Вы вошли как Турист
Группа "Гости"Приветствую Вас Турист!
Суббота, 27.04.2024, 04:14
Главная | Мой профиль | Регистрация | Выход | Вход | RSS

Праздники сегодня

Праздники сегодня

Наш опрос

Оцените мой сайт
Всего ответов: 241

Форма входа

Поиск

ФОТО

Национальный банк

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Библиотека

Главная » Статьи » Культура Несвижа

Пад гукi фанфар старажытных...

Свята мастацтваў «Музы Нясвiжа-2008» тры днi панавала ў старажытным горадзе. Сёлета яно ладзiлася ў трынаццаты раз i прысвячалася 600-годдзю Белавежскай пушчы – унiкальнага прыроднага помнiка, занесенага ў Сусветны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей ЮНЕСКА, якое неўзабаве будзе адзначацца славянскай i еўрапейскай супольнасцю.

Для Беларусi Белавежская пушча – не проста грандыёзны запаведнiк. Яна заўсёды была i застаецца сiмвалам велiчнасцi i багацця айчыннай гiсторыi, што лучыць народы i краiны, што сцвярджае iдэалы годнасцi i прыгажосцi, адзiнства прыроды i чалавека, – гаворыць нязменны мастацкi кiраўнiк i iнiцыятар свята «Музы Нясвiжа» народны артыст Беларусi Мiхаiл Фiнберг.

«Пушчанская» тэма i звязаная з ёй абавязковая «паляўнiчая» прысутнiчалi ва ўсiх iмпрэзах свята. А яго апафеозам стала выступленне камерных калектываў Нацыянальнага канцэртнага аркестра Беларусi, падчас якога прагучалi лепшыя ўзоры беларускай музыкi, пачынаючы з 15-га стагоддзя i да нашых дзён. Адметная рыса канцэрта – удзел у iм Дзяржаўнага камернага хору, а таксама самадзейнага гурту «Бекас» з Драгiчына, музыканты якога збiраюць i выконваюць старажытныя паляўнiчыя фанфары. Упрыгожыла праграму i выступленне стыпендыята Спецыяльнага фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы таленавiтай моладзi скрыпача Арцёма Шышкова – новага салiста Нацыянальнага канцэртнага аркестра.

Тэатральнай старонкай «Муз Нясвiжа» стаў спектакль Мiнскага абласнога драматычнага тэатра, мастацкай – адкрыццё выставак знакамiтага беларускага майстра пэндзля Уладзiмiра Тоўсцiка i юных аматараў малявання з Мазыра. Навукова-практычная канферэнцыя, якая традыцыйна папярэднiчала святу, на гэты раз сабрала вядучых музыказнаўцаў краiны, якiя паспрабавалi акрэслiць галоўныя набыткi нацыянальнага музычнага мастацтва за шэсць мiнулых стагоддзяў. Яшчэ адна цiкавая падзея – музычная асамблея i выступленне лаўрэатаў мiжнародных конкурсаў выканаўцаў на медных духавых iнструментах. Гэта унiкальныя музыканты, гаворыць пра iх маэстра Фiнберг, а разам з тым адзначае, што сёння iснуе сур’ёзная праблема: прафесiя музыканта-духавiка становiцца рэдкасцю, фагатыстаў, габаiстаў не хапае, але i жадаючых вучыцца iграць на гэтых складаных iнструментах не шмат, а то i зусiм няма. Пытаннi развiцця беларускай выканальнiцкай школы на медных духавых iнструментах якраз i абмяркоўвалiся на асамблеi, удзел у якой разам з беларускiмi музыкантамi прынялi госцi са Швецыi.

Дарэчы, пра гасцей. Сёлета яны завiталi да «Муз Нясвiжа» з Iталii i Германii. Свята мастацтваў пашырае свой дыяпазон. Як паведамiў Мiхаiл Фiнберг, надалей вырашана праводзiць яго ў новым фармаце. З наступнага года падчас канцэртаў разам з беларускай старажытнай i сучаснай музыкай будуць выконвацца i лепшыя творы кампазiтараў iншых краiн, нагадваючы пра колiшнюю славу Нясвiжа як цэнтра музычнай культуры Еўропы.
Дададзiм, што «Музы Нясвiжа» – адно з дзесяткаў свят мастацтва, якiя з падтрымкай мясцовых улад i Мiнiстэрства культуры штогод ладзiць у так званых малых гарадах краiны заслужаны калектыў Нацыянальны канцэртны аркестр Беларусi пад кiраўнiцтвам Мiхаiла Фiнберга.

Автор: Iрына СВIРКО, «Рэспублiка».

Категория: Культура Несвижа | Добавил: nesvizh1223 (25.05.2008)
Просмотров: 1088 | Рейтинг: 5.0/2 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: