Вы вошли как Турист
Группа "Гости"Приветствую Вас Турист!
Понедельник, 25.11.2024, 15:57
Главная | Мой профиль | Регистрация | Выход | Вход | RSS

Праздники сегодня

Праздники сегодня

Наш опрос

Оцените мой сайт
Всего ответов: 241

Форма входа

Поиск

ФОТО

Национальный банк

Статистика


Онлайн всего: 3
Гостей: 3
Пользователей: 0

Библиотека

Главная » Статьи » Несвиж в прессе

Радзівілы даказалі музею, што карціна ў экспазіцыі падпісаная памылкова
Image 22546
Луіза Гогенцолерн усё-ткі пераўтворыцца ў Аляксандру Браніцкую

У часе беларускіх вакацый князі Радзівілы інкогніта наведалі ў Мінску Музей гісторыі. Аднак экскурсаводкі пазналі высокую госцю пані Эльжбету Радзівіл і паклікалі дырэктара. Спадар Сяргей Вечар прывітаў князёў і сказаў, што яму вельмі прыемна зноўку бачыць спадарства Радзівілаў у ягоным музеі.

Зайшла гаворка і пра спрэчны партрэт, пра які ішла гаворка ў траўні. У музеі падпісана, што гэта Луіза Гогенцолерн — пруская прынцэса, жонка Антонія Радзівіла, кампазітара, аўтара оперы “Фаўст”, прапрапрадзеда пані Эльжбеты.


Зараз пані Эльжбета зноўку сказала, што карціну трэба падпісаць правільна. Князь Мікалай  Радзівіл нават ўстаў на крэсла, сфатаграфаваў ордэн на грудзях пані на партрэце і павялічыў на фотаапараце. Высветлілася, што там выяўлены ордэн Айчыны, на якім напісана па-расійску. Відавочна, пруская прынцэса не магла мець такі ордэн! Дырэктар музея мусіў прызнаць, што ягоныя супрацоўніцы памыліліся. Пан Мацей Радзівіл паабяцаў прыслаць з Варшавы неабходныя дакументы пра Аляксандру Браніцкую. І ў наступны раз, паводле словаў дырэктара, спадарства пабачыць ужо правільна падпісаную карціну.

Такім чынам, грубая памылка музейшчыкаў, напэўна, будзе выпраўленая.

Image 22547


Image 22548


Image 22549


Image 22550


Image 22551


Image 22552


Image 22553


Image 22554


Image 22555



Источник: http://www.euroradio.fm/by/921/reports/35970/
Категория: Несвиж в прессе | Добавил: nesvizh1223 (12.08.2009)
Просмотров: 867 | Рейтинг: 5.0/1 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: