Интересно почитать [104] |
История Несвижа [70] |
Легенды Несвижа [49] |
Несвиж в прессе [124] |
Нясвiжскiя навiны [35] |
Культура Несвижа [33] |
Город Реутов, Московская область. Россия
Город Росолини, Область Сицилия, Италия
Город Пулавы, Люблинское воеводство, Польша
Город Злотув, Великопольское воеводство, Польша
Город Одолянов, Великопольское воеводство, Польша
Город Горис, Область Сюник, Армения
Город Лайхинген, земля Баден-Вюртембер, Германия
Главная » Статьи » Несвиж в прессе |
Альжбэта Радзівіл. Фота — labadzenka.by Княгіня Альжбэта Радзівіл, дачка апошняга гаспадара Нясьвіскага замка Альбрэхта Радзівіла, яе сын Аба, двое ўнукаў і яшчэ шасьцёра нашчадкаў знакамітага роду другі дзень вандруюць па Беларусі.
Гэта
прыватны іх візыт, зладжаны пры дапамозе амбасады Рэспублікі Польшча
ў Беларусі. А ініцыяваў іх вандроўку па былых уладаньнях сваіх продкаў
журналіст Глеб Лабадзенка.
Прыляцеўшы ў Беларусь учора, нашчадкі магнацкага роду ўжо наведалі імшу ў Чырвоным касьцёле ў Менску, падзівіліся багацьцю асартымэнту сталічнай харчовай крамы “Радзівілаўская” і сёньня пабывалі ў мястэчках Ішкальдзь, Паланэчка і Мір. Найстаражытнейшы беларускі Ішкальдзкі касьцёл, палац ў Паланэчцы і замак у Міры выклікаў у гасьцей велізарную цікавасьць. Пра свае першыя ўражаньні гаворыць князь Мацей Радзівіл: “Я моцна ўражаны пабачаным у Міры, бо быў там дваццаць гадоў таму. Тады гэта ўсё выглядала вельмі кепска. Быў зьнішчаны могільнік, мала адбудаваны быў замак, а цяпер бачым, што і касьцёл і царква адбудаваныя. Вельмі цешымся з гэтага. Пазнаёміліся мы тут і зь некалькімі асобамі, якія вельмі заангажаваныя ў культуру, у традыцыі і хочуць яшчэ нешта ведаць пра мінулае. Таму маю вельмі добрае ўражаньне ад усяго гэтага”. Аба Радзівіл і князь Мацей Радзівіл (справа). Фота — labadzenka.by На пытаньне, што для яго і ягоных сваякоў беларуская зямля, князь Мацей Радзівіл сказаў: “Для нас гэта найперш зямля Вялікага княства Літоўскага. Той дзяржавы ўжо няма, але традыцыі засталіся. Тыя традыцыі лучаць усе нашы народы — палякаў, літоўцаў, беларусаў і ўкраінцаў. Гэта была краіна вельмі прыветная. У яе людзі прыяжджалі з усяго сьвету, прыяжджалі таму, што тут добра жылося, таму што была рэлігійная і палітычная талерантнасьць. Той дух Вялікага княства Літоўскага, думаю, і надалей жыве і шмат людзей. якія жывуць у Беларусі, добра разумеюць той дух. Можна спрачацца, ці сталіцай Вялікага княства Літоўскага была Вільня, ці іншы горад і можа ў тым якраз і няма такой праблемы, але мяркую, што сэрца Вялікага княства Літоўскага б’ецца, напэўна, ня толькі ў Вільні, але таксама і тут, у гэтых мясьцінах. Яно б’ецца ў кожнага з нас”. Сямейнае фота Радзівілаў у Менску. Фота — labadzenka.by У наступныя дні нашчадкі Радзівілаў пабываюць у Нясьвіжы і наведаюць некаторыя музэі, архівы і іншыя інстытуцыі, дзе захоўваюцца рэчы і дакумэнты зь іх родавых маёнткаў. Бесьперашкоднаму знаёмству са спадчынай ім абяцала спрыяць Міністэрства культуры. Источник: http://www.svaboda.org/ | |
Категория: Несвиж в прессе | Добавил: nesvizh1223 (30.06.2009) | |
Просмотров: 727 | Рейтинг: 5.0/1 | |
Всего комментариев: 0 | |