Интересно почитать [104] |
История Несвижа [70] |
Легенды Несвижа [49] |
Несвиж в прессе [124] |
Нясвiжскiя навiны [35] |
Культура Несвижа [33] |
Город Реутов, Московская область. Россия
Город Росолини, Область Сицилия, Италия
Город Пулавы, Люблинское воеводство, Польша
Город Злотув, Великопольское воеводство, Польша
Город Одолянов, Великопольское воеводство, Польша
Город Горис, Область Сюник, Армения
Город Лайхинген, земля Баден-Вюртембер, Германия
Главная » Статьи » Несвиж в прессе |
Эльжбета Радзівіл пра Нясвіжскі замак: Жудасна было пабачыць гэтую руіну… У
эксклюзіўным інтэрв’ю князёўна выказала расчараванне ад рэканструкцыі
замка, распавяла пра домік, які ў цэнтры Нясвіжа ёй пакінуў бацька, і
паабяцала зноў прыехаць у Беларусь (ВЯЛІКІ ФОТАРЭПАРТАЖ). Чацвёра
сутак князі Радзівілы правялі ў Беларусі. Наведалі шмат гістарычных
мясцін і, канешне ж, родны Нясвіж. Ужо па дарозе ў аэрапорт мне ўдалося
задаць некалькі пытанняў галоўнай асобе з ўсіх гасцей – 91-гадовай
Эльжбеце Радзівіл, дачцэ апошняга ўладара Нясвіжскага замка Альбрэхта
Радзівіла. Глеб Лабадзенка: Пані Эльжбета, якое вашае агульнае ўражанне ад гэтага візіта? Эльжбета Радзівіл: Маё ўражанне, што горад Мінск — фантастычны, добры, добра адбудаваны. Візіт наш быў ве-ельмі прыемна прыняты. Не спадзявалася, што ўсё так будзе, што будзе столькі мілых слоў, што нас так гасцінна прымуць! І за гэта вельмі дзякуем! Візіт у Нясвіж быў вельмі стамляльны, але яшчэ больш я была расчараваная – пабачыць такі прыгожы замак у такім сумным стане… І маю надзею, што ён будзе адноўлены гэтак жа ладна і дакладна, якім быў да 1939 года. Глеб Лабадзенка: А што цяпер самае дрэннае ў рэстаўрацыі замку? Эльжбета Радзівіл: Жудасная – гэтая вежа, новая вежа, якая не пасуе да цэлага замку! Яе трэба замяніць на вежу, якая была ў 1939 годзе. І якая пасуе да другой вежы, што над уваходам. І не можа быць так: адна вежа такая, другая сякая. Па-за тым, валы прапанавала б зрабіць такімі, якімі яны былі. Каб можна было навокал замка хадзіць па валах. Маю надзею, што ўсе гэтыя правалы і дзіркі (смяецца) будуць добра загладжаныя. Глеб Лабадзенка: А што вы думаеце пра тое, што пабачылі ўнутры замка? Эльжбета Радзівіл: Ну, унутры замка збольшага так, як было – гэта вельмі добра. Праўда, некаторыя пакоі цалкам змененыя, невядома навошта. Ну і ўнутры трэба так рабіць так, як было перад 1939 годам, бо было вельмі хораша тады. Функцыянальна і добра. А зараз… Не вельмі зразумела, як гэта будзе… Калі можна, я хацела б прыехаць праз год, у такі ж самы час, каб пабачыць, як ідзе аднаўленне. Калі дазволіце, я з ахвотай прыеду. Глеб Лабадзенка: А што засталося ў Нясвіжы з часу вашага дзяцінства? Эльжбета Радзівіл: Шмат чаго засталося! Яно таксама змененае. Але ўсё гэта можна вярнуць на перадваенны час, і вельмі лёгка. Для гэтага не спатрэбіцца нейкіх вялікіх выдаткаў. Выдатак будзе адзін – замяніць гэтую новую гратэскную вежу, якая была збудаваная, і якая не пасуе да цэльнасці замку. Сама па сабе яна вельмі прыгожая, але не пасуе. А ў жыцці, і ў гісторыі ідзем наперад, ніколі назад. І гэта трэба запомніць. Глеб Лабадзенка: Пані Эльжбета, вы казалі, што ў Нясвіжы яшчэ ёсць нейкі дом, што пакінуў вам бацька… Эльжбета Радзівіл: На галоўнай вуліцы, недалёка ад пошты стаіць такі дамок, які бацька мне асабіста пакінуў у тэстаменце. І было б міла для мяне летам у ім пажыць месяц, на вакацыях. Ахвотна б прыехала. І гэтак жа ахвотна пажыла б троху ў замку. Глеб Лабадзенка: Што яшчэ, апроч наведвання Нясвіжа, вам спадабалася з усяго візіту? Эльжбета Радзівіл: Што ўрад беларускі дбае пра нашу спадчыну, што ён гэтым займаецца, аднаўляе Нясвіж – гэта вельмі важна. І што апякуюцца з замку. Глеб Лабадзенка: А вы не хацелі б сёння вярнуцца жыць у Беларусь: Нясвіж, замак?.. Эльжбета Радзівіл: Толькі на месяц улетку! Толькі на адзін месяц, калі будзе цёпла, добра і шмат кветак. Ахвотна прыехала б у Нясвіж. Глеб Лабадзенка: А можа, нешта ў гэтым візіце было непрыемнае? Эльжбета Радзівіл: Нічога не было дрэннага. Жудасна было пабачыць гэтую руіну. Але ёсць надзея, што адбудуюць. А калі ёсць надзея, значыцца, усё ў парадку. Ужо каля самага аэрапорта пані Эльжбета просіць яшчэ раз уключыць дыктафон. Адметна, што паралельна нас намагаюцца не падпусціць да аэрапорту міліцыянты, бо якраз прызямляецца самалёт з расійскім прэм’ерам Пуціным. Гаворыць Эльжбета Радзівіл. Эльжбета Радзівіл: Асабліва цешуся, што ўдалося прыехаць сюды разам з сынам і ўнукамі. Прыехаць у горад, дзе мне было так добра. І … (Наш кіроўца аўто кажа даішніку, які затуляе дарогу аўто: “Паслухайце, у нас Радзівілы, у іх зараз самалёт!” Даішнік тут жа прапускае наш картэж). І вельмі спадабалася атмасфера беларуская, якая вельмі прыемная… Самалёт адляцеў, уносячы ад нас 10 прадстаўнікоў роду Радзівілаў. Выглядае, што ім спадабалася ў Беларусі. Князь Мацей нават паабяцаў увосень прывезці ў Нясвіж усіх сваіх пецярых дзяцей. Ды і князёўна Эльжбета, як вы чулі, збіраецца яшчэ не раз адведаць родны Нясвіж. Беларусь будзе чакаць на Радзівілаў. У нясвіжскім касцёле Божага Цела для княгіні паставілі трон Яна была вельмі расчуленая Шампанскае “Радзівіл” ад мэра Нясвіжа Артысты ў касцюмах вітаюць князёў У Ратушы Каля кафлі з радзівілаўскім арлом Музыка ў гонар княгіні Пані Эльжбета сказала, што ў яе дзяцінстве гралі гэтак жа хораша Абед ад кіраўніцтва горада Першы позірк на замак Радзівілы ля свайго гнязда Рэстаўратар Друшчыц пераконвае княгіню, што ўсё так і было, калі яна жыла ў замку Княгіня адсунула Друшчыца і накіравалася ў эпіцэнтр будаўнічых прац На гэтым месцы быў пакой, у якім жыла пані Эльжбета. Салігорскі будтрэст зруйнаваў гэтую галерэю замка да зямлі Ля галоўнага каміна ў сталовай залі У гэтай залі княгіня Эльжбета 75 гадоў таму танчыла “Мазурку” Сярод рыштаванняў Пад сцягам рэвалюцыі Кіруемся на валы На валах пані Эльжбета расказала, дзе быў уваход у падземны ход Усе былі агаломшаныя гэтымі падрабязнасцямі Праз 80 гадоў Бэтка зноўку пайшла гуляць па валах Гарбата для княгіні У адноўленым архіве “Дайце паглядзець вось гэтую кнігу!” Выхад з замку Як толькі княгіня пакінула замак, пайшоў дождж “Мэрсэдэс” з міргалкай для пані Радзівіл 80 гадоў таму пані Эльжбета таксама вандравала з бацькам па Беларусі на “Мэрсэдэсе” Такім пабачыла замак яго гаспадыня Фота Аляксея Кульбіцкага і Глеба Лабадзенкі, labadzenka.by Эльжбета Радзівіл пра Нясвіжскі замак: Жудасна было пабачыць гэтую руіну… - 0 (mp3, 1MB) Источник: http://belradio.fm/ | ||||||||||||||||||||||||||||||||
Категория: Несвиж в прессе | Добавил: nesvizh1223 (30.06.2009) | ||||||||||||||||||||||||||||||||
Просмотров: 1697 | Рейтинг: 5.0/1 | |
Всего комментариев: 0 | |