Интересно почитать [104] |
История Несвижа [70] |
Легенды Несвижа [49] |
Несвиж в прессе [124] |
Нясвiжскiя навiны [35] |
Культура Несвижа [33] |
Город Реутов, Московская область. Россия
Город Росолини, Область Сицилия, Италия
Город Пулавы, Люблинское воеводство, Польша
Город Злотув, Великопольское воеводство, Польша
Город Одолянов, Великопольское воеводство, Польша
Город Горис, Область Сюник, Армения
Город Лайхинген, земля Баден-Вюртембер, Германия
Главная » Статьи » Несвиж в прессе |
Князёўна распавяла сапраўдную гісторыю замка, у якім яна гасцявала ў дзяцінстве. ЭКСКЛЮЗІЎНЫ ФОТАРЭПАРТАЖ Дзесяць
продкаў славутага роду Радзівілаў упершыню за доўгія гады наведалі
Беларусь. У суправаджэнні паэта Глеба Лабадзенкі яны наведваюць
гістарычныя мясціны, ходзяць па музеях. У панядзелак Радзівілы наведалі некалькі мясцін. Аднак найбольшыя ўражанні пакінуў Мірскі замак. “Мелі экскурсію ў Мірскі замак і касцёл, якія збудавалі Радзівілы, — расказвае Еўрарадыё паэт Глеб Лабадзенка. — Пані Эльжбета ў часе экскурсіі ўзгадвала, як яна прыязджала сюды з бацькам перад вайной у госці да апошняга ўладара Мірскага замка Міхала Святаполк-Мірскага. Яна падрабязна помніць, што было, у якім пакоі; яна памятае, якія кампліменты рабіў ёй Міхал Святаполк-Мірскі. Супрацоўніцы музея ў Мірскім замку паспрабавалі ёй запярэчыць: не, тут быў другі пакой... На гэта пані Эльжбета запытала: “А колькі вам гадоў?” “31”. А мне – дзевяноста адзін...” Эльжбета Радзівіл вельмі падзівілася з таго, што супрацоўнікі музея не сталі запісваць жывога сведку даваенных падзеяў – гэта ж унікальны шанец аднавіць дэталі даваеннага стану Мірскага замку. На што супрацоўнікі адказалі: запомнім... “Яна ім расказвала, хто знаходзіцца на фотаздымках, пасля яна расказвала, што дзе было, — працягвае Лабадзенка. — Пазней яна запыталася ў мяне: а чаму яны ўсё гэта не запісваюць. А мне адказалі: а мы ўсё гэта запомнім... Для яе гэта было вельмі вялікае здзіўленне”. 26 траўня сямейства Радзівілаў ужо наведала Нацыянальны гістарычны архіў, дзе пані Эльжбета доўга і дэталёва вывучала альбом гравюраў. У велізарным альбоме сабраныя гравюры роду Радзівілаў з каментарамі за апошнія 200 год. Калі для астатніх беларусаў – гэта гісторыя, то для Эльжбеты Радзівіл – сямейны альбом. Радзівілы таксама наведалі вёску Паланечка, дзе некалі мелі рэзідэнцыю. Сустракаць іх сабралася ўся вёска. Тым не менш, самі Радзівілы падкрэсліваюць, што візіт прыватны — без палітыкі і афіцыёзу. “Паўсюдна сям’я князёў падкрэслівае, што гэта прыватны візіт, і яны хацелі б ператвараць яго ў афіцыйны, сустракацца з нейкімі чыноўнікамі, каб у гэтым візіце не было ні палітыкі,ні афіцыёзу. Гэта сямейны візіт па тых мясцінах, якія належалі Радзівілам, збудаваныя Радзівіламі... Таксама можна падкрэсліць такую дэталь: ад 39-га года ў Беларусь не прыязджала столькі прадстаўнікоў роду Радзівілаў..." — адзначыў Лабадзенка. Ксёндз Мацей у вёсцы Ішкаў праводзіць экскурсію ў самым старым беларускім касцёле У касцёле ў вёсцы Паланэчка (Злева направа Дамінік, Мацей і Аба Радзівілы). Жыхары Паланэчкі цёпла сустрэлі Радзівілаў. Яны распавялі, што памятаюць, як Радзівілы тут уладарылі, і добра пра іх адгукаюцца. Ганна-Марыя, Эльжбэта і Эльжбэта-малодшая на ганку сядзібы Радзівілаў у Паланэчцы. Сядзіба Радзівілаў у Паланэчцы. Эльжбэта Радзівіл у двары Мірскага замка. Эльжбэта і Мікалай Радзівілы каля Мірскага замка Князь Дамінік Радзівіл (у чырвонай кашулі) Унукі Эльжбэты Радзівіл: Аляксандр і Ксаверы Тамашэўскія. Перад касцёлам у Міры. Мясцовыя жыхары спяклі каравай і вітаюць Радзівілаў. У касцёле ў Міры Князі Радзівілы разглядаюць у Міры памятную дошку пра тое, што касцёл збудаваў іх продак Мікалай-Кшыштаф Радзівіл-Сіротка. На каве ў Мірскім замку. Князёўна Эльжбэта дзеліцца ўспамінамі. У капліцы Каля замка Каля рэшткаў замка ў Наваградку Фота Глеба Лабадзенкі | ||||||||||||||||||||
Категория: Несвиж в прессе | Добавил: nesvizh1223 (27.05.2009) | ||||||||||||||||||||
Просмотров: 1162
| Теги: |
Всего комментариев: 0 | |