драўлянага, даволі вялікага і багатага будынка, што з'явіўся яшчэ ў 1520 годзе, а потым перабудоўваўся ў 1547 годзе Мікалаем Радзівілам Чорным. Есць меркаванне, што ў часы Мікалая Чорнага замак рэканструяваны пад кіраўніцтвам галандскіх архітэктараў і фартыфікатараў паводле старагаландскай сістэмы ўмацаванняў. Верагодна, іншаземцы, што на радзіме адчувалі ганенні як прадстаўнікі новай рэлігійнай плыні — кальвінізму, былі запрошаны нясвіжскім магнатам, які сам стаў пад сцягі пратэстантызму. Замежным архітэктарам многія будынкі Нясвіжа і абавязаны рысамі нідэрландскага рэнесансу. Новы каменны замак 1583 года вылучаўся магутнымі абарончымі збудаваннямі. Перавага ў той час надавалася ўжо іншай, так званай стараітальянскай сістэме, паводле якой папярэдняя каменная сцяна была заменена каменным валам, а вежы ператварыліся ў больш нізкія бастыёны, куды паставілі гарматы, што маглі абстрэльваць перадполле за ровам. Магутныя бастыёны былі галоўнымі ачагамі супраціўлення. Агонь з размешчаных тут гармат па фронту і фланках перакрываў тэрыторыю аж да суседніх бастыёнаў і гэтым перашкаджаў атакам на курціны (валы), не даваў магчымасці варожай артылерыі падысці на блізкую адлегласць да замка. Таму галоўнай мэтай нападаючых было ўзяцце бастыёнаў. Такім чынам, Мікалай Крыштоф Радзівіл Сіротка значна ўдасканаліў замкавую фартыфікацыю. Пры гэтым нясвіжскі магнат выкарыстаў асабістыя рознабаковыя веды, атрыманыя ў час заняткаў ва універсітэтах Германіі, пражывання ў Італіі, Аўстрыі і Францыі, а таксама навучання ваеннай справе ў час Лівонскай вайны. Мяркуючы па старажытнай гравюры Тамаша Макоўскага, курціны і бастыёны Нясвіжскага замка былі ўмацаваны каменем. Па версе вала ішла дарога, абаронёная брустверам. Роў вакол крэпасці быў даволі шырокі і глыбокі. Вада сюды паступала з суседніх сажалак. 3 вонкавага боку рова знаходзілася дадатковая дарога— для перамяшчэння стралковых атрадаў, што абаранялі падыходы да фартэцыі. Замак акружала з усіх бакоў вада азёр і каналаў. Трапіць на яго тэрыторыю можна было толькі па драўляным мосце. Пры пагрозе нападу ворага мост разбіралі, і замак тады рабіўся цяжкадастўпнай крэпасцю. Некалькі гадоў запар прыгонныя сяляне пашыралі рэчышча Ушы, стваралі на ёй штучныя азёры. а вынятую зямлю выкарысталі, каб зрабіць вышэйшай гару, на якой пабудавалі замак[2]. Рукатворны востраў, дзе стаіць нясвіжская цвярдыня, выцягнуты з захаду на ўсход. Умацаванкі ўзводзіліся на прамавугольніку памерам прыкладна 170X120 м, што не зусім адпавядала правілам ваеннаінжынернага мастацтва канца XVI — першай паловы XVII стагоддзя, якія патрабавалі, каб крэпасці мелі форму квадрата. Вароты замка былі двухпавярховыя з дазорнай вежай. Другі паверх злучауся з валам. Да варот траплялі па пад'ёмным мосце, к якому сыходзіліся дзве пад'язныя дарогі. Нясвіжская крэпасць мела важнае ваеннае значэнне на працягу некалькіх стагоддзяў, была месцам сканцэнтравання атрадаў прыватнай арміі Радзівілаў. У ХVІІ стагоддзі артылерыю Нясвіжскага замка складалі больш як 100 гармат. Да 1753 года іх засталося ўжо толькі 30. Тады ж у замку налічвалася 409 ружжаў і 59 «янычарак», якія былі на ўзбраенні янычарскай харугвы нясвіжскага гарнізона. Вежа з аркай, што вядзе ва ўнутраны галоўны двор, і Цэнтральны корпус палацавазамкавага ансамбля размешчаны на адной восі, што сведчыць аб імкненні да сіметрыі. Калі ўвайсці праз арку і спыніцца насупраць гэтага корпуса, можна ўбачыць своеасаблівае кола, якое ўтвараюць каменныя пабудовы. У галоўны двор выходзіць парадны пад'езд. Ў XVIII стагоддзі корпус быў надбудаваны да чатырох паверхаў, апрацаваны пілястрамі, скульптурнымі ўстаўкамі, рэльефнымі аздабленнямі. Франтон упрыгожылі гербы Радзівілаў, ваенныя эмблемы і пышны арнамент, выкананы ў стылі барока. Цэнтральны корпус, натуральна, займалі самі Радзівілы. Злева ад яго знаходзіўся трохпавярховы казарменны дом з высокай дазорнай вежай, справа — двухпавярховае гаспадарчае збудаванне. Раздзеленыя спачатку карпусы пазней пера рабілі, дапоўнілі архітэктурнымі ўстаўкамі, і ў рэшце рэшт утварыўся замкнуты парадны двор. А ззаду у галоўнага будынка з'явілася двухпавярховая прыбудова з тэрасай і дзвюма рагавымі вежамі. На парадным двары прыцягвае ўвагу мудрагелістая студня — яскравы прыклад майстэрства беларускіх умельцаў. Ею карысталіся ў час аблогі. Студня цудоўна захавалася, але ваду з яе ўжо не бяруць. Яшчэ адно ўпрыгожанне параднага двара — невялікія васьмігранныя вежы, размешчаныя па рагах цэнтральнага корпуса. Другі двор — конны, альбо гаспадарчы, знаходзіцца ў паўднёвай частцы ансамбля. Тут у XVII — пачатку XIX стагоддзя размяшчалася падземная стайня. Паблізу была ямабункер для мядзведзяў. Аб увазе, якую надавалі Радзівілы стайням і коням, можна меркаваць па апісанні, зробленым рускім пісьменнікам В. Бранеўскім, што наведаў Нясвіж у пачатку XIX стагоддзя (яго любяць пераказваць турыстам нясвіжскія экскурсаводы): «Пры знаюся, я не чакаў знайсці такіх коней, такой стайні і такой чысціні. У доўгай высокай галерэі, якая падтрымліваецца калонамі, пафарбаванымі пад чырвонае дрэва, стаялі да 50 коней, адзін за аднаго лепшы, адзін за аднаго даражэйшы. Пасярод стайні пышны дыван, усюды люстэркі, накурана духмянасцямі. як у гасцінай. на падлозе ані пылінкі. Тлусты англічанін прапануе паглядзець польскую, рускую і венгерскую стайні». У 1891 годзе для таго, каб зручней было выводзіць коней з замка, праз крапасны вал праклалі дарогу, якая вяла да іпадрома і парка. Трэці двор зусім маленькі. У свой час ён злучаўся з навакольным светам сакрэтнымі пераходамі. Яны пачыналіся пад земляным валам і ішлі ў розных напрамках. Мясцовыя легенды сведчаць, што падземныя хады ішлі да фарнага касцёла, прадмесця Альбы і нават Мірскага замка. У 1706 годзе Нясвіжскі замак быў разбураны шведамі і адбудаваны ў 1726 годзе. Запрошаны для гэтага архітэктар К Ждановіч пачаў насыпаць новыя валы. У 1740 годзе паставіў капліцу. На працягу XVIII стагоддзя ў аднаўленні і пашырэнні замка ўдзельнічалі і іншыя прыдворныя архітэктары Радзівілаў: М. Педэці (у 1748—1752), М. Фларыяновіч (1775—1778), К. Спампані (1778—1779), А. Лоцы (1783, праект галерэі), Л. Лутніцкі (1783, праект Каралеўскай залы). Быў перабудаваны галоўны корпус палаца. 3 таго часу ў асноўных абрысах ён і захаваўся да нашых дзён. Стварэннем аднаго з лепшых у Беларусі ландшафтных паркаў завяршылася фармаванне палацава паркавага ансамбля. Сёння размешчаны на высокім земляным узгорку і акружаіны сажалкамі і каналамі, зелянінай парка замак успрымаецца як гарманічнае архітэктурнае збудаванне. Стройнасць сілуэта ансамбля падкрэсліваецца вежамі[3]. Які ж быў унутраны выгляд замка некалькі стагоддзяў назад? Пра гэта расказваюць архіўныя і літаратурныя крыніцы. Паводле інвентару 1658 года, у замку было 12 залаў: Залатая, Мармуровая, Гетманская, Рыцарская, Паляўнічая і г. д., а таксама мноства іншых памяшканняў, багата ўпрыгожаных разьбой па дрэве, ляпнымі аздобамі, роспісам, шыкоўнымі камінамі (асобз іх захаваліся)[4]. У манументальнай архітэктуры Нясвіжа назіраюцца рысы розных стыляў. Так, ранняе барока прадстаўляе фарны (былы езуіцкі) касцел, які пабудаваў Ян Марыя Бернадоні ў 1593 годзе па ўзору рымскага храма Іль-Джэзу, створанага архітэктарам Віньелай і Дэла Портай. Гэта культавая пабудова ўзведзена ў комплексе з езуіцкім калегіумам і садам. Галоўны фасад касцела мае двух’ярусную кампазіцыю з ярка выражанымі вертыкальнымі і гаразантальнымі чляненнямі. Інтэр’ер храма адрозніваецца ўрачыстасцю і шыкоўнасцю. У яго упрыгожанні выкарыстоўваюцца сродкі архітэктурнай пластыкі, жывапіс і разьба. Асабліва вылучаецца роспіс падкупальнай прасторы, рэстаўрыраваны мастаком І. Хескі ў 1752 –1754 гадах. Тады ж гэтым майстрам була напісана карціна “Тайная вячэра” для галоўнага алтара. Фарны касцел – радавы магільны склеп князеў Радзівілаў[5]. Нясвіжская «фара» — адзін з лепшых твораў італьянскага дойліда Яна Марыі Бернардоні. Даследчыкі пакуль мала пішуць пра гэтага маўклівага манаха з Кома, аднаго з тых, хто прынёс на паўночныя землі славян магутныя ідэі эпохі Адраджэння. Гэта перад яго творамі ў Кракаве, Калішы, Любліне людзі з усіх куткоў планеты спыняюцца ў захапленні, гатовыя стаць на калені перад цудам чалавечага таленту, перад майстэрствам чалавечых рук. Але менавіта ў Нясвіжы вялікі італьянец пакінуў свае лепшыя творы, сваю «лебядзіную песню». Тут ён і памёр у 1605 годзе. У праекце нясвіжскага храма архітэктар выкарыстаў кампазіцыйную структуру рымскага сабора Іль Джэзу, трохнефавай крыжовакупальнай базілікі. У плане касцёл уяўляе сабою крыж. Цэнтральны высокі неф, ніжэйшыя бакавыя, алтарная апсіда, трансепт, купал, дзве бакавыя каплічкі — вось часткі, з якіх фармуецца прасторавая маса гмаха. Аднак таленавіты мастак адчуў і мясцовую спецыфіку манументальнай архітэктуры. У рымскай царкве галоўны фасад закрывае астатнія часткі будынка, таму ўся ўвага творцаў была накіравана на распрацоўку менавіта яго. А ў Нясвіжы нізкая гарадская забудова і земляны вал давалі магчымасць успрымаць касцёл з усіх бакоў. Ян Марыя Бернардоні не толькі выдзеліў выступаючыя капэлы на бакавых фасадах, але і архітэктурна апрацаваў гэтыя, а таксама задні фасады. Узнёсла і ўрачыста ўзвышаецца будынак, увенчаны высокім купалам са светлавым ліхтаром. Даследчыкі адносяць нясвіжскі касцёл разам з аналагічным у Калішы да першых помнікаў барока на тэрыторыі ўсёй Рэчы Паспалітай. Галоўныя выразныя сродкі гэтага стылю сканцэнтраваны на галоўным фасадзе. Ен мае цэнтральную вось сіметрыі. Вылучаюцца плоскія пілястры, размешчаныя ў два ярусы. Бернардоні змог выказаць манументальнасць і вертыкальнасць аб'ёмаў, якія характэрны менавіта для беларускай архітэктуры[6]. Характэрна, што ў XVI стагоддзі цагляныя збудаванні не мелі вонкавай тынкоўкі, за выключэннем ніш. Магчыма, што нясвіжскі касцёл у Беларусі адзін з першых (калі не першы) будынак, фасады якога былі атынкаваны і пабелены. Таксама ўпершыню ў Беларусі тут выкарыстаны статуі святых у нішах фасада. У інтэр'еры храма важную ролю выконвае купал: ён нечакана напаўняе святлом прадаўгаватае паўзмрочнае памяшканне базілікі, як бы ўзнімаючы і пашыраючы прастору. Яго барабан падтрымліваецца сферычнымі распіснымі ветразямі. Міжаконні на светлавым барабане таксама распісаны. Жывапіс скрозь пакрывае і сам купал, у скуф'і якога зроблена адтуліна, адкуль льецца ў падкупальную прастору рассеянае мігатлівае святло. Фарбы ад такога асвятлення прыглушаюцца, выявы здаюцца акружанымі паветранай смугой і як бы сыходзяць у бясконцую прастору. Першапачатковы роспіс інтэр'ераў не захаваўся. Пасля пажару, які здарыўся ў сярэдзіне XVII стагоддзя, касцёл рэстаўрыраваў О. Крыгер. Фрэскі, што дайшлі да нашых дзён, напісаў нясвіжскі мастак Ксаверы Дамінік Гескі ў 1751 — 1753 гадах. Відаць, прымаў удзел у гэтым і яго сын Юзаф Ксаверы. У 1900 годзе, калі быў створаны камітэт па капітальным рамонце касцёла, іх творы крыху абнавілі. Роспіс храма ўяўляе сабой позняе барока, хаця страснасць гэтага стылю і прыглушаецца ўплывам класіцызму з яго строгімі лініямі. Мастацтвазнаўцы Ю. Хадыка, В. Гаршкавоз і В. Церашчатава налічвалі сярод роспісаў хоама звыш 40 кампазіцый, выкананых пад моцным уплывам італьянскага мастацтва. Трэба адзначыць вялікае палатно, тэмай якога з'яўляецца «Тайная вячэра», дзе Хрыстос адкрыў апосталам тайну сваёй ахвяры. Карціна размешчана ў галоўным алтары касцёла і займае ўсю ўсходнюю сцяну прэсбітэрыя. Кампазіцыя яе выцягнута па вертыкалі. У цэнтры відзён круглы стол, накрыты светлазялёным абрусам. Злева на пярэднім плане сядзіць Іуда, які трымае мяшэчак з грашыма. Цудоўнае палатно напісана ў бардовых танах. У пачатку 1990-ых гадоў карціна галоўнага алтара была рэстаўрыравана на грошы, сабраныя прыхаджанамі храма. У выніку напружанай працы спецыялістаў «Тайная вячэра» зноў заззяла нязгаснымі фарбамі і захапляе шматлікіх паклоннікаў мастацтва. Некаторыя даследчыкі выказваюць меркаванне, што нясвіжскія мастакі бацька і сын Гескія ў XVIII стагоддзі толькі рэстаўрыравалі карціну, а створана яна была яшчэ ў XVI стагоддзі. У роспісе касцёла пададзены такія сцэны і вобразы, як «Бічаванне Хрыста», «Аўраам вядзе Ісаака на ахвяру», «Раство Хрыстова», «Пакланенне кантынентаў», «Сон Іллі», «Сустрэча Саламона з царыцай Саўскай» і інш. На скляпенні прэсбітэрыя, куды, прыглушаючы фарбы, льецца свет праз купал і барабан, намаляваны алегарычны вобраз каталіцкай царквы ў выглядзе маладой прыгожай жанчыны ў блакітнасінім адзенні з папскай тыярай на галаве і келіхам у паднятай руцэ. Каля яе персаніфікаваныя выявы іншых веравызнанняў — паўсагнутыя і з закрытымі тварамі постаці, апранутыя ў грубую вопратку. Каля самага ўвахода намаляваны святыя, якія іграюць на музычных інструментах. Пад хорамі — «Давід-псалмапевец», у першай каморы паўночнага нефа — «Святая Цэцылія іграе на аргане», а Паўднёвага — «Святы воін з трубою». Роспіс нясвіжскага храма разлічаны на адукаванага гледача. Напрыклад, калоны, якія «падаюць», і анёлы, што іх падтрымліваюць, сімвалізуюць вераадступніцтва Радзівілаў і вяртанне ў каталіцызм. Гэта алегорыя сведчыць, што касцёл будавалі спецыяльна для езуітаў паводле іх патрабаванняў. Галоўнай задачай ордэна было любымі сродкамі перашкодзіць падзенню рымска-каталіцкай царквы, якая захісталася пад ударамі Рэфармацыі. Айцы-езуіты параўноўвалі сябе з анёламі, што падтрымліваюць калоны будынка хрысціянскай веры[7]. Тыповы помнік абароннага дойлідства – замкавая вежа, размешчанная побач з касцелам ля ўвахода да дамбы. Квадратная ў сячэнні, яна мае ярусную пабудову. Кожны з ярусаў змяшчае праемы рознай велічыні і абрысаў (квадраты, авалы, аркі). Пабеленыя карнізы, цягі і абрамленні праемаў, кантрастуючы з чырвонай цэглай сцен і чарапіцай даху, надаюць збудаванню маляўнічы характар. Да XVIII стагоддзя ўплатную да вежы прымыкала Замкавая брама – гарадскія вароты, праз якія адбывалася сувязь з палацава-замкавым комплексам. У сістэму гарадскіх абарончых збудаванняў уваходзіла і Слуцкая брама, пабудаванная ў канцы XVI стагоддзя. Яна закрывала ўезд у горад з боку Слуцкага тракту. Тут пачыналася працяглая дамба, што ўтварала запруду – возера на рацэ Ушы. У сярэдзіне XVIII стагоддзя крапасная сцяна разбураецца, а брама ў 1760 годзе перабудоўваецца у стылі барока. На першым паверсе яе былі размешчаны памяшканні для варты, на другім – капліца, раскрытая праз вялікі праем з балконам у бок горада. Цяпер брама ўяўляе сабой кампактны аб’ем з аркай праезду пасярэдзіне. Архітэктура яе з контр-форсамі, крывалінейнымі абрысамі сцен і франтона незвычайна скульптурная і выразная[8]. У канцы XVI стагоддзя, калі Нясвіж атрымаў магдэбургскае права на самакіраванне, для магістрацкай адміністрацыі ўзводзіцца ратуша. У XVIII – XIX стагоддзях яна перабудоўваецца і значна мяняе свае аблічча, асабліва вежа. Раней ратуша была вышэйшай, са шлемападобным завяршэннем з упрыгожаннымі архітэктурнымі фасадамі. Уваход у яе ішоў праз вежу: адсюль можна было трапіць у памяшканні першага паверха і па аднамаршавай лесвіцы падняцца на другі, дзе размешчалася зала сходаў. З трох бакоў ратушу абкружалі гандлевыя рады, утвараючы цэласную архітэктурную кампазіцыю ў сярэдзіне гарадской плошчы. У плане яны ўяўлялі сабой сістэму ячэяк-крамаў, тыповых для пабудоў такога роду, якія паўтараліся. Быў у наяўнасці ўнутраны П-падобны дворык, што выкарыстоўваўся для падвозу і разгрузкі тавараў. Фасады гандлевых радоў упрыгожвалі аркі, лапаткі, нішы ў ацікавай частцы. У іх архітэктуры прыкметны рысы рэнесансу, у той час як вароты ва ўнутраны дворык вытрыманы ў стылі барока, а сама ратуша, якая страціла звонку ўсе элементы дэкору, больш нагадвае цяпер эталон абарончага будаўніцтва. Адзіным узорам гарадскога жылля першай паловы XVIII стагоддзя, які захаваўся ў Нясвіжы, з’яўляецца жылы дом, што належаў некалі рамесніку або купцу і быў вядомы пад назвай “дом на рынку”. План яго цяпер цяжка ўзнавіць, бо будынак карэнным чынам перарабляўся. Можна толькі меркаваць, што падзелены ен быў на жылую і вытворчую часткі. Галоўная фасадная сцяна дома выканана ў стылі барока. Яе высокі фігурны контур хавае двускатны дах збудавання, у якім спалучаюцца драўляныя (другі паверх) і цягляныя (першы паверх) канструкцыі. Аднак з боку плошчы гэта непрыкметна: галоўны фасад цалкам зроблены з цэглы і надае пабудове манументальны характар. Адна з дамінантаў у сілуэце горада – вежа кляштара бенедыкцінак, архітэктура якой таксама строга падпарадкавана стылю барока. Карпусы кляштара, пабудаваныя ў 1596 годзе на ўзвышшы ў паўдневаў частцы горада, зцягам часу спазналі змены, і толькі надбрамная вежа захавалася амаль у першасным выглядзе. Сярод гарадскіх збудаванняў вылучаецца невялікая капліца, узведзеная па праекце архітэктара Педэці ў 1747 годзе, а таксама радавая забудова, якая ўзнаўляе характар гістарычнай эпохі XVIII – XIX стагоддзяў[9]. У архітэктурных помніках Нясвіжа адлюстравана гісторыя горада, на стагоддзі ў дрэве і камяні занатаваны талент беларускага народа. Літаратура 1. Габрусь Т. “Першы касцел Нясвіжскі” у кантэксце гісторыі еўрапейскай архітэктуры // Нясвіж. Варшава-Мінск, 1998. 2. Деленковский Н. И. Несвиж: Историко-экономический очерк. Мн., 1979. 3. Збор помнікаў гісторыі і культуры. Мінская вобласць. Кн. 2. Мн., 1987. 4. Побаль Л. Старажытнасці Нясвіжа і яго наваколля // Нясвіж. Варшава-Мінск, 1998. 5. Стэльмашонак У. І. Лес палаца Радзівілаў у Нясвіжу // Музы Нясвіжа. Мн., 1997. 6. Цеханавецкі А. Нясвіж як еўрапейскій цэнтр культуры // Ад Полацка і Нясвіжа да Падуі і Венецыі. Мн., 1994. 7. Чантурыя У. А., Казакоў Ю. І. Архітэктурныя помнікі Нясвіжа. Мн., 1989. 8. Шишигина. К. Я. Музы Несвижа. Мн., 1986. 9. Шышыгіна-Патоцкая К. Я. Скарбы Нясвіжа. Мн., 1993. 10. Энцыклапедыя “Гісторыя Беларусі”. Т. 5. Мн., 1999. 11. Энцыклапедыя “Літаратура і Мастацтва” Т. 4. Мн. 1987. [1] Чантурыя У. А., Казакоў Ю. І. Архітэктурныя помнікі Нясіжа. Мн., 1989. С. 3-8. [2] Цеханавецкі А. Нясвіж як еўрапейскій цэнтр культуры // Ад Полацка і Нясвіжа да Падуі і Венецыі. Мн., 1994. [3] Шышыгіна-Патоцкакая. Секарбы Нясвіжа. Мн., 1993. С. 21-23. [4] Стэльмашонак У. І. Лес палаца Радзівілаў у Нясвіжу // Музы Нясвіжа. Мн., 1997. С. 27. [5] Чантурыя У. А., Казакоў Ю. І. Архітэктурныя помнікі Нясіжа. Мн., 1989. С. 36. [6] Габрусь Т. “Першы касцел Нясвіжскі” у кантэксце гісторыі еўрапейскай архітэктуры // Нясвіж. Варшава-Мінск, 1998. С . 34. [7] Шышыгіна-Патоцкакая. Секарбы Нясвіжа. Мн., 1993. С. 29-31. [8] Цеханавецкі А. Нясвіж як еўрапейскій цэнтр культуры // Ад Полацка і Нясвіжа да Падуі і Венецыі. Мн., 1994. [9] Чантурыя У. А., Казакоў Ю. І. Архітэктурныя помнікі Нясіжа. Мн., 1989. С. 36-42. | |
Категория: История Несвижа | Добавил: nesvizh1223 (05.04.2008) | |
Просмотров: 4297 | Комментарии: 2 | Рейтинг: 5.0/2 | |
Всего комментариев: 0 | |