Вы вошли как Турист
Группа "Гости"Приветствую Вас Турист!
Воскресенье, 19.05.2024, 08:32
Главная | Мой профиль | Регистрация | Выход | Вход | RSS

Праздники сегодня

Праздники сегодня

Наш опрос

Оцените мой сайт
Всего ответов: 241

Форма входа

Поиск

ФОТО

Национальный банк

Статистика


Онлайн всего: 2
Гостей: 2
Пользователей: 0

Библиотека

Главная » Статьи » Несвиж в прессе

У былой рэзiдэнцыi Радзiвiлаў гатэля не будзе
«Общество»

Беларускi рэспублiканскi навукова-метадычны савет па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры адхiлiў праект узвядзення будынка гатэля па вулiцы Гейсiка ў гiстарычным цэнтры Нясвiжа.Як паведамiў на пасяджэннi галоўны архiтэктар Нясвiжа Вiктар Рачок, у горадзе iснуе ўсяго адзiн гатэль на 60 месцаў.

Паводле яго слоў, зыходзячы з генеральнага плана развiцця Нясвiжа ў раёне яго гiстарычнай забудовы запланавана ўзвядзенне новага двухпавярховага гатэля з мансардай на 70 месцаў. "Гэты будынак запраектаваны на месцы заправачнай станцыi, мыйкi машын i гаражоў былой воiнскай часцi. Гатэль прыкрые панэльныя будынкi былых казарм, а дарожнае ўпраўленне, размешчанае на гэтай тэрыторыi, будзе выведзена ў прамысловую зону горада", — сказаў архiтэктар.

Паводле яго слоў, iнвестар прапанаваў выкупiць прыватныя дамы, а iх жыхароў — перасялiць i такiм чынам расчысцiць i азелянiць тэрыторыю перад Нясвiжскiм езуiцкiм касцёлам.

I ўсё ж рэспублiканскi савет па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны не закрыў вочы на тое, што гатэль плануецца пабудаваць у ахоўваемай зоне. Распрацоўшчыкам праекта рэкамендавана ўнесцi карэктывы ў праект, прадугледзеўшы размяшчэнне гатэля за межамi зоны ахоўваемага ландшафту гiсторыка-культурнай каштоўнасцi "Архiтэктурна-культурны комплекс рэзiдэнцыi роду Радзiвiлаў у Нясвiжы", унесенай у Спiс сусветнай прыроднай i культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Апрача таго, спатрэбяцца i карэктывы ў архiтэктурным аблiччы будынка.


Марат ГАРАВЫ
 
Источник: «Народная воля»
Категория: Несвиж в прессе | Добавил: nesvizh1223 (28.10.2008)
Просмотров: 620 | Рейтинг: 5.0/1 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: