Интересно почитать [104] |
История Несвижа [70] |
Легенды Несвижа [49] |
Несвиж в прессе [124] |
Нясвiжскiя навiны [35] |
Культура Несвижа [33] |
Город Реутов, Московская область. Россия
Город Росолини, Область Сицилия, Италия
Город Пулавы, Люблинское воеводство, Польша
Город Злотув, Великопольское воеводство, Польша
Город Одолянов, Великопольское воеводство, Польша
Город Горис, Область Сюник, Армения
Город Лайхинген, земля Баден-Вюртембер, Германия
Главная » Статьи » Несвиж в прессе |
Скончыўся чатырохдзённы вiзiт
Трэцi дзень знаходжання князёў Радзiвiлаў у Беларусi быў музейны. Праграма шчыльная — з дакладнасцю да пятнаццацi хвiлiн. Але, зразумела, яна даволi эластычна змяняецца на жаданне 91-гадовай княгiнi Эльжбеты, дачкi апошняга ўладара Нясвiжскага замка князя Альбрэхта Радзiвiла. Першы пункт — Нацыянальны
Трэцi дзень знаходжання князёў Радзiвiлаў у Беларусi быў музейны. Праграма шчыльная — з дакладнасцю да пятнаццацi хвiлiн. Але, зразумела, яна даволi эластычна змяняецца на жаданне 91-гадовай княгiнi Эльжбеты, дачкi апошняга ўладара Нясвiжскага замка князя Альбрэхта Радзiвiла. — 26 тысяч. — А можна iх усе пабачыць? — Натуральна... — Тады ў наступны раз я прыеду да вас на два месяцы! — усмiхаецца высокая госця. Князям паказваюць унiкальны маляваны радавод Радзiвiлаў, якi зрабiў яшчэ Пане Каханку. Натуральна, на тым радаводзе ён, Пане Каханку, — галоўны Радзiвiл. Iншая цiкавая кнiга датычыцца ХVI стагоддзя. Ад рукi ў ёй перапiсаныя ўсе звесткi з сямейнай пахавальнi ў крыпце Нясвiжскага касцёла. Але найбольшую цiкаўнасць княгiнi выклiкае альбом гравюр i малюнкаў, дзе цягам двух стагоддзяў — ХVIII i ХIХ — розныя прыдворныя мастакi выконвалi партрэты некаторых прадстаўнiкоў роду. Паколькi панi Эльжбета блiскуча памятае ўсю генеалогiю роду, яна ўважлiва праглядзела кожную староначку. Бо для нас гэта — прыгожыя гравюры, а для княгiнi — продкi. Тут, як i ў кожным наступным пункце, Радзiвiлы пакiдаюць шыкоўныя падарункi — стары здымак Нясвiжскага замка, зроблены з самалёта, з аўтографамi ўсiх гасцей. Наступны пункт — Нацыянальная
— Якi вялiкi i светлы будынак! — усклiквае княгiня на ўваходзе i тут жа пачынае распытваць супрацоўнiцу. — А колькi ў вас кнiжак? А на якiх мовах? А колькi чалавек могуць адначасова чытаць тут кнiгi? А з якога ўзросту моладзь можа запiсацца да вас? Княгiня дужа цiкаўная — гэтага ў яе не адымеш. I такой яна была ўсё жыццё. Уласна, дзякуючы гэтаму мы i маем магчымасць даведацца зараз ад яе дасканалае апiсанне: што было ў кожным пакоi замка, куды вяла якая сцежка, дзе быў падземны ход... Яшчэ адна замалёўка з яе вялiкага жыцця. Бацька, князь Альбрэхт, падарыў у 1929 годзе на Дзень народзiнаў дачцэ фотаапарат. I з таго часу панi Эльжбета вось ужо 80 гадоў здымае. Апошнi фотаапарат, лiчбавы, сучасны, прывёз ёй нядаўна з Францыi сын Аба. I зараз 91-гадовая княгiня даволi паспяхова засвойвае новую тэхналогiю. Але вернемся ў Нацыянальную бiблiятэку. — А чаму ў вас гэты экслiбрыс ляжыць асобна ад кнiжкi?! — падымае вочы панi Эльжбета, звяртаючыся да супрацоўнiцы бiблiятэкi. — Цi ведаеце вы, што экслiбрысы нельга адрываць ад кнiжак? Бiблiятэкарка тлумачыць, што калi яны атрымлiвалi ўсе гэтыя кнiжкi, то экслiбрыс ужо быў вырваны i ляжаў асобна. — Дарэчы, гэта асабiсты экслiбрыс майго дзеда, — робiць панi Эльжбета вельмi каштоўную заўвагу, якую зараз жа занатоўваюць за ёй. Княгiня просiць пагартаць адну кнiгу. I, напэўна, любому iншаму адмовiлi б: усё-ткi кнiзе больш за 400 гадоў. Але цi ж можна адмаўляць чалавеку, якi ўжо гартаў гэтую кнiгу 75 гадоў таму ў прыватнай бiблiятэцы свайго таты?.. — А да нас ужо два гады таму прыязджалi Радзiвiлы! — хваляцца супрацоўнiкi бiблiятэкi. — Якiя? — тут жа навастрае вушы пан Мiкалай. Ён дасканала ведае генеалогiю сям'i. — Францiшак... — пачынае бiблiятэкарка. — З Чэхii, разам са сваiм сынам?.. — падхоплiвае пан Мiкалай. — Так! — радуецца бiблiятэкарка, што гэты Радзiвiл ведае таго. — Дык ведайце ж, — сур'ёзна кажа пан Мiкалай, — што гэта Iлжэрадзiвiлы! Нейкiя людзi проста выдумалi сабе, што яны Радзiвiлы. А гэты Францiшак да таго ж стварыў i ўзначалiў Звяз шляхты Чэхii. Вось вам наша генеалогiя (пан Мiкалай прэзэнтуе вялiкi плакат, дзе на генеалагiчным дрэве пазначаныя больш за 400 прадстаўнiкоў роду. — Аўт.). Калi яшчэ нехта прыедзе, хай пакажа сябе тут! Далейшы наш прыпынак — Фундаментальная бiблiятэка
Супрацоўнiкi ахайна, у белых пальчатках паказваюць князям кнiгi з бiблiятэкi Нясвiжскага замка. — О, я гэту памятаю! — усклiквае княгiня Эльжбета. — Дайце я яе пагартаю!.. Супрацоўнiкi губляюцца, але, натуральна, нiчога не пярэчаць. Далей — абед у амбасадзе Польшчы. Гасцей — больш за 30 чалавек. Тут i дырэктары ўсiх зацiкаўленых музеяў, i прафесар Адам Мальдзiс, i пiсьменнiк Уладзiмiр Арлоў з жонкай паэткай Валянцiнай Аксак, i былы амбасадар Беларусi ў Польшчы Павел Латушка, i перакладчык Лявон Баршчэўскi, i скульптар Валяр'ян Янушкевiч, i дырэктар Iнстытута Польскага Пётр Казакевiч, дыпламаты, грамадскiя дзеячы... Па абедзе едзем у Нацыянальны
Дырэктар спадар Сяргей Вечар вiтае княгiню i астатнiх гасцей на ўваходзе. Панi Эльжбета ўздыхае, што ў будынку няма лiфта. Дзве крутыя лесвiцы ў 91 год — нялёгкая рэч. Экскурсавод пачынае расказваць паводле нейкага свайго плана, але княгiня перапыняе. — Гэта нецiкава. Хто гэта? (паказвае на зусiм iншы партрэт на сцяне. — Аўт.). Экскурсаводка блытаецца ў адказе. — А гэта? — працягвае блiц-тэст панi Эльжбета. Ёй адказваюць, што гэта такi i такi. — Не! Вы нiчога не ведаеце! — падводзiць рысу княгiня, клiча сваякоў i пачынае сама расказваць, хто дзе выяўлены. Госцi падыходзяць да iншых партрэтаў. Справа — бабуля княгiнi Эльжбеты. — А вы ведаеце, калi быў намаляваны гэты партрэт? — працягвае iспыт панi Эльжбета. Ёй называюць дату. — А вось i не! Гэты партрэт намаляваны з фотаздымка. У мяне ён ёсць, я перадам яго вам. I, хачу сказаць, што гэта — самы паскудны здымак маёй бабулi, якi толькi iснуе. I партрэт паскудны! Далей — партрэт князя Альбрэхта, бацькi панi Эльжбеты. — А гэты партрэт калi быў намаляваны? — працягвае распытваць княгiня. — На пачатку ХХ стагоддзя, — адказваюць музейшчыкi. Iх логiку можна зразумець. Князю Альбрэхту на партрэце гадоў 25. Ведаючы дату нараджэння, нескладана назваць такi час. Але ў гэтым выпадку каштоўная не логiка i музейныя веды, а памяць i сямейная таямнiца. — Дык слухайце, — кажа княгiня. — Спачатку з фатаграфii была намаляваная невялiкая пастэль, якую бацька падараваў мне i якая вiсела ў замку ў маiм пакоi. А ўжо пасля смерцi бацькi, прыкладна ў 1941-м цi 42-м годзе, нейкi мастак перамаляваў яго на вялiкi памер. I дадаў традыцыйны лаўровы вянок i наш герб — каб ён выглядаў як усе партрэты з такой серыi. Таму вы яго так i датавалi. Музейшчыкi шчыра дзякуюць княгiнi за ўдакладненнi — бо цяпер подпiсы да карцiн можна зрабiць больш дакладныя. Апошнi пункт на сёння — Нацыянальны
Тут здараецца не зусiм прыемная сiтуацыя. Паколькi аўторак — выхадны дзень, кiраўнiцтва музея не хоча пускаць нiкога, апроч самiх Радзiвiлаў. Нават перакладчыкаў, журналiстаў i прадстаўнiцу польскай амбасады. Але самi Радзiвiлы — па-княску — бяруць сiтуацыю ў свае рукi, заяўляючы, што ўсе, хто ўвайшоў — iх сябры i пойдуць разам з iмi. Тут, у мастацкiм музеi, захоўваецца больш за 40 радзiвiлаўскiх партрэтаў. Князi добра ведаюць iх па фотаздымках i iнвентарах, але многiя арыгiналы бачаць упершыню. I аглядаюць вельмi падрабязна. Шанаваць i захоўваць гiсторыю роду навучаны кожны Радзiвiл з маленства. — О, Слуцкiя паясы! — заўважае княгiня. — У нас у замку iх было 16! Прысутныя прысвiстваюць. Бо ва ўласнасцi мастацкага музея цяпер знаходзiцца два (!) кавалкi (!!) Слуцкiх паясоў, астатнiя прывезеныя для экспанавання з Масквы. Адразу вiдаць, колькi страцiла наша зямля, калi выгналi адсюль славуты род Радзiвiлаў... Госцi едуць у гатэль, каб адпачыць перад апошнiм днём вiзiту. Самым адказным, бо гэта Нясвiж У родным горадзе Радзiвiлаў сустрэлi па-княску. Больш за 500 чалавек сабралася каля касцёла Божага цела, каб прывiтаць прадстаўнiкоў роду, без якога не было б Нясвiжа, якiм ён ёсць. Гэта было пажаданне панi Эльжбеты — каб дзень пачаўся са святой iмшы ў касцёле. Ксёндз Пётр вiтае гаспадароў (не паварочваецца язык называць Радзiвiлаў у Нясвiжы гасцямi). Пасярод касцёла ставiцца шыкоўны трон з чырвоным аксамiтам, на якi сядае княгiня Эльжбета. Ксёндз дзякуе роду за касцёл, за горад, за слаўную гiсторыю. На iмшы гучаць малiтвы ў гонар памерлых Радзiвiлаў i, безумоўна, у гонар усiх iсных. Пасля iмшы сям'я спускаецца ў крыпту касцёла, каб пакланiцца сваiм продкам. Панi Эльжбета з хваляваннем ускладае кветкi да труны свайго бацькi... Пасля — Ратуша. Старшыня Нясвiжскага райвыканкама Iгар Макар асабiста вiтае высокiх гасцей. Падарунак — засмажаны карп з нясвiжскага возера i бутэлька шампанскага "Радзiвiл". Князям вельмi падабаецца. Перад ратушай нясвiжцы ў старадаўнiх касцюмах чытаюць вершы ў гонар Радзiвiлаў. Музыкi ладна граюць на шматлiкiх iнструментах. Атмасфера ўрачыстая i святочная. У ратушы — кароткая справаздача пра сённяшнi стан Нясвiжа. Гасцей уражвае лiчба: на добраўпарадкаванне замкаў i iншых гiстарычных помнiкаў дзяржава выдаткавала 70 мiльёнаў долараў! (Праўда, як пасля заўважыў у замку Аба Радзiвiл, "нешта iх тут зусiм не вiдаць"). У вiтрынах ратушы — прадметы з радзiвiлаўскага побыту, шмат кафлi з гербамi. — А можаце адну мне падарыць? — з дзiцячай непасрэднасцю прамаўляе панi Эльжбета. I, да гонару музейшчыкаў, да канца дня фармальнасцi вырашаюцца — i княгiня атрымлiвае кафлю з гербам Радзiвiлаў! Выходзiм з ратушы, каб здзейснiць невялiкую экскурсiю па горадзе. Сям'я сядае ў шыкоўную брычку з двума коньмi, а панi Эльжбета — у "Мерседэс" (бо брычка завысока). — Спачатку да Слуцкай брамы, яна тут недалёка. — Гэта вы мне будзеце казаць, што яна недалёка?.. — усмiхаецца госця, якая сотнi разоў у дзяцiнстве праходзiла побач са Слуцкай брамай. Картэж часта спыняецца ў час паездкi па горадзе. Панi Эльжбета паказвае сыну i ўнукам замак i горад з розных ракурсаў — каб яны даведалiся, якiм яна запомнiла яго з дзяцiнства. Каля кавярнi "Чабарок" раптоўна просiць спынiць аўто. — А вось гэты дом належыць мне! Бацька падарыў яго, калi я была маленькая. Праўда, я тут нiколi не жыла... Нарэшце — замак. — Фi, якая iдыёцкая вежа! — раз'юшана глядзiць на "цыбулiну" на гадзiннiкавай вежы гаспадыня замка. — Навошта вы яе тут зрабiлi, такога не было! — Гэта памылка... — апраўдваецца навуковы кiраўнiк рэстаўрацыi Сяргей Друшчыц. Але не кажа, цi будзе гэтая памылка выпраўленая... — Божа!.. — спыняецца княгiня ў замкавым двары i цiхенька шэпча. — Руiна... Радзiвiлаў намагаюцца павесцi на экскурсiю ў адноўлены прыбрамны корпус, але 91-гадовая княгiня рашуча крочыць у самы гушчар будаўнiчых прац. I за наступныя тры гадзiны абыходзiць, здаецца, кожны пакойчык. Пераступаючы праз цэглу, рыштаваннi... Князь Мiкалай у камiне сталовай знаходзiць бутэльку з-пад гарэлкi... — Гэтага не было, сценка была далей, гэта было не так, — расказвае яна ў кожным з пакояў. — Што вы, усё было менавiта так! — з усмешкай адказвае ёй Сяргей Друшчыц. У нейкi момант княгiня не вытрымлiвае: — Можа, хопiць са мной спрачацца?! Калi я тут жыла, вас яшчэ на свеце не было! Супрацоўнiкi музея ахайна запiсваюць кожнае слова панi Эльжбеты — i на дыктафон i, для пэўнасцi, у нататнiк. Намеснiк дырэктара музея Галiна Кандрацьева падрыхтавала ў правiльнай паслядоўнасцi здымкi ўсiх iнтэр'ераў пакояў. У кожным пакоi для княгiнi ставiцца зэдлiк — i яна апiсвае тое, што не патрапiла на здымак. Для музейшчыкаў гэта — бясцэнная iнфармацыя, бо нiхто больш на Зямлi ўжо не згадае гэтага... — Вось тут, над дамавой каплiцай, былi такiя моцныя бэлькi, дзе мы з кузэнам Ежы бегалi палiць скрадзеныя ў дарослых папяроскi... А вось тут быў мой стол, за якiм настаўнiца Мары-Шмiт давала мне ўрокi... А вось тут вiсеў партрэт майго бацькi... А тут стаяла мяккая лава, на якой я сядзела, пакуль астатнiя танчылi "мазурку" — бо сама не ўмела... А тут вiселi рэвальверы i шаблi... А гэтую лесвiцу мы называлi "Лесвiца Пане Каханку"... А ў гэтай вежы бабуля малiлася перад сном... А на гэтых прыступках любiла сядзець тоўстая жонка нашага слугi Антонiя, якi пасля апынуўся агентам НКУС... А вось тут быў невялiкi пад'ёмнiк, на якiм дастаўлялi ежу з кухнi ў сталовую... А ў гэтай зале на кожным акне ў самым нiзе былi маленькiя форткi... А пад гэтай падлогай — прыступкi, бо падлога зробленая ўжо пасля таго, як бацька перастаў хадзiць i стаў перасоўвацца на вазочку... А вось тут стаялi два турэцкiя сёдлы, здабытыя як трафеi пад Венай... Калi Радзiвiлы выходзяць з замка, ужо пачынае цямнець. Але панi Эльжбета ўсё адно вядзе сям'ю на валы — паказаць, дзе яна любiла гуляць у маленстве. У адным з месцаў яна паказвае... месца, дзе быў уваход у славуты падземны ход. Гэта — вялiкая нечаканасць для рэстаўратараў, бо дае надзею на новыя адкрыццi! Пасля агледзiнаў замка ў адноўленым корпусе нясвiжцы частуюць князёў Радзiвiлаў кавай i гарбатай. I як толькi княгiня выходзiць з замка да машыны, пачынаецца дождж. — Нясвiж плача, што княгiня Радзiвiл з'язжджае... — заўважыў нехта ў натоўпе. Глеб ЛАБАДЗЕНКА. Фота аўтара i Аляксея Кульбiцкага. Источник: http://zviazda.by/ | |
Категория: Несвиж в прессе | Добавил: nesvizh1223 (30.06.2009) | |
Просмотров: 839 | Рейтинг: 5.0/1 | |
Всего комментариев: 0 | |