Интересно почитать [104] |
История Несвижа [70] |
Легенды Несвижа [49] |
Несвиж в прессе [124] |
Нясвiжскiя навiны [35] |
Культура Несвижа [33] |
Город Реутов, Московская область. Россия
Город Росолини, Область Сицилия, Италия
Город Пулавы, Люблинское воеводство, Польша
Город Злотув, Великопольское воеводство, Польша
Город Одолянов, Великопольское воеводство, Польша
Город Горис, Область Сюник, Армения
Город Лайхинген, земля Баден-Вюртембер, Германия
Главная » Статьи » Несвиж в прессе |
Опубликовано Юридический фак... в Пнд, 20/10/2008 - 08:48
Два дні, 10 і 11 кастрычніка 2008 года, больш за 100 навукоўцаў Беларусі, Літвы, Нямеччыны, Расіі і Украіны былі аб’яднаны ідэяй удасканалення заканадаўства і развіцця прававой думкі. У БДУ прайшла Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Нацыянальная дзяржаўнасць і еўрапейскія інтэграцыйныя працэсы”. У яе рамках таксама адбыўся круглы стол “Еўрапейская інтэграцыя і права фінансавых паслуг”. Арганізатарамі з’яўляюцца БДУ і юрыдычны факультэт Белдзяржуніверсітэта, а таксама універсітэт горада Марбург (Нямеччына) пры падтрымцы Фонда доктара Райнфільда Поля. З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуліся:
З дакладамі на пленарным пасяджэнні выступілі:
На перапынку ўдзельнікі абмяркоўвалі даклады, якія яны толькі заслухалі і мелі магчымасць пагутарыць з самімі дакладчыкамі. Пасля былі заслуханы даклады:
У другой палове дня 10 кастрычніка ўдзельнікі канферэнцыі працягвалі абмеркаванне пытанняў па галіновых накірунках сучаснага права. Працавалі пяць секцый:
Прыемна адзначыць, што ў секцыйных дыскусіях прымалі ўдзел студэнты факультэта. Зразумела, што, калі яны ўжо цяпер цікавяцца складанымі пытаннямі прававой навукі і маюць прагу да дадатковых ведаў, яны змогуць у будучым працягваць справу сучасных навукоўцаў. Ранкам суботы ўдзельнікі канферэнцыі падвялі вынікі. Было адзначана, што Беларусь таксама ўдзельнічае ў еўрапейскіх інтэграцыйных працэсах і яе заканадаўства ўсё больш гарманізуецца з заканадаўствам іншых краін Еўропы. Удзельнікам канферэнцыі таксама была прапанавана культурная праграма. Разам з прадстаўнікамі аргкамітэта яны наведалі выдатныя помнікі беларускай архітэктуры: замак у г.п. Мір і палац Радзівілаў у Нясвіжы. Акрамя таго, былі наведаны Ратуша і касцёл Св. Цела Божага ў Нясвіжы, а таксама толькі адчыненыя пакоі ў палацы Радзівілаў. Правядзенне такога знакавага мерапрыемства, безумоўна, было бы немагчымым без працы кіраўніцтва універсітэта і факультэта, членаў Аргкамітэта. Але Аргкамітэт асобна хоча адзначыць ролю студэнтаў юрыдычнага факультэта, якія зрабілі шмат чаго, каб канферэнцыя адбылася на адпаведным высокім узроўні. Менавіта яны сядзелі з некаторымі членамі Аргкамітэта да дванаццатай гадзіны ўначы, забяспечвалі рэгістрацыю ўдзельнікаў, правядзенне пленарнага пасяджэння і працу ў секцыях. В.І. Самарын Источник: http://www.univer.by/m%D1%96zhnarodnaya-navukovapraktychnaya-kanferentsyya-yadnae-lyudzei/1349 | |
Категория: Несвиж в прессе | Добавил: nesvizh1223 (15.12.2008) | |
Просмотров: 821 | Рейтинг: 5.0/1 | |
Всего комментариев: 0 | |