Вы вошли как Турист
Группа "Гости"Приветствую Вас Турист!
Четверг, 28.03.2024, 19:52
Главная | Мой профиль | Регистрация | Выход | Вход | RSS

Праздники сегодня

Праздники сегодня

Наш опрос

Оцените мой сайт
Всего ответов: 240

Форма входа

Поиск

ФОТО

Национальный банк

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Библиотека

Главная » Статьи » Нясвiжскiя навiны

Ружы для доктара
У кабінеце хірурга-стаматолага ў невялікай вазачцы стаялі тры ружы, пяшчотнага, чырвона-аранжавага колеру. Я падумала, што ў кагосьці дзень нараджэння. Але медсястра І.В.Праухіна сказала,  што ружы падарыў мужчына-пацыент урачу В.В.Качаноўскай у знак асаблівай удзячнасці за ўмела праведзеную аперацыю. Мяне гэта не здзівіла, бо, як і многім, даводзілася трапляць у добрыя рукі Вольгі Віктараўны.

Зрэшты, у яе і характар такі ж, і сардэчнасці многа. Па-першае, В.В.Качаноўская валодае цудоўным дарам выклікаць  прыхільнасць, выгляд прывабнай, дабрадушнай жанчыны  супакойвае. А калі хто працягвае дрыжаць (і дарэмна, між іншым), яна ласкавым, мацярынскім тонам супакоіць, угаворыць.

Дарэчы, пры мне ў кабінет стаматолага зайшла тэхработніца райбальніцы Ю.С.Шкуцько:

— Віктараўна, ратуйце! Зуб не дае жыць.

Доктар пачала рыхтаваць інструменты, а я спытала  жанчыну:— Не баіцеся выдаляць зуб?— Што Вы! Я заўсёды без страху іду. Можа,  лепшага доктара няма, як наша Віктараўна. Яна такі спецыяліст добры, не паспееш адчуць там страху ці болю. І галоўнае — ніколі не адмовіць, хоць,  бывае, і талона няма. У яе залатыя рукі.

Пацыентку падтрымала  медсястра І.В.Праухіна:

— Наша доктар — прыемная, спагадлівая. Заўсёды  пытаецца ў чалавека перад  аперацыяй, ці добра сябе адчувае. Здараецца, прыходзяць людзі без талонаў — яна прыме. Але, на жаль, не ўсе разумеюць  нашу работу. Напрыклад, у талоне прызначаны пэўны час прыёму, а пацыенту даводзіцца зайсці ў кабінет пазней. Некаторыя  абураюцца, шумна выказваюць незадавальненне. Між тым, тлумачыцца ўсё проста: у кожнага свае праблемы, таму  нельга дакладна сказаць,  праз колькі мінут з імі  можна разабрацца. Бываюць розныя выпадкі: складанае выдаленне, накладванне швоў. Здараецца, столькі людзей прымаем за змену, больш 30 чалавек, што ў канцы ледзь ногі перастаўляем. А доктару яшчэ трэба ўсе картачкі падрабязна запоўніць.

Вось такі нялёгкі хлеб стаматолага. Тым не  менш, ніхто не бачыў  В.В.Качаноўскую раздражнёнай ці незадаволенай. Такой вытрымцы  і спакою можна  павучыцца. А, дарэчы, як ёй гэта ўдаецца?

— Калі працуеш з людзьмі, значыць, нясеш за іх адказнасць, — гаворыць Вольга Віктараўна. — І проста неабходна быць ураўнаважанай, каб супакоіць і падбадзёрыць  чалавека. Давесці пацыенту, што ўсе хірургічна-стаматалагічныя аперацыі  робяцца для таго,  каб аблегчыць яму боль,  дапамагчы адчуць сябе  камфортна. Калі хірургічнае ўмяшальніцтва неабходна, трэба яго рабіць. А зацягнуць ці адкласці — значыць павялічыць  праблему. Каб кожны, хто выходзіць з кабінета, не толькі ўздыхнуў свабодна, але і парадаваўся. Ведаеце, быў такі выпадак: пасля таго, як я выдаліла зуб жанчыне паважанага ўзросту, яна потым песню заспявала, прытанцоўвала нават. І ў нас настрой узняўся.

Выбраная на ўсё жыццё цяжкая прафесія стаматолага — каб выдаліць  зуб, патрэбна не толькі ўменне, але і фізічная сіла, — застаецца для В.В.Качаноўскай адзінай. Яна разумее, што  гэта трэба, таму добрасумленна ставіцца да  сваіх абавязкаў. Доктар  валодае і пэўнай  мужнасцю, аб чым сведчыць той  факт, што Вользе Віктараўне калегі (пры неабходнасці) лечаць ці выдаляюць зуб без анестэзіі. Прыклад пераймаюць і некаторыя пацыенты. А калі каму неабходна ўсё-такі абязбольванне, хірург-стаматолаг  спытае, які сродак лепш падыходзіць: ультракаін ці лідакаін. Пацікавіцца самаадчуваннем,  падбадзёрыць.
А як урач здымае рабочае напружанне?

— Калі менш стамляюся, то ў агародзе працую, кнігу пачытаю. Пры вялікай стомленасці проста люблю паляжаць у цішыні, “адключыцца” ад усяго. А на рабоце, у кароткіх (і такіх рэдкіх) перапынках,  жартуем, калі і анекдот  успомнім.

Вольга Віктараўна нарадзілася ў вёсцы Хвоева Нясвіжскага раёна. Праўда, зямлячка наша пазней пераехала з бацькамі ў Баранавічы. Адтуль паступіла ў Мінскі медыцынскі інстытут на спецыяльнасць стаматалогія. Там жа пазнаёмілася з будучым мужам, Станіславам. Маладых спецыялістаў накіравалі ў г.Хойнікі Гомельскай вобласці. А затым ужо сям’я пераехала ў Нясвіж. Вользе Віктараўне на першым часе дапамагаў парадамі ўрач-стаматолаг Г.І.Скрындзеўскі, многаму навучылася сама. Але і цяпер, маючы больш 20 гадоў працоўнага стажу, працягвае вучыцца. Пры неабходнасці раіцца  з калегамі. Хоць яна, па словах намесніка галоўнага ўрача  райбальніцы Г.А.Сікірыцкай, “прафесіянал, а яшчэ добры псіхолаг”. Урач-стаматолаг І.Р.Янчэўская выказалася пра калегу трапна і арыгінальна:

— Яна — высакакласны спецыяліст. Каб, не дай Бог, з’ехала ад нас, не ўяўляю, што б рабілі.

Прыйдзе новы дзень, доктар В.В.Качаноўская зноў надзене белы халат і пачне сваю звычайную работу: зняць людзям боль, тым самым  палепшыць іх здароўе і  настрой.

Раіса ХВІР.

Фота Святланы  ПОЛЬСКАЙ



Источник: http://nesvizh.minsk-region.by/ru/smi/po_str/chalavek?id=1184
Категория: Нясвiжскiя навiны | Добавил: nesvizh1223 (16.12.2008)
Просмотров: 866 | Рейтинг: 5.0/1 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: