Интересно почитать [104] |
История Несвижа [70] |
Легенды Несвижа [49] |
Несвиж в прессе [124] |
Нясвiжскiя навiны [35] |
Культура Несвижа [33] |
Город Реутов, Московская область. Россия
Город Росолини, Область Сицилия, Италия
Город Пулавы, Люблинское воеводство, Польша
Город Злотув, Великопольское воеводство, Польша
Город Одолянов, Великопольское воеводство, Польша
Город Горис, Область Сюник, Армения
Город Лайхинген, земля Баден-Вюртембер, Германия
Главная » Статьи » Несвиж в прессе |
ГІСТАРЫЧНЫ ВІЗІТ
Прадстаўнікі славутага роду Радзівілаў упершыню за доўгія гады наведалі Беларусь. Цягам трох дзён яны вандравалі па нашай краіне. У Беларусь прыехала 91-гадовая Альжбета Радзівіл — дачка апошняга гаспадара Нясвіжскага замка Альбрэхта Радзівіла, яе сын Аба, двое ўнукаў і яшчэ шасцёра нашчадкаў Радзівілаў. Гэта быў прыватны візіт прадстаўнікоў вядомага магнацкага роду. З ініцыятывай аб запрашэнні Радзівілаў у Беларусь выступіў малады беларускі журналіст Глеб Лабадзенка. Яго падтрымала і амбасада Рэспублікі Польшча ў Беларусі. Прыляцеўшы ў Мінск, Радзівілы размясціліся ў гатэлі “Беларусь”, адкуль на мікрааўтобусе адправіліся ў Чырвоны касцёл на імшу. Адтуль — у сталічную краму “Радзівілаўскую”, дзе госці былі прыемна ўражаны асартыментам прадукцыі. Далей быў візіт у мястэчкі Ішкальдзь, Паланечка і Мір. Пра свае ўражанні ад убачанага ў Міры з намі падзяліўся князь Мацей Радзівіл: — Я моцна ўражаны пабачаным у Міры, бо быў тут дваццаць гадоў таму. Тады гэта ўсё выглядала вельмі кепска. Быў знішчаны могільнік, сам замак быў малаадбудаваны, а цяпер бачу, што касцёл і царква адбудаваныя. Гэта вельмі радуе. Пазнаёміліся мы ў Міры і з некалькімі асобамі, якія вельмі цікавяцца культурай, традыцыямі і хочуць нешта ведаць пра мінулае... У другі дзень свайго прабывання ў Беларусі нашчадкі Радзівілаў наведалі шэраг сталічных музеяў і Нацыянальную бібліятэку Беларусі. Там прадстаўнікі славутага роду пакінулі кнігу, дзе было змешчана іх генеалагічнае дрэва. Гэтым падарункам былі забітыя адразу два зайцы: па-першае, падарункам папоўніўся бібліятэчны фонд, а па-другое, гэтая кніга павінна абараніць Беларусь ад людзей, якія выдаюць сябе за нашчадкаў Радзівілаў, хаця самі да іх ніякага дачынення не маюць. Такія выпадкі, гавораць, былі... Далей у насычанай праграме знаходжання Радзівілаў у Беларусі быў запланаваны візіт у Музей беларускай гісторыі і культуры. ...Было па ўсім відаць, што супрацоўнікі музея хваляваліся. Першай у музей увайшла Альжбета Радзівіл. Узняўшыся на другі паверх, яна агледзела генеалагічнае дрэва Радзівілаў і затым спынілася ля партрэта сваёй бабулі — Марыі Ружы Браніцкай. Праз некалькі імгненняў Альжбета Радзівіл вымавіла: “У гэтым музеі самая дрэнная карціна маёй бабулі, якая б толькі магла быць... Марыя Ружа Браніцкая ў жыцці была значна прыгажэйшай”, — адзначыла яна. Супрацоўнікі музея спрабавалі апраўдвацца, але ў іх гэта не вельмі атрымалася. Пасля заканчэння экскурсіі Альжбета Радзівіл адзначыла, што самі супрацоўнікі Музея гісторыі і культуры падчас іх візіту даведаліся значна больш пра іх род, чым ведалі дагэтуль... У апошні дзень трохдзённага візіту Радзівілы наведалі Нясвіжскі замак. У Радзівілаў існуе традыцыя: кожны прадстаўнік роду незалежна ад лініі павінен хоць раз пабываць у Нясвіжы. Дарэчы, Альжбета Радзівіл добра памятае гэты замак яшчэ з маленства. Яна часта бывала тут у свайго бацькі на летніх канікулах. Апошнім разам Альжбета Радзівіл была ў Нясвіжы ў 1935 годзе — у год смерці свайго бацькі. “Я і дагэтуль добра памятаю тут кожны куток, бо гэта ж быў мой дом. Помню, як у маленстве я бегала на кухню, мяне вельмі цікавіў працэс прыгатавання ежы. Повар-паляк не дазваляў мне нічога там рабіць, а сам гатаваў проста фантастычна. Яшчэ помню, што вольны час я бавіла за верхавой яздой. У нас, акрамя коней для карэт, былі дзве ездавыя...” Падчас заканчэння прабывання ў Беларусі князь Мацей Радзівіл прызнаўся карэспандэнту “Народнай Волі”, што многія нашчадкі гэтага славутага роду дагэтуль лічаць сябе грамадзянамі Вялікага Княства Літоўскага: — Разумееце, зусім не важна, хто я па пашпарце — паляк, літовец ці беларус. Галоўнае, што ў сэрцы я адчуваю сябе грамадзянінам Вялікага Княства Літоўскага. Справа ў тым, што ВКЛ было вельмі добрай дзяржавай, там жылі ўсе разам: пратэстанты, яўрэі, католікі... Тая дзяржава, канечне, сёння не магла б стаць узорам для іншых краін. Але 300—500 гадоў таму яна была вельмі талерантнай для ўсіх... Цэнтр ВКЛ — гэта, безумоўна, Беларусь. Мне падаецца, што сэрца Княства тут б’ецца ў кожным чалавеку. Можа быць, людзі мараць эміграваць у тую легендарную і моцную краіну. Источник: http://www.nv-online.info/ | |
Категория: Несвиж в прессе | Добавил: nesvizh1223 (30.06.2009) | |
Просмотров: 1198 | Рейтинг: 5.0/1 | |
Всего комментариев: 0 | |