Интересно почитать [104] |
История Несвижа [70] |
Легенды Несвижа [49] |
Несвиж в прессе [124] |
Нясвiжскiя навiны [35] |
Культура Несвижа [33] |
Город Реутов, Московская область. Россия
Город Росолини, Область Сицилия, Италия
Город Пулавы, Люблинское воеводство, Польша
Город Злотув, Великопольское воеводство, Польша
Город Одолянов, Великопольское воеводство, Польша
Город Горис, Область Сюник, Армения
Город Лайхинген, земля Баден-Вюртембер, Германия
Главная » Статьи » Несвиж в прессе |
Князёўна хацела пабыць у нашай краіне інкогніта, але яе ўсё адно пазнаюць на кожным кроку Усяго
праз два месяцы пасля гучнага травеньскага візіту Радзівілаў у Беларусь
Эльжбета Радзівіл зноўку прыехала ў Нясвіж! Князёўне настолькі
спадабалася тут, што адразу па вяртанні ў Варшаву пачалося абмеркаванне
наступнага візіту. Гэтым разам было вырашана зрабіць гэта інкогніта — без прэсы і асаблівай шуміхі. Суправаджаюць князёўну пляменнікі князі Мацей і Мікалай, а таксама Марцін Радзівіл — сын Антонія Радзівіла з Лондану, які ёсць апошнім Радзівілам, які спачыў у крыпце Нясвіжскага касцёлу ў 2000 годзе. Пасяліліся князі ў гатэлі. Адметна, што калі адміністрацыя гатэлю пабачыла прозвішча ў пашпартах, то было вырашана браць з гасцей не ўдвая больш, як з усіх замежнікаў, а па “беларускім” тарыфе. Эльжбета Радзівіл знаходзіцца ў Беларусі ўжо тыдзень. Гэты час княгіня адпачывае: гуляе па родным парку ў Нясвіжы, аглядае, як ідзе аднаўленне замку, наведала Мірскі замак, іншыя мясціны… У Мінску князёў вітаў міністр культуры спадар Павел Латушка, які даў абед у рэстаране “Новы Нясвіж”. Ад гэтага моманту і далей — спецыяльныя падрабязныя рэпартажы на “Еўрарадыё”. Хоць пані Эльжбета ўжо была ў траўні ў Мірскім замку, яна захацела паказаць яго пану Марціну Радзівілу — бо ён быў тут толькі на пачатку 90-х. На групавым фота — спадарства Марцін, Мікалай, Эльжбета, Мацей Радзівілы. У Нясвіжы пані Эльжбета найперш скіравалася да касцёлу, а там — у крыпту, дзе, сярод астатніх князёў, спачыў і яе бацька. У касцёле захаваўся стары кандэлябр, які быў тут яшчэ ў часы князя Альбрэхта, бацькі пані Эльжбеты Хоць у касцёле і маліліся людзі, пабачыўшы князёўну, яны, не спыняючы спявання рэлігійных песень абступілі яе і сталі вітаць. Ксёндз Пётр паказаў князёўне старыя фота касцёлу, на якіх храм выяўлены пашкоджаны ў часе вайны. Пані Эльжбета прызналася, што ў Варшаве яна не мае столькі энергіі, колькі тут, у Нясвіжы. Каля замку князёўна доўга распытвала дырэктара нясвіжскага музею Валерыя Сталярчука пра дэталі рэстаўрацыі Абед у рэстаране “Ратуша” вельмі спадабаўся князёўне Источник: http://www.euroradio.fm/by/920/reports/35963/ | ||||||||||||
Категория: Несвиж в прессе | Добавил: nesvizh1223 (12.08.2009) | ||||||||||||
Просмотров: 866 | Рейтинг: 5.0/1 | |
Всего комментариев: 0 | |