Интересно почитать [104] |
История Несвижа [70] |
Легенды Несвижа [49] |
Несвиж в прессе [124] |
Нясвiжскiя навiны [35] |
Культура Несвижа [33] |
Город Реутов, Московская область. Россия
Город Росолини, Область Сицилия, Италия
Город Пулавы, Люблинское воеводство, Польша
Город Злотув, Великопольское воеводство, Польша
Город Одолянов, Великопольское воеводство, Польша
Город Горис, Область Сюник, Армения
Город Лайхинген, земля Баден-Вюртембер, Германия
Главная » Статьи » Несвиж в прессе |
Хто памыляецца: Эльжбета Радзівіл ці мастацкі музей? Візіт
Радзівілаў паставіў Мастацкі музей у тупік. Князёўна Эльжбэта лічыць,
што партрэты яе продкаў пераблыталі. Навукоўцы не згаджаюцца. Прыватны візіт знакамітага роду Радзівілаў на Беларусь працягваецца. Здавалася б, усё праходзіць гладка —
газеты, тэлебачанне, хлеб-соль на ўездах у вёскі, што належалі
Радзівілам, пампезныя экскурсіі ў музеі. Але пільная 91-гадовая
князёўна вылічыла, што нашы навукоўцы дзе-нідзе пераблыталі гісторыю
слаўнага роду. Пані Эльжбета сцвярджае, што шыльдачкі пад карцінамі Радзівілаў у Нацыянальным мастацкім музеі падпісалі няправільна. “Трэба перапісваць палову таблічак, — перакладае для Еўрарадыё словы князёўны арганізатар яе візіту Глеб Лабадзенка. —
Там вісеў партрэт жанчыны, і яны падпісалі, што гэта Луіза Гогенцолерн
– прапрапрабабуля князёўны Эльжбеты. Але як толькі пані Эльжбета
пабачыла гэту карціну, яна сказала, што гэта не Луіза Гогенцолерн, а
Аляксандра Браніцкая (Энгельгарт)”. Супрацоўніцы музея
пачалі спрачацца, маўляў, навукоўцам лепш відаць, а ўсе подпісы
зроблены згодна з афіцыйнымі дакументамі. Але якія тут дакументы, калі
князёўна знайшла памылку на шыльдзе пад партрэтам…роднага бацькі. “Другое ўдакладненне было зроблена наконт Альбрэхта Радзівіла, бацькі князёўны Эльжбеты, — працягвае Глеб Лабадзенка.
— Было сказана, што ён маляваны ў пачатку 20 стагоддзя. А гэта насамрэч
здарылася прыкладна у 1941 годзе. Нейкаму мастаку замовілі зрабіць з
маленькай пастэлі вялікую копію ў лаўровым вянку і з арлом. Музейшчыцы
паспрабавалі паспрачацца з пані Эльжбетай, але гэта выглядала смешна”. Падчас наведвання радзівілаўскіх палацаў князёўна не раз, энергічна патрасаючы кійком, здзіўлялася: Эльжбета Радзівіл: "Гэтага не было, гэтага не было і гэтага не было. Была тая вежа, тая і тая. А вось гэтага не было”. А калі гартала архіўныя экспанаты, дакладна іх пазнавала : Эльжбета Радзівіл:“А гэта была кніжка – асабіста майго дзядулі”. Аднак
музейныя супрацоўніцы з князёўнай да канца не паразумеліся. На думку
загадчыцы аддзела старажытнабеларускага мастацтва Нацыянальнага музея
Алены Карпенкі, усе экспанаты зафіксаваны правільна, а князёўна
папросту не можа ведаць пра ўсе да адной карціны з выявамі Радзівілаў. Алена Карпенка: “У
нас усё правільна. Калі яна падыходзіла да партрэтаў, то казала: “Вось
гэты я памятаю, ён быў у Нясвіжы, а вось гэтага, мне падаецца, у
Нясвіжы не было”. Трэба ўлічыць, што ў нас сабраны партэты і з іншых
збораў. Яны ў свой час маглі знаходзіцца ў Алыцы, у Белай Падлясцы.
Тое, пра што яна памятала, яна называла дакладна. Не памятала, так і
казала: “Я пра гэта не памятаю”. Еўрарадыё звярнулася да
некалькіх іншых навукоўцаў, каб тыя пракаментавалі – ці могуць быць
памылкі ў подпісах партрэтаў Радзівілаў? Навукоўцы перасылаюць адзін да
аднаго, і просяць сябе не называць — гісторыя славутага роду
да канца не вывучаная. Дык, можа, і варта было б прыслухацца да словаў
найстарэйшай прадстаўніцы слаўнага роду, якая асабіста памятае тых, хто
выяўлены на партрэтах?.. Хто памыляецца: Эльжбета Радзівіл ці мастацкі музей? - 0 (mp3, 1MB) Источник: http://www.euroradio.fm/ | |
Категория: Несвиж в прессе | Добавил: nesvizh1223 (30.06.2009) | |
Просмотров: 760 | Рейтинг: 5.0/1 | |
Всего комментариев: 0 | |