Вы вошли как Турист
Группа "Гости"Приветствую Вас Турист!
Воскресенье, 19.05.2024, 10:10
Главная | Мой профиль | Регистрация | Выход | Вход | RSS

Праздники сегодня

Праздники сегодня

Наш опрос

Оцените мой сайт
Всего ответов: 241

Форма входа

Поиск

ФОТО

Национальный банк

Статистика


Онлайн всего: 5
Гостей: 5
Пользователей: 0

Библиотека

Главная » Статьи » Несвиж в прессе

Ад нашчадкаў славутага рода

Штотыдневiк «Голас Радзімы», №.39 (3111), чацвер, 23 кастрычнiка, 2008


У Нясвіжскую экспазіцыю з Польшчы перададзены каштоўныя радзівілаўскія рэчы.

У гэтай адноўленай Нясвіжскай экспазіцыі хутка з’явяцца падарункі ад РадзівілаўЦырымонія перадачы каштоўных рэчаў адбылася падчас сустрэчы Пасла Беларусі ў Польшчы Паўла Латушкі з прадстаўнікамі роду Радзівілаў — Мацеем і Каралем Радзівіламі. Гэта найперш дзве арыгінальныя прыжыццёвыя гравюры (XV і XVI стагоддзе) партрэтаў Януша Радзівіла і Мікалая Радзівіла, якія былі набыты на аўкцыёнах у Германіі. Перададзены таксама лічбавыя копіі партрэта Барбары Радзівіл і ўдакладненага генеалагічнага дрэва роду Радзівілаў. Перадаючы гэтыя каштоўныя рэчы, нашчадкі Радзівілаў выказалі жаданне ўбачыць іх у адноўленым Радзілаўскім замку ў Нясвіжы. Яны таксама выказалі гатоўнасць аказаць дапамогу ў вырабе якасных копій партрэтаў Радзівілаў, якія знаходзяцца ў музеях Варшавы.

Паслом Беларусі ў Польшчы была выказана шчырая ўдзячнасць Мацею і Каралю Радзівілам за каштоўныя дакументы, якія зоймуць пачэснае месца ў музейнай экспазіцыі, што ствараеццца ў Ра-дзівілаўскім замку ў Нясвіжы.

Варта зазначыць, што беларускае пасольства падтрымлівае шматгадовыя кантакты з прадстаўнікамі роду Радзівілаў у Польшчы. У прыватнасці, дыпмісіяй была арганізавана паездка Мацея і Караля
Радзівілаў у Рэспубліку Беларусь.

Да таго ж, Мацей Радзівіл падтрымлівае дзелавыя кантакты з Беларуссю. Так, яго фірмай падпісаны доўгатэрміновы кантракт на пастаўкі шчэбеню з Брэсцкай вобласці для рэканструкцыі чыгуначнай лініі Цярэспаль — Бяла-Падляска.

Дарэчы, пры садзейнічанні пасольства на пачатку кастрычніка ў Нясвіжы прайшло пасяджэнне групы беларускіх і польскіх экспертаў з удзелам прадстаўнікоў міністэрстваў культуры Беларусі і Польшчы, а таксама прафесара з Лондана Анджэя Цеханавецкага. Сустрэча экспертаў праводзілася ў адпаведнасці з рашэннем Беларуска-Польскай кансультатыўнай камісіі па справах гісторыка-культурнай спадчыны, пасяджэнне якой адбылося ў красавіку 2008 года ў Познані.

Мінкультуры Польшчы афіцыйна паінфармавала беларускае Пасольства, што ў адпаведнасці са зваротамі дыпмісіі, цяпер вядзецца работа па падрыхтоўцы лічбавых копій 48 партрэтаў Радзівілаў, якія знаходзяцца ў фондах музеяў у Варшаве, з далейшай перадачай іх у Нясвіжскую экспазіцыю.

Таксама пасольства сумесна з Міністэрствам культуры Польшчы мае намер арганізаваць у бліжэйшы час стажыроўку беларускіх спецыялістаў, якія займаюцца стварэннем музейнай экспазіцыі ў Нацыянальным гісторыка-культурным запаведніку “Нясвіж”. Яна пройдзе на базе Каралеўскага замку, Нацыянальнага музея і Вілянаўскага палацава-замкавага комплексу ў Варшаве.
Категория: Несвиж в прессе | Добавил: nesvizh1223 (04.11.2008)
Просмотров: 898 | Рейтинг: 5.0/1 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: