Вы вошли как Турист
Группа "Гости"Приветствую Вас Турист!
Суббота, 04.05.2024, 07:11
Главная | Мой профиль | Регистрация | Выход | Вход | RSS

Праздники сегодня

Праздники сегодня

Наш опрос

Оцените мой сайт
Всего ответов: 241

Форма входа

Поиск

ФОТО

Национальный банк

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Библиотека

Главная » Статьи » Несвиж в прессе

Княгiня Эльжбета Радзiвiл: Колькi вам гадоў? 31? А мне 91 Дык слухайце i запiсвайце!

Другi дзень знаходжання князёў Радзiвiлаў у Беларусi пачаўся з агледзiнаў найстарэйшага нашага касцёла ў вёсцы Ішкалдзь. Ксёндз Мацей сустрэў нас яшчэ на трасе, каб дэлегацыя не заблудзiлася.

— Фенаменальна, што гэты касцёл стаiць ужо амаль 600 гадоў! — усклiкнула 91-гадовая княгiня Эльжбета Радзiвiл. — Гэта сапраўдны цуд, што ён не быў разбураны войнамi цi камунiстамi!..

Ксёндз робiць нам кароткую экскурсiю па касцёле, падчас якой апавядае, што касцёл сапраўды быў уратаваны цудам. У 1969 годзе прыехалi на самазвалах, каб разбурыць святыню. Але адна жанчына ўзяла на рукi малое дзiця i легла пад колы: душы! Начальнiк загадаў ехаць па жанчыне, але кiроўца выйшаў i сказаў: "Як хочаш, едзь сам!" Святыня была ўратаваная.

Едзем далей, у суседнюю вёску Паланэчка. Гэта — адзiн з маёнткаў Радзiвiлаў. Сярод гасцей — князi Мацей i Мікалай Радзiвiлы. Калi б не 1939 год, валадарамi Паланэчкi цяпер былi б яны...

— Каханая мая! Як жа хораша, што ты прыехала! — звяртаецца да панi Эльжбеты мясцовая жыхарка. — Ты ж такая старэнькая! Жадаю табе жыць да 100 гадоў i яшчэ больш! Мае бацькi дужа добра згадвалi Радзiвiлаў. Казалi, што калi княгiня бачыла ў касцёле якое дзiця ў падранай адзежы, то клiкала да палаца i давала новыя рэчы.

Увогуле, пабачыць Радзiвiлаў сабралася палова Паланэчкi. I нiхто не згадваў князёў дрэнным словам. Вось i вер пасля гэтага савецкiм байкам пра "князёў-крывапiйцаў"...

— Вельмi цiкава пабачыць тут цэлы палац, а не руiну! — кажа княгiня. — Я думала, што тут будзе стаяць адна сценка... А чаму не рэстаўруеце? Грошай няма?

— Грошай няма! — рапартуюць прадстаўнiкi мясцовай улады.

Да князёў падбягае маленькi сабачка i радасна пачынае матляць хвасточкам.

— Аўчарка паланэчкаўская! — усмiхаецца князь Мацей Радзiвiл.

Далейшы пункт падарожжа — Мiр. Панi Эльжбета была тут перад вайной пяць цi шэсць разоў — прыязджала з бацькам князем Альбрэхтам Радзiвiлам да ягонага сябра князя Мiхала Святаполк-Мiрскага.

— Гэтая вежа стаяла ў руiнах, гэтая вежа таксама, гэтай часткi ўвогуле не было, а жыў князь вось у гэтай вежы... — здаецца, што тыя прыезды княгiня Радзiвiл памятае як учора.

— О, дык гэта ж наш герб!.. — Радзiвiлам паказваюць кафлю з iхнім арлом i гербам "Трубы" з раскопак каля замка.

— А вось тут замест падлогi была трава, — заўважае панi Эльжбета на першым паверсе палаца.

— Што вы, паводле нашых звестак, тут была драўляная падлога! — пярэчыць супрацоўнiца музея.

Княгiня спыняецца, выразна глядзiць на музейшчыцу i спакойна пытае:

— Панi, колькi вам гадоў?

— Трыццаць адзiн!

— А мне дзевяноста адзiн. I вы ведаеце гэта з папер, а я ўсё ясна памятаю, бо бачыла на свае вочы. Дык слухайце i запiсвайце.

Князёўна зазначае, што ў замку мала што засталася старога. Нейкiм дзiўным чынам яна не згадвае анi магiлёўскi лiфт, анi шклопакеты з мантажнай пенай, анi пластыкавыя дзверы, анi ванну з гiдрамасажам...

Князёў запрашаюць на каву-гарбату i паказваюць сямейны альбом Святаполк-Мiрскiх.

— Гэта Мiхал, гэта Аляксандр, гэта Базыль... — панi Эльжбета без спiсаў i дакументаў ведае ўсiх! I зноўку здзiўляецца, што музейшчыцы нiчога не запiсваюць за ёй...

Быў i яшчэ адзiн прыкры момант у Мiрскiм замку, пра якi немагчыма маўчаць. Калi князёўна запыталася, дзе тут прыбiральня, высветлiлася, што прыбiральня — гэта, фактычна, дзiрка ў падлозе. Можаце ўявiць, як гэта для 91-гадовай жанчыны... I гэтак мы збiраемся сустракаць замежных турыстаў?!

Але такая драбяза хiба што не папсавала агульнага ўражання. Тым часам, княгiня кажа, што стамiлася — i яе "Мерседэс" кiруецца ў Мiнск. Астатнiя госцi выказваюць жаданне пабываць у Навагрудку. Бо кожны з iх ведае, што гэта — першая сталiца Вялiкага Княства Лiтоўскага.

— Нават па гэтай руiне можна меркаваць, якi гэта быў велiчны i цудоўны замак! — зазначае князь Дамiнiк Радзiвiл.

Касцёл вельмi ўражвае гасцей. I тым, што тут быў хрышчоны Адам Мiцкевiч. I тым, што ў 1422 годзе тут браў шлюб Ягайла (захавалася непасрэдна тая каплiца, зараз уключаная ў больш познi будынак храма).

Паўтары гадзiны — i мы ў Мiнску. Гасцям — гэта было заўважна — было прыемна, што паўсюль, у кожным месцы нашай вандроўкi, iх вiталi дзясяткi людзей — як кiраўнiкi, так i звычайныя людзi. Хтосьцi трапна заўважыў: што i сто гадоў таму было гэтак жа. Калi нехта з Радзiвiлаў наведваў свой маёнтак, натоўпы народу збiралiся паглядзець на князя. Час мiнае, Радзiвiлы застаюцца.

Глеб ЛАБАДЗЕНКА.

Фота аўтара.



Источник: http://www.zvyazda.minsk.by/
Категория: Несвиж в прессе | Добавил: nesvizh1223 (30.06.2009)
Просмотров: 662 | Рейтинг: 5.0/1 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: