Вы вошли как Турист
Группа "Гости"Приветствую Вас Турист!
Пятница, 29.03.2024, 14:50
Главная | Мой профиль | Регистрация | Выход | Вход | RSS

Праздники сегодня

Праздники сегодня

Наш опрос

Оцените мой сайт
Всего ответов: 240

Форма входа

Поиск

ФОТО

Национальный банк

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Библиотека

Главная » Статьи » Нясвiжскiя навiны

У ПОШУКАХ ТАЯМНІЦ
Незвычайную назву мае клуб знатакоў Нясвіжскай гімназіі. Цікавая, перспектыўная і знаходлівая “Фіялетавая паралель” існуе ўсяго тры гады. Аб сур’ёзных поспехах гаварыць пакуль рана, хоць набыткі ўжо ёсць. Маленькімі крокамі, але ўпэўнена каманда становіцца на ногі. Напэўна, дзякуючы таму, што кіруе ёй таленавіты капітан – вучаніца 11 класа ўсё той жа навучальнай установы Марта Маркачэўская.

- Усё пачалося значна раней,- узгадвае Марта, яшчэ тады, калі ў нашай камандзе не было пастаянных удзельнікаў. Пасля чарговага паспяховага выступлення на спаборніцтвах, якія праводзіліся ў гімназіі, нас запрасіла на трэніроўку выкладчыца гісторыі Валянціна Хілько. Наведаўшы некалькі заняткаў, мы з сяброўкамі вырашылі арганізаваць сваю каманду з неардынарнай назвай “Фіялетавая паралель”.

Цяпер юныя інтэлектуалы – вядомыя ў раёне. Але колькі і намаганняў і трэніровак гэтая слава ім каштавала!

Сёння ў склад каманды ўваходзяць чатыры дзяўчынкі і два юнакі – вучні гімназіі. І памыляецеся, калі ўпэўнены, што яны выдатнікі.У асноўныя, гэта актыўная моладзь, якая цікавіцца не толькі сучаснымі з’явамі і падзеямі, што адбываюцца ў грамадстве, але не абмінаюць сваёй увагай і старонкі гісторыі. У кожнага з іх свой густ, розныя захапленні і мары. Яны розныя, але падобныя толькі адным – імкненнем штодзень папаўняць скарбонку ведаў.

На рахунку юных знатакоў удзел у рэспуліканскіх спаборніцтвах сярод інтэлектуальных каманд “Несцерка” і “Кубак Надзей”, якія праходзілі ў мінулым годзе. Дарэчы, па выніках выступлення ў апошнім спаборніцтве каманда заняла другое месца.

- Ведаеце, нам заўсёды дастаецца па выніках жарабёкі нумар трынаццаць,-весела дадае дзяўчына. – Не паверыце, але заўсёды шанцуе, напэўна дзякуючы рэгулярным заняткам. Галоўнае, што і я , і  члены каманды разумеюць адно: мы не павінны спыняцца на дасягнутым. Яшчэ шмат чаго не ведаем – мы ж толькі пачынаем!



Источник: http://nesvizh.minsk-region.by/ru/obshestv/brsm/naviny?id=1247
Категория: Нясвiжскiя навiны | Добавил: nesvizh1223 (16.12.2008)
Просмотров: 935 | Рейтинг: 5.0/1 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: